Паўночная Амерыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Паўночная Амерыка з космасу

Паўно́чная Аме́рыка – адзін з шасці кантынентаў Зямлі, знаходзіцца ў заходнім паўшар'і, паміж Ціхім і Атлантычным акіянамі. Аддзелены ад Азіі пралівам Берынга, ад Паўднёвай Амерыкі Панамскім каналам. Паўднёвая частка кантынента, паводле этнакультурнай прыкметы, уваходзіць у Лацінскую Амерыку.

Плошча: 24,2 млн. км².

Колькасць жыхароў: 493 млн (2001 год).

Даўжыня з поўначы на поўдзень – 7,2 тысяч кіламетраў, з захаду на ўсход – 6,8 тысяч кіламетраў, даўжыня берагавой лініі – 75,5 тысяч кіламетраў. Найбольшыя паўвостравы: Лабрадор, Фларыда, Каліфорнія. Да Паўночнай Амерыкі адносяць астравы Грэнландыя, Зямля Бафіна і Куба. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора – 677 метраў, найвышэйшы пункт знаходзіцца ў Кардыльерах (г. Мак-Кінлі, 6194 м), найніжэйшы пункт – ў Даліне Смерці (–86 метраў). Больш за 64% паверхні ляжыць вышэй за 300 метраў; уздоўж заходняга ўзбярэжжа знаходзяцца Кардыльеры (сейсмічна актыўныя). На ўсход ад іх цягнецца Вялікая Раўніна, далей на ўсход Апалачы і нізіннае ўсходняе ўзбярэжжа. Галоўныя рэкі: Місісіпі, Місуры, Макензі, Юкон; азёры: Верхняе, Гурон, Мічыган, Вялікае Мядзвежае, Эры. На поўначы кантынента тундра, хваёвыя лясы якія пераходзяць у змяшаныя і шыракалісныя лясы, у цэнтральнай частцы кантыненту – прэрыі, на паўднёвым захадзе – пустыня і паўпустыня. У Кардыльерах знаходзяцца горныя хваёвыя лясы і альпійскія лугі; на ўзбярэжжах Цэнтральнай Амерыкі – раўнінныя лясы. Фаўна прадстаўленая вельмі шырока: паўночны алень, віргінскі алень, мядзведзі (грызлі, барыбал), бізоны і г.д. У Паўночнай Амерыцы жыве 8% чалавецтва (еўрапеоіды, негроіды і індзейцы), значныя абшары кантынента бязлюдныя (Паўночная Канада, Грэнландыя), найбольш населеныя Бермуды і паўночна-ўсходняе ўзбярэжжа ЗША. Гарадское насельніцтва складае каля 75%. Найбольшыя гарады Паўночнай Амерыкі – Мехіка (15,3 млн. чал.), Нью-Ёрк (7,4 млн. чал.) і Лос-Анджэлес (3,6 млн.чал.). Краіны, якія знаходзяцца ў Паўночнай Амерыцы:

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Геаграфія мацерыкоў і краін: вучэбны дапаможнік для 9-га кл. / Н. У. Навуменка і інш. — Мінск: Народная асвета, 2006. ISBN 985-12-1615-1

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Рэгіёны свету
LocationAmericas.png Амерыка Паўночная · Карыбы · Лацінская · Цэнтральная · Паўднёвая
Location of Europe.svg Еўропа Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая
LocationAsia.png Азія Заходняя  · Цэнтральная · Паўночная ·Усходняя · Паўднёвая · Паўднёва-Усходняя ·
Блізкі Усход · Сярэдні Усход · Далёкі Усход
LocationAfrica.png Афрыка Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая
LocationOceania.png Акіянія Аўстралія · Новая Зеландыя · Меланезія · Мікранезія · Палінезія

LocationPolarRegions.png Палярныя вобласці Арктыка · Антарктыка
LocationOceans.png Акіяны Атлантычны · Індыйскі · Паўночны · Ціхі  · Паўднёвы