Сент-Кітс і Невіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Федэрацыя Сент-Кітс і Невіс
Federation of Saint Kitts and Nevis
Flag of Saint Kitts and Nevis.svg Герб Сент-Кітса і Невіса
Сцяг Сент-Кітса і Невіса Герб Сент-Кітса і Невіса

Каардынаты: 17°15′48″ пн. ш. 62°39′41″ з. д. / 17.263333° пн. ш. 62.661389° з. д. (G) (O) (Я)

LocationSaintKittsAndNevis.png
Дэвіз: «Country Above Self (Дзяржава вышэй за асабістыя інтарэсы)»
Гімн: «O Land of Beauty!»
Дата незалежнасці 19 верасня 1983 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйныя мовы Англійская
Сталіца Бастэр
Найбуйнейшы горад Бастэр
Форма кіравання Парламентарная манархія
Каралева
Генерал-губернатар
Прэм'ер-міністр
Елізавета II
Эдмунд Лоўрэнс
Дэнзіл Дуглас
Плошча
• Усяго
207-я ў свеце
261 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

49 898 чал.
164 чал./км²
ВУП
  • Разам (2009)
  • На душу насельніцтва

$753 млн.  (206-ы)
$15,2 тыс.
ІРЧП (2011) 0,735 (выс.) (72-ы)
Валюта Усходне-карыбскі долар
Інтэрнэт-дамен .kn
Тэлефонны код +1-869
Часавы пояс UTC-4
Карта

Федэра́цыя Сент-Кітс і Не́віс (Федэрацыя Сент-Крыстафер і Невіс) — дзяржава ва ўсходняй частке Карыбскага мора, якая складаецца з двух астравоў — Сент-Кітса і Невіса.

Уваходзіць у склад Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старажытнае насельніцтва — індзейцы аравакі і карыбы, большасць якіх знішчана еўрапейскімі каланізатарамі. Востраваў Сент-Кітс адкрыты Х.Калумбам у 1493 г. і названы «Сан-Крыстабаль» (англійская назва «Сент-Крыстафер»). У 1623 г. тут заснавалі сваё пасяленне англічане, у 1624 г. — французы. Першапачаткова на востраве Сент-Кітс былі створаны тытунёвыя плантацыі, але пасля іх уладальнікі перайшлі на гадоўлю высакаякаснага цукровага трыснёга, які прыносіў вялікія прыбыткі. Доўгі час за валоданне астравамі ішла барацьба паміж Францыяй і Вялікабрытаніяй. З 1625 г. астравы ўваходзілі ў склад брытанскай калоніі, аднак у 16641689 гг. і ў 17821783 гг. перайшлі пад кантроль Францыі. У 1783 г. па Версальскаму дагавору французы саступілі астравы англічанам. У 18711956 гг. частка брытанскай калоніі Падветраныя астравы, у 19581962 гг. — Вест-Індскай федэрацыі. З 1967 г. «асацыяваная з Вялікабрытаніяй дзяржава» (разам з астравамі Ангілья, выйшла ў 1980 г.) з унутраным самакіраваннем. 19 верасня 1983 г. абвешчана незалежнасць Сент-Кітс і Невіс у складзе Садружнасці. Галоўнай праблемай дзяржавы з'яўляюцца сепаратысцкія настроі на востраве Невіс, бо Невісу нададзена канстытуцыйнае права на аддзяленне ад Сент-Кітса пры згодзе на гэты акт больш дзвюх трацін насельніцтва вострава. У ліпені 1998 г. на востраве Невіс прайшоў рэферэндум аб выхадзе з Федэрацыі Сент-Кітс і Невіс. «За» прагаласавала 61,7% (па Канстытуцыі неабходна 2/3 галасоў).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Сент-Кітс і Невіс у тэмах Шаблон:Прэм'ер-міністры Сент-Кітса і Невіса