Аргенціна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аргенцінская Рэспубліка
ісп.: República Argentina
Flag of Argentina.svg Герб Аргенціны
Сцяг Аргенціны Герб Аргенціны

Каардынаты: 37°11′00″ пд. ш. 67°22′00″ з. д. / 37.183333° пд. ш. 67.366667° з. д. (G) (O) (Я)

Argentina (orthographic projection).svg
Дэвіз: «En Unión y Libertad (ісп.: «У саюзе і свабодзе»
Гімн: «Oid, Mortales»
Дата незалежнасці 9 ліпеня 1816 (ад Іспаніі)
Афіцыйная мова Іспанская
Сталіца Буэнас-Айрэс
Найбуйнейшыя гарады Буэнас-Айрэс, Кордава, Расарыа
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Крысціна Кіршнер
Амада Буду
Хуан Мануэль Абал Медзіна
Дзярж. рэлігія Каталіцтва
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
8-я ў свеце
2 766 890 км²
1,1%
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

40 091 359[1] чал. (31-я)
15 чал./км²
ІРЧП (2011) 0,797[2] (вельмі высокі) (45-ы)
Валюта Аргенцінскае песа
Інтэрнэт-дамен .ar
Код ISO ARG
Тэлефонны код +54
Часавы пояс -3

Аргенці́на (ісп.: Argentina), Аргенці́нская Рэспу́бліка (ісп.: República Argentina [reˈpuβlika aɾxenˈtina]) — краіна ў Паўднёвай Амерыцы. На поўначы мяжуе з Парагваем і Балівіяй на паўночным усходзе — з Бразіліяй і Уругваем, на захадзе — з Чылі. З поўдня краіна абмываецца пралівам Дрэйка. Аргенціна прэтэндуе на Фалклендскія астравы, а таксама на частку Арктыкі. Назва паходзіць ад лацінскага argentum (серабро), якім індзейцы ўзнагародзілі тых, хто застаўся жывым пасля караблякрушэння з экспедыцыі Хуана Дыяса дэ Саліса. Аргенціна з'яўляецца членам гаспадарчай арганізацыі Меркасур.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аргенціна займае паўднёва-ўсходнюю частку мацерыка Паўднёвай Амерыкі, ўсходнюю частку вострава Вогненная Зямля і бліжэйшыя астравы Эстадас і інш.

Аргенціна з поўначы на поўдзень мае 3700 км, з усходу на захад 1400 у найшырэйшым месцы. Цэнтральная і паўднёва-заходняя частка Аргенціны — гэта нізіна і выпалены стэп Пампа, які мяжуе з багатым нафтай пласкаўзвышшам Патагонія. Далей на поўдзень знаходзіцца субпалярная Вогненная Зямля. Заходняя частка краіны — гэта прадузгор'е, а таксама пачатак Андаў з найвышэйшым шчытом Паўднёвай Амерыкі пікам Аканкагуа. Цэнтральная частка — гэта пагор'е Куё. На поўначы ёсць субтрапікальныя раўніны Гран-Чака. На паўднёвым захадзе знаходзіцца Аргенцінскае Міжрэчча.

Агульная працягласць мяжы 14 644 км. З іх — узбярэжжа 4989 км. Даўжыня межаў з суседнімі краінамі:

Найвышэйшым пунктам Аргенціны з'яўляецца пік Аканкагуа — 6962 м н.у.м. На мяжы з Чылі гара Тупунгата.

Самай працяглай ракой Аргенціны з'яўляецца рака Парана.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адбіткі рук у Куэва-дэ-лас-Манас, каля 9300 г.да н.э.

Тэрыторыя Аргенціны заселена чалавекам у 8-7 тыс. да н.э. Напярэдадні іспанскага заваявання яе насялялі шматлікія індзейскія плямёны. На паўночным захадзе жылі дыягіта (кальчакі), што вялі аселы лад жыцця, займаліся земляробствам, будавалі ірагацыйныя сістэмы, ведалі ткацтва, апрацоўвалі золата і срэбра. На паўночным усходзе і ў цэнтры Аргенціны жылі паляўнічыя плямёны — капаяны. Пазней сюды прыйшлі гуарані, іх мовай да сённяшняга дня карыстаецца сельскае насельніцтва. На тэрыторыі сучасных правінцый Буэнас-Айрэс і Мендоса жылі плямёны пампа; з паўночнай Патагоніі сюды прыходзілі для менавага гандлю плямёна араўканаў. У 16 стагоддзі тэрыторыю Аргенціны каланізавалі іспанцы. Наовыя землі яны назвалі Ла-Плата і ўключылі іх у віцэ-каралеўства Перу. У 1536 годзе канкістадор Педра Мендоса заснаваў пасёлак Пуэрта Санта Марыя дэ Буэнас-Айрэс — сучасны Буэнас-Айрэс. У 1617 годзе на тэрыторыі Аргенціны і Уругвая ўтворана губернатарства Ла-Плата. У 1776 годзе большая частка Аргенціны, Парагвая і Верхняга Перу аб'яднаны ў віцэ-каралеўства Рыа-дэ-ла-Плата.

Аргенціна і сённяшнія суседнія краіны ў якасці складнікаў віцэ-каралеўства Перу

Аселыя на гэтых землях іспанскія каланісты (пераважна андалузцы і баскі) асімілявалі мясцовае насельніцтва, утварыўшы паўднёваамерыканскі тып метысаў. У 1610 годзе ордэн езуітаў стварыў для індзейцаў Аргенціны, Парагвая і Уругвая 30 пасяленняў-рэдукцый, дзе яны займаліся земляробствам, знаёміліся з еўрапейскай культурай.

Дзяржаўны лад і палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Аргенціна — федэратыўная рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1853 года (са зменамі). Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца на 6 гадоў. Вышэйшы заканадаўчы орган — Нацыянальны кангрэс Аргенціны, які складаецца з сената (46 чалавек) і палаты дэпутатаў (254 чалавекі).

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У 18901930 гадах Аргенціна належала да адной з дзесяці найбагацейшых краін свету. Развіццё краіны падтрымлівалася, у асноўным, брытанскім капіталам і тычылася сельскай гаспадаркі і інфраструктуры. Насельніцтва краіны расло на 4 % штогод. На пераломе 20-30-х гадоў у Аргенціне, як і ў іншых краінах свету, пачаўся эканамічны крызыс. Падчас крызісу ў Аргенціну прыйшоўся дадатковы наплыў эмігрантаў. Гэта прывяло да таго, што Аргенціне цяжэй за іншыя краіны было вярнуцца да ранейшага ўзроўню даходаў на жыхара. У той час эканамічны лібералізм змяніўся палітыкай інтэрвенцыянізму і пратэкцыянізму. У 50-х гадах тагачасны прэзідэнт Хуан Дамінга Перон вырашыў ператварыць Аргенціну ў сацыялістычную дзяржаву па ўзорах заходніх краін. На жаль, сацыяльныя праграмы вымагалі вельмі шмат грошай і ўжо ў другой палове 50-ых, калі Перона скінулі з пасады прэзідэнта, пачаліся гады вострай эканоміі. З крызісам, які выклікалі сацыяльныя рэформы, здолелі справіцца ў 60-ых гадах ХХ стадоддзя, якія былі адзначыныя найбольш нізкай інфляцыяй. Але ўжо праз 10 гадоў Аргенціну, як і ўвесь капіталістычны свет, ахапіў чарговы эканамічны крызіс, рост СУПа быў невялікі, а інфляцыі наадварот. Каб справіцца з крызісам, Аргенціна набрала шмат крэдытаў у іншых краін, і гэта павялічала запазычанасць краіны, што разам з нестабільнай палітычнай сітуацыяй толькі пагоршыла стан краіны. У 80-ых гадах эканамічны крызіс перарос у катастрофу, некалькі дэфолтаў запар, гіперінфляцыя, а таксама спад вытворчасці. Каб перамагчы крызіс, пачынаюцца эканамічныя рэформы, у якія ўваходзіць прыватызацыя і лібералізацыя замежнага гандлю. Гэта абумовіла рост СУПа ў 19911998 гадах каля 6 %, што было блізкім да тагачаснага ўзросту СУП Чылі. Інфляцыя спала з 4000 % у год, да 1-2 %. Але вялікая запазычанасць перад іншаземнымі крэдыторамі, а таксама спад СУП у 1999 і 2000 гадах выклікалі чарговы эканамічны крызіс. Узрасло безпрацоўе. Чарговы прэзідэнт Нестар Кіршнер распачаў новыя эканамічныя рэформы. Увёў абмежаваны эканамічны кантроль, але зрабіць нацыяналізацыю не наважыўся. Эфектам такой палітыкі быў рост СУПа ў 20032007 гадах 7-11 % штогод.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Больш за 90% насельніцтва — аргенцінцы, нашчадкі эмігранатў з Іспаніі, Італіі. Жывуць таксама украінцы, палякі, беларусы, немцы, яўрэі. Карэнных жыхароў — індзейцаў — засталося каля 100 тысяч чалавек; кечуа, тупі-гуарані. Жывуць каля мяжы з Балівіяй і Парагваем араўканы, тэхуэльча — у Патагоніі. Метысаў, што гавораць на мове кечуа, каля 200 тыс. чалавек. Большасць вернікаў — католікі. Большасць сканцэнтравана ў Пампе, менш населеная тэрыторыя на поўдні Аргенціны. Гарадское насельніцтва 86%, трэцяя частка ў Вялікім Буэнас-Айрэсе.

Найвялікія агламерацыі
Месца Галоўны горад Правінцыя Насельніцтва (тыс.) Рэгіён
1 горад Буэнас-Айрэс (горад i правінцыя) 19 251 Пампа
2 Кордава Кордава 1 513 Пампа
3 горад Пакапіа Санта-Фэ 1 295 Пампа
4 Мендоса Мендоса 1 009 Куё
5 горад Ла-Плата Буэнас-Айрэс 858 Пампа
6 Сан-Мігель-дэ-Тукуман Тукуман 833 Паўднёвы-Захад
7 Мар-дэль-Плата Буэнас-Айрэс 700 Пампа
8 Сальта Сальта 531 Паўднёвы-Захад
9 Санта-Фэ Санта-Фэ 524 Пампа
10 Сан-Хуан Сан-Хуан 456 Куё
11 Рэсістэнсія Чака 400 Гран-Чака
12 Неўкен Неўкен 392 Патагонія
13 Сант'яга-дэль-Эстэра Сант'яга-дэль-Эстэра 389 Гран-Чака
14 Карыентэс Карыентэс 332 Месапатамія
15 Бая-Бланка Буэнас-Айрэс 310 Пампа

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

У каланіяльны перыяд архітэктура развівалася ў гарадах, што ўзніклі на шляхаха прінікнення ў краіну іспанцаў. Выраслі гарады Буэнас-Айрэс, Кордава, Санта-Фэ і іншыя з прамавугольнай сеткай вуліц, на галоўнай плошчы якіх узводзіліся сабор, ратуша, палац губернатара, арсенал.

Архітэктура XVII стагоддзя вызначалася прастатой і манументальнасцю (архітэктары Х. Краус, А. Бланкі, Х. Б. Прымалі). Найбольш характэрны помнік гэтага перыяду царква Кампанья ў Кордаве (праект інжынера Ф. Лемера, 1649-1690).

З XVIII стагоддзя панавалі барока і класіцызм (царква Сан-Ігнасіо ў правінцыі Місьёнес), у канцы XIX — пачатку XX стагоддзяэклектызм і стылізацыя. У 1920-я гады склаліся рацыяналістычныя тэндэнцыі (архітэктары А. Вірасора, В. акоста, Х. Віванка, А. Банет, А. Вільямс). З 1940—50-х гадаў архітэктары звяртаюцца да арганічнай архітэктуры, развітых прасторавых і структурных кампазіцый, выкарыстання новых канструкцый і матэрыялаў (А. Агасціні, Х. Сальсон, К. Тэст, А. Гайда, Э. Лестан, Э. Амбаш і інш.)

Выяўленчае мастацтва[правіць | правіць зыходнік]

Да каланізацыі Аргенціны ў XVI ст. было развіта мастацтва карэннага насельніцтва — індзейцаў (ткацтва, кераміка, культавая скульптура з каменню, дрэва і гліны, ювелірныя вырабы). У каланіяльны перыяд выяўленчае мастацтва ў асноўным было рэлігійнае (разнымі дэкаратыўнымі скульптурамі ўпрыгожвалі алтары-рэтабла, кафедры); развіваўся і свецкі жывапіс (галоўным чынам партрэт).

Пасля вызвалення Аргенціны ад іспанскага панавання (1816) пад уздзеяннем заходне-еўрапейскага мастацтва сталі развівацца жывапіс, скульптура, графіка (літограф-жанрыст К. Марэль, пейзажыст П. Пуэйрэдон, скульптар Л. Карэа Маралес, жывапісец-рэаліст Э. Сіворы).

На пачатку XX стагоддзя распаўсюдзіўся імпрэсіянізм (жывапісцы Х. Бутлер, П. Куіда, М. Мальяра, П. Сонса Брыяна, Ф. Фадэр, скульптары Р. Іруртыя і іншыя). У 1929 годзе Р. Сольдзі стварыў «авангардысцкую школу» (Э. Петаруці, Р. Форнер), якая садзейнічала развіццю авангардных плыняў (Х. Ле Парк, А. Берні, М. Мінухін, Э. Майк-Інтайр, Р. Максіо). Вострыя сацыяльныя праблемы, жыццё народа адлюстроўваюць жывапісцы Х. К. Кастаньіна, Л.Э. Спілімберга, Б. Кінкуэла Марцін, графікі А. Р. Віга, А. Брыес, разьбяры А. Сібеліна, С. Фітула.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Зборная Аргенціны па футболу

Беларуска-аргенцінскія адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Аргенцінскай Рэспублікай устаноўлены 6 лістапада 1992 г. Пратакол аб усталяванні дыпламатычных адносін быў падпісаны ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры ААН Генадзем Бураўкіным і Пастаянным прадстаўніком Аргенцінскай Рэспублікі пры ААН Хорхэ Васкесам.

У жніўні 1998 года адбылася дзелавая паездка ў Аргенціну беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам Міністра знешнеэканамічных сувязяў Беларусі В.Я.Садоха. У лістападзе 1998 года намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.Канаплёў прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі па праблемах змены клімату, якая адбылася ў Аргенціне.

У сакавіку 2000 года ў Аргенцінскай Рэспубліцы адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь. Пасол Аргенцінскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі акрэдытаваны ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтву.

У кастрычніку 2004 года адбыўся афіцыйны візіт у Аргенціну Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава. У ходзе візіту дасягнуты дамоўленасці аб актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва на міжнароднай арэне, развіцці гандлёва-эканамічных сувязяў, прапрацоўцы магчымасці наладжвання навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Падпісаны міжурадавыя пагадненні аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і аб узаемных бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых пашпартах, а таксама пагадненне аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі замежных спраў і пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі і сертыфікацыі.

У 2009 годзе ў г.Буэнас-Айрэс адбыліся кансультацыі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Аргенціны. У 2012 годзе Пасол Аргенцінскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі быў акрэдытаваны па сумяшчальніцтву ў Рэспубліцы Беларусь. У 2013 годзе ў Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь была створана група па міжпарламенцкім супрацоўніцтве з Аргенцінай.

Беларусы Аргенціны[правіць | правіць зыходнік]

Каляндар беларускіх арганізацый у Аргенціне

Беларуская дыяспара склалася з некалькіх значных эмігранцкіх хваляў з тэрыторыі Беларусі. Прадстаўнікамі 1-й эмігранцкай хвалі (канец 19 стагоддзя-1914, каля 300-400 тыс.чалавек) былі сяляне пераважна з Гродзенскай і Віленскай, з 1905 - Мінскай і іншых усходніх губерняў (асноўная іх частка пазней вярнулася на Бацькаўшчыну). Падчас 2-й хвалі эміграцыі ў 1921-39 гадах з Заходняй Беларусі каля 40 тысяч чалавек перасяліліся ў правінцыі Масіёнес, Мендэра, Сан-Жуан, каля 60 тысяч — у Буэнас-Айрэс і яго ваколіцы. У 1934 годзе ў Буэнас-Айрэсе склалася першае беларускае культурна-асветніцкае таварыства "Грамада", у 1935 годзе - "Культура", у 1937 годзе "Таварыства бібліятэкі Івана Луцэвіча", у 1938 годзе - Беларускае культурнае таварыства "Белавежа".

24 сакавіка 2010 года ў г.Лавальёл (правінцыя Буэнас-Айрэс) адбылося ўрачыстае адкрыццё першага на тэрыторыі Аргенціны Цэнтра беларускай культуры, які носіць імя Кастуся Каліноўскага. У Цэнтры праводзіцца навучанне па наступных напрамках: беларуская мова, урокі музыкі і народных спеваў, разьба па дрэве, жывапіс, беларуская вышыўка, гісторыя і культура Беларусі. У верасні 2012 года ў г.Лавальёл на базе клуба славянскай дыяспары «Дніпро» і Цэнтра беларускай культуры імя Кастуся Каліноўскага адбылося святкаванне юбілейных датаў беларускіх паэтаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка. З 1994 года г.Маладзечна і г.Обера - гарады пабрацімы.

Навука і тэхналогіі[правіць | правіць зыходнік]

Аргенціна дала свету мноства прызнаных лекараў, навукоўцаў і вынаходнікаў, уключаючы трох лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. Аргентынцы адказныя за некаторыя прарывы ў медыцыне. Іх даследаванні прывялі да істотных зрухаў у лячэнні раненняў, сардэчных захворванняў, некаторых формаў раку. Дамінга Лиотта распрацаваў першае штучнае сэрца, паспяхова імплантавалі чалавеку ў 1969 годзе. Рэнэ Фавалора распрацаваў тэхніку і ўпершыню ў свеце ажыццявіў каранарнае шунтаванне. Францыска дэ Пэдра вынайшаў больш надзейны штучны стымулятар сэрца.

Бернарда Усай, першы лацінаамерыканскі лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў навуцы, даследаваў ролю гіпофізу ў рэгуляванні ўзроўню глюкозы ў жывёл. Сезар Мільштэйн праводзіў шырокія даследаванні антыцелаў. Луіс Лелуар адкрыў працэс назапашвання арганізмам энергіі шляхам пераўтварэння глюкозы ў глікаген, а таксама злучэнні, якія з'яўляюцца асноватворнымі ў метабалізме вугляводаў. Доктар Луіс Аготе распрацаваў першы бяспечны метад пералівання крыві. Энрыке Фіначэта вынайшаў шэраг хірургічных інструментаў, напрыклад, хірургічныя нажніцы, якія носяць яго імя («нажніцы Фіначэта»), і хірургічны падзельнік рэбраў.

Аргенціна развівае уласную ядзерную праграму, імкнучыся пазбегнуць поўнай залежнасці ад замежных тэхналогій. У 1957 годзе быў пабудаваны даследчы рэактар, а ў 1974 годзе — першы ў Лацінскай Амерыцы камерцыйны рэактар. Ядзерныя аб'екты з выкарыстаннем аргентынскіх тэхналогій (INVAP) былі пабудаваныя ў Перу, Алжыры, Аўстраліі, Егіпце. У 1983 годзе краіна была прызнаная якая мае магчымасці вытворчасці зброевага ўрану, які з'яўляецца найважнейшым этапам вытворчасці ядзернай зброі. Аднак з гэтага моманту Аргенціна абавязалася выкарыстоўваць ядзерную энергію выключна ў мірных мэтах[3]. У якасці члена Савета кіраўнікоў МАГАТЭ Аргенціна выступае за нераспаўсюджванне ядзернай зброі[4] і падтрымлівае забеспячэнне глабальнай ядзернай бяспекі[5].

Харвацкі эмігрант Хуан Вучэціч лічыцца заснавальнікам сучаснай дактыласкапіі [6]. Рауль Патерас Пескара ўпершыню ў свеце ажыццявіў палёт на верталёце. Аргентынец вугорскага паходжання Ласла Біра ўпершыню арганізаваў масавую вытворчасць сучаснай шарыкавай ручкі. Эдуарда Тауроззи вынайшаў маятнікавы рухавік унутранага згарання[7]. Хуан Малдасена з'яўляецца адным з лідараў у распрацоўцы тэорыі струн. Аргентынцы вывелі на арбіту шэраг штучных спадарожнікаў Зямлі, уключаючы LUSAT-1 (1990 год), Víctor-1 (1996 год), PEHUENSAT-1 (2007 год)[8], а таксама спадарожнікі серыі SAC Аргентынскага касмічнага агенцтва CONAE[9][10][11]. Абсерваторыя П'ера Ажэ блізу горада Маларгуэ ў правінцыі Мендоса з'яўляецца найбольш перадавой абсерваторыяй касмічных прамянёў[12]. Аргенціна стала першай краінай у Лацінскай Амерыцы, якая падняла ў паветра рэактыўны самалёт (FMA I.Ae. 27 Pulqui). У гонар Аргенціны названы астэроід (469) Аргенціна, адкрыты ў 1901 годзе.

Сродкі масавай інфармацыі[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваныя выданні[правіць | правіць зыходнік]

Індустрыя друкаваных выданняў высока развіта і незалежная ад дзяржавы. Выдаецца больш за 200 газет. Асноўныя нацыянальныя газеты выдаюцца ў Буэнас-Айрэсе. Цэнтрысцкая Clarín з'яўляецца самым масавым выданнем у Лацінскай Амерыцы і другім у іспанамоўным свеце[13]. Іншыя агульнанацыянальныя газеты: La Nación (права-цэнтрысцкая, выдаецца з 1870 года), Página / 12 (левая), Ámbito Financiero (дзелавая кансерватыўная), Olé (спартыўная), Crónica (папулісцкая).

Адносна вялікім накладам выдаюцца дзве газеты на замежных мовах: Argentinisches Tageblatt на нямецкай і Buenos Aires Herald на англійскай (выдаецца з 1876). Да асноўных рэгіянальным выданням адносяцца: La Voz del Interior (Кордова), Rio Negro (Хенераль-Рока), Los Andes (Мендоса), La Capital (Расарыё), El Tribuno (Сальта), La Gaceta (Тукуман). Сярод часопісаў найбольшым накладам выдаецца Noticias[14]. Аргентынскія выдавецтва, уключаючы Atlántida, Eudeba, Emecé і мноства іншых, лічацца, нароўні з іспанскімі і мексіканскімі выдавецтвамі, у іспанамоўным свеце. El Ateneo з'яўляецца найбуйнейшай сеткай кнігарняў ў Лацінскай Амерыцы.

Радыё і тэлебачанне[правіць | правіць зыходнік]

Аргенціна з'яўляецца піянерам ў галіне радыёвяшчання. А 21:00 27 жніўня 1920 года радыёстанцыя Sociedad Radio Argentina абвясціла: «Цяпер мы перадаем у вашы дамы прамую трансляцыю оперы Рыхарда Вагнера Парсіфаль з тэатра Калізея ў Буэнас-Айрэсе». Толькі каля 20 дамоў у горадзе мелі прымачы для праслухоўвання. Першая ў свеце радыёстанцыя заставалася адзінай у краіне да 1922 года, калі пачало вяшчанне Radio Cultura. Да 1925 ужо налічвалася 12 радыёстанцый у Буэнас-Айрэсе і 10 у іншых гарадах. У 1930-я гады наступіў залаты век радыё ў Аргенціне з трансляцыямі вар'етэ, навін, «мыльных» опер і спартыўных падзей[15].

У цяперашні час у Аргенціне функцыянуюць 260 радыёстанцый AM дыяпазону і 1150 FM дыяпазону[16]. Музыка і моладзевыя праграмы дамінуюць у FM фармаце. Навіны, дэбаты і спартыўныя перадачы складаюць аснову AM вяшчання. У краіне шырока распаўсюджаная аматарская радыёсувязь.

Тэлевізійная індустрыя Аргенціны шырокая і разнастайная. Каналы шырока трансліруюцца на Лацінскую Амерыку і прымаюцца па ўсім свеце. Многія мясцовыя праграмы транслююцца тэлебачаннем іншых краін. Замежныя прадзюсары таксама купляюць правы на адаптацыю праграм да сваіх рынках. У Аргенціне функцыянуюць пяць агульнанацыянальных тэлеканалаў. Усе сталіцы правінцый і буйныя гарады маюць як мінімум адну мясцовую станцыю. Наяўнасць каналаў кабельнага і спадарожнікавага тэлебачання ў Аргенціне аналагічна Паўночнай Амерыцы[17]. Многія кабельныя сеткі абслугоўваюць з Аргентыны ўвесь іспанамоўны свет: Utilísima Satelital, TyC Sports, Fox Sports en Español (сумесна з ЗША і Мексікай), MTV Argentina, Cosmopolitan TV, а таксама навінавую сетку Todo Noticias.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аргенціна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
  • Лагатып ВікіСховішча На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аргенціна

Зноскі