Тулярэмія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тулярэмія
Tularemia lesion.jpg
Тулярэмічнае паражэнне скуры правай рукі
МКХ-10 A21.21.
МКХ-9 021021
DiseasesDB 13454 13454
MedlinePlus 000856 000856
eMedicine med/2326  med/2326 

Тулярэміязаанозная інфекцыя, якая мае прыродную ачаговасць. Характарызуецца інтаксікацыяй, ліхаманкай, паражэннем лімфатычных вузлоў. Узбуджальнік захворвання — дробная бактэрыя Francisella tularensis. Пры награванні да 60 °C гіне праз 5—10 хвілін. Носьбіты палачкі тулярэміі — зайцы, трусы, вадзяныя пацукі, палёўкі. У прыродных ачагах перыядычна ўзнікаюць эпізаотыі. Інфекцыя перадаецца чалавеку ці непасрэдна пры кантакце з жывёламі (паляванне), ці праз заражаныя харчовыя прадукты і ваду, радзей аспірацыйным шляхам (пры апрацоўцы збожжавых і фуражных прадуктаў, малацьбе хлеба), крывасмактальнымі членістаногімі (сляпень, клешч, камар і інш.).