Штат Аклахома

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аклахома
Сцяг Аклахомы ГербАклахомы
Сцяг Аклахомы Герб Аклахомы
Штат Аклахома на карце ЗША
Іншыя штаты ЗША
Сталіца Аклахома-Сіці
Найбуйны горад Аклахома-Сіці
Плошча
 — Усяго
 — % вады
20-я па ЗША
181 196 км²
1,8%
Насельніцтва
 - Усяго
 — Шчыльнасць

3,45 млн
19,4/км²
Стаў штатам
Дата ўтварэння
46-м па парадку
16 лістапада 1907
Часавы пояс Ціхаакіянскі час: ЧГМ-6/-5
Афіцыйны сайт


Аклахома (англ.: Oklahoma) — штат на поўдні цэнтральнай часткі ЗША. Насельніцтва 3,451 млн чалавек (2000). Сталіца і найбуйны горад — Аклахома-Сіці. Назва Аклахома паходзіць з індзейскай мовы чокта, у якім яно азначае «чырвоныя людзі». Афіцыйная мянушка — «Штат хапатліўцаў» (Sooner State).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча Аклахомы складае 181 196 км2 (20-е месца ў ЗША). На ўсходзе штат мяжуе з Арканзасам і Місуры, на поўдні — з Тэхасам, на захадзе — з Нью-Мексіка, на поўначы — з Каларада і Канзасам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да прыходу еўрапейцаў на тэрыторыі Аклахомы жылі індзейскія плямёны — Уічыта, Куапа, Када і Асаге. У XVI стагоддзі тут з'явіліся іспанскія экспедыцыі. Затым некаторы час тэрыторыю аспрэчваліІспанія і Францыя.

У 1830-х Аклахома, якая мела статут Індзейскай тэрыторыі, стала адным з месцаў, куды перасялялі карэнных жыхароў у адпаведнасці з Законам аб перасяленні індзейцаў.

Падчас грамадзянскай вайны розныя плямёны індзейцаў падтрымлівалі розныя бакі. У 1861 г. шматлікія плямёны, у прыватнасці чэрокі, чокта і семінолы, склалі саюзніцкія пагадненні з канфедэратамі. Пасля вайны, у 1866 г., федэральны ўрад вымусіў індзейцаў скласці новыя дамовы. Вялікая частка індзейскай тэрыторыі перайшла да ўрада ЗША.

Аклахома афіцыйна ўвайшла ў склад ЗША 16 лістапада 1907 г., стаўшы 46-м штатам.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Аснову эканомікі Аклахомы складае распрацоўка нафтавых і газавых радовішчаў, а таксама сельская гаспадарка і харчовая прамысловасць.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]