Ангілья

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ангілья
Anguilla
Flag of Anguilla.svg Герб Ангільі
Сцяг Ангільі Герб Ангільі

Каардынаты: 18°13′00″ пн. ш. 63°03′00″ з. д. / 18.216667° пн. ш. 63.05° з. д. (G) (O) (Я)

LocationAnguilla.png
Гімн: «God Bless Anguilla»
Афіцыйная мова англійская
Сталіца Вэлі
Найбуйнейшы горад Вэлі
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія, заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
Каралева
Губернатар
Прэм'ер-міністр
Елізавета II
Крысціна Скот
Х'юберт Х'юз
Плошча
• Усяго
220-я ў свеце
91 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

13 452 чал. (221-я)
132 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2009)
  • На душу насельніцтва

$175 млн
$12 200
Валюта Усходнекарыбскі долар
Інтэрнэт-дамен .ai
Тэлефонны код +1-264
Часавы пояс -4

Ангілья (англ.: Anguilla) — брытанская заморская тэрыторыя ў Карыбскім моры, складаецца з асноўнага вострава — Ангілья, а таксама з шэрагу дробных, на якіх няма сталага насельніцтва. Агульная плошча сушы - 91 км². Насельніцтва (2011 г.) - 13 452 чал. Самы буйны горад — сталіца краіны, Вэлі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карта

Ангілья з'яўляецца часткай Паўночнай Падветранай групы Малых Антыльскіх астравоў. Галоўную частку сушы складае востраў Ангілья, названы так з-за сваіх выцягнутых абрысаў (ісп.: Anguilaвугор). Востраў Скраб займае ўсяго 3 км², востраў Дог — 2 км², астатнія дробныя астравы — меней за 20 км².

Суша сфарміравалася каля 400 млн гадоў таму ў выніку вулканічнай дзейнасці і некаторы час была часткай Пангеі. На востраве Ангілья захаваліся адкладанні гліны, прынесенай са схілаў гор старажытнага кантынента. На захадзе цэнтральнай часткі вострава Ангілья таксама знаходзяць выхады бурага вугалю. Пасля расколу Пангеі сучасная суша ўяўляла сабою плыткаводдзе. На працягу мільёнаў гадоў на ім назапашваліся асадкавыя пароды біялагічнага паходжання, якія склалі вапняковае наверша з мноствам расколін і скал. Найвышэйшы пункт астравоў — пагорак Крокус (70 м) каля Вэлі. Паверхня астравоў амаль пазбаўлена глебы, паўсюдна назіраецца агаленне карсту. Сталых вадацёкаў няма.

Каля 60% усіх раслін на астравах — дзікаросты. У асноўным, гэта хмызнякі і травы. Толькі адзін від травяністай расліны Rondeletia anguillensis з'яўляецца эндэмікам. Чалавекам былі завезены акацыі, бавоўнік, шыпшына, фікус і інш. У наш час яны сустракаюцца як у садах, так і ў дзікай прыродзе. Фаўна бедная. Астравы насяляюць 120 відаў птушак, сустракаюцца ігуаны і чарапахі.

Клімат трапічны пасатны. Атлантычны акіян часткова асцюжае паветра, таму на Ангілье рэдка адчуваецца сапраўдная спякота. Сярэднегадавая тэмпература +26°C — +27°C. Сталыя вятры з Карыбскага мора ў Атлантыку не даюць затрымлівацца аблокам. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — усяго 102 мм. У самы даджлівы сезон (жнівеньлістапад) выпадае толькі 42 мм. Такім чынам, большую частку года пануе засуха.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стары маяк, каля 1880 г.

Першыя людзі з'явіліся на Ангільі прыкладна ў сярэдзіне 2 тысячагоддзя да н. э. Гэта былі так званыя індзейцы-артаіроіды, выхадцы з Паўднёвай Амерыкі, якія займаліся рыбалоўствам і зборам малюскаў на рыфах. У перыяд паміж 600 г. н. э. і 900 г. н. э. Ангілья была каланізавана індзейцамі-аравакамі, што займаліся земляробствам і выраблялі кераміку. Археолагамі знойдзена 14 месцазнаходжанняў старажытных індзейскіх вёсак. Іх насельніцтва магло складаць 50 - 250 чалавек у кожнай. У адной з пячор захаваліся індзейскія петрогліфы. Аравакі Ангільі, блізкія па культуры да таіна, былі маракамі, аб іх сталых заморскіх кантактах сведчаць шматлікія знаходкі прадметаў з іншых астравоў Карыбскага мора. Хаця не выяўлена істотных змен у археалагічнай культуры XIII - XV стст., некаторыя даследчыкі мяркуюць, што ў гэты час Ангілья магла быць заваявана карыбамі, якія прыйшлі з Паўднёвай Амерыкі праз больш паўднёвыя Малыя Антыльскія астравы і былі ўжо ў значнай ступені асіміляваны аравакамі.

У 1493 г. Ангілья была адкрыта Х. Калумбам. У 1650 г. на Ангілью перасяліліся англійскія каланісты з вострава Сент-Кітс. У 1688 г. на поўначы Ангільі з'явіліся ірландскія ўцекачы, якія шукалі прытулак ад рэпрэсій на радзіме. У 1745 г. і 1796 г. спробу захапіць Ангілью прадпрымала Францыя.

Для працы на створаных імі плантацыях цукровага трыснёга і бавоўніка еўрапейцы ўвозілі неграў-рабоў з Афрыкі. Аднак бедныя глебы і нізкая якасць мясцовай прадукцыі не спрыялі з'яўленню буйных плантацый. Еўрапейцы аддавалі перавагу заняткам гандлем і мараходствам, а зямлю перадавалі ў карыстанне рабам. Ангільскае чарнаскурае насельніцтва наймалася на працу ў іншыя калоніі Вялікабрытаніі, часцяком выкупалася, так што да афіцыйнай адмены рабства ў 1834 г. на востраве ўзнікла праслойка свабодных неграў-землекарыстальнікаў.

У 1871 г. для зніжэння выдаткаў на кіраванне Вялікабрытанія аб'яднала Ангілью ў адзіную каланіяльную федэрацыю з Сент-Кітсам, у 1882 г. у яе склад таксама ўвайшоў Невіс. Адміністрацыя Ангільі была не задаволена гэтым і ў 1875 г. і 1958 г. звярталася з патрабаваннем увесці прамое брытанскае кіраванне. У 1967 г., калі ў федэрацыі абмяркоўвалася пытанне аб самакіраванні, Ангілья фактычна вылучылася з гэтага працэса і стварыла свой урад. У 1969 г. брытанскія ваенныя сілы высадзіліся на востраве і ўвялі прамое кіраванне з Лондана. У 1978 г. было падпісана канчатковае пагадненне аб аддзяленні ад фэдэрацыі Сент-Кітс і Невіс і набыцці статуса аўтаномнай брытанскай тэрыторыі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйныя галіны эканомікісельская гаспадарка, рыбалоўства, здабыча солі, суднабудаванне. Да пачатку 1980-ых гг. яны прыйшлі ў заняпад і ўжо не маглі забяспечваць мясцовае насельніцтва. У гэтай сувязі ўрад Вялікабрытаніі і мясцовыя ўлады садзейнічалі ўкладанню сродкаў у сферу абслугоўвання і развіцця турызму. Другая палова 1980-ых гг. была найбольш паспяховай для эканомікі Ангільі. Колькасць беспрацоўных за 1985 - 1991 гг. знізілася з 26% да 1%. Аднак з 1989 г. былі заўважаны крызісныя з'явы — рост інфляцыі і беспрацоўя. Гэта тлумачылася прыроднымі абмежаваннямі ў магчымасцях развіцця турызму, а таксама скарачэнню інвестыцый з ЗША, якія складалі каля двух трацін ад усіх укладанняў. Таму ў 1994 г. урад Ангільі прыняў новае фінансавае заканадаўства. Яно прадугледжвала значныя гандлёвыя і інвестыцыйныя палёгкі, а таксама пераўтварэнне Ангільі ў афшорную зону.

У 2009 г. ВУП краіны склаў 175,4 млн долараў. У 2012 г. 69,4% ВУП склала сфера абслугоўвання, у тым ліку турызм, 28,5% — прамысловасць, у тым ліку будаўніцтва і рамонт марскіх суднаў, 2,2% — сельская гаспадарка. Залежнасць Ангільі ад замежнага фінансавага і турыстычнага рынка абумоўлівае значныя ваганні ў развіцці эканомікі. Так, з 2009 г. назіраўся значны спад, які быў спынены толькі ў 2012 г.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Ангілья з'яўляецца брытанскай заморскай тэрыторыяй. Главой краіны лічыцца каралева Вялікабрытаніі. Яна прадстаўлена губернатарам. Асноўныя палажэнні аб кіраванні зацверджаны ў Канстытуцыйным законе, упершыню прынятым 1 красавіка 1982 г. і потым перагледжаным 14 сакавіка 1990 г. (дзейнічае з 30 мая 1990 г.). Паводле Канстытуцыйнага закона ўлада мае падзел на заканадаўчую, выканаўчую і судовую галіны.

Заканадаўчая ўлада прадстаўлена Палатай Сходаў, якая складаецца з 11 дэпутатаў. 7 з іх выбіраюцца шляхам прамога галасавання жыхарамі Ангільі на тэрмін 5 гадоў. 2 дэпутаты прызначаюцца губернатарам. 2 выбіраюцца самой Палатай Сходаў з былых афіцыйных прадстаўнікоў. У краіне дзейнічае некалькі палітычных партый і рухаў. Падчас выбараў яны звычайна складаюць супольныя аб'яднанні.

Выканаўчая ўлада прадстаўлена ўрадам на чале галоўнага міністра, які прызначаецца губернатарам з ліку дэпутатаў Палаты Сходаў. Урад падзелены на 3 міністэрствы.

Судовая ўлада абмежавана мясцовымі судовымі ўстановамі, якія падпарадкоўваюцца Вярхоўнаму Суду Усходніх Карыбаў у Кастры і Прававому Камітэту ў Лондане.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Згодна дадзеным перапіса несельніцтва 2011 г., на Ангілье жыло 13 452 чал. Большасць з іх былі людзмі сярэдняга ўзросту ад 25 да 55 гадоў (45,2%). Толькі 12,7% былі выхадцамі з іншых краін (ЗША, Вялікабрытаніі, Індыі, іншых астравоў Карыбскага мора і г. д.). Больш за 90% ангільцаў — нашчадкі афрыканскага насельніцтва, 4,6% — ад змяшаных шлюбаў, 3,7% — нашчадкі еўрапейцаў. Большасць веруючых складалі хрысціяне (з іх 83,1% — пратэстанты).

У 2011 г. сярэдняя працягласць жыцця — 81,09 гадоў (78,51 для мужчын і 83,74 для жанчын). На 1 жанчыну прыходзілася 0,93 мужчыны. Кожная сям'я выхоўвала 1 - 2 дзяцей (1,75 у сярэнім). 60% ад усяго насельніцтва складалі гараджане.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Ангільцы выразна адчуваюць сябе адрознай нацыяй. Афіцыйнай мовай з'яўляецца англійская, якую вывучаюць у школе. Шырока распаўсюджаны мясцовы дыялект, падобны на дыялект Сент-Кітса. Умовы і ўзровень жыцця неістотна адрозніваюцца ад суседніх краін. Характэрнай асаблівасцю Ангільі з'яўляецца паважнае стаўленне да знаёмых і незнаёмых людзей. Мясцовы этыкет забараняе хадзіць у пляжнай вопратцы ў грамадскіх месцах, гучна размаўляць, спяшацца. Нават сярод блізкіх сваякоў прынята ў зваротах перад імем або прозвішчам ставіць "спадар" або "спадарыня". Некаторыя даследчыкі тлумачаць гэта ўплывам царквы. Але з іншага боку на Ангільі шырока распаўсюджана традыцыя неафіцыйных шлюбаў.

Найбольш адметнай культурнай падзеяй зяўляецца карнавал, які арганізуецца кожны год ў першы тыдзень жніўня.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]