Суткі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Параўнанне працягласці зорных (2) і сонечных (3) сутак пры супадзенні кірункаў арбітальнага і ўласнага вярчэння

Су́ткі — прамежак часу, роўны аднаму перыяду вярчэння Зямлі вакол сваёй восі.

Адрозніваюць сонечныя суткі, роўныя перыяду сапраўднага (сапраўдныя сонечныя суткі) або сярэдняга (сярэднія сонечныя суткі) становішча мерыдыяна пункта назірання адносна цэнтра Сонца, і зорныя суткі, якія вызначаюцца з перыяду вярчэння Зямлі адносна пункта вясенняга раўнадзенства. Адны зорныя суткі роўныя 23 гадзінам 56 мінутам 4,0905 секундам, што складае 0,997269566 сярэдніх сонечных сутак. Зорнымі суткамі карыстаюцца ў астраноміі, сярэднімі сонечнымі — у практычных сферах жыцця. На велічыню сутак уплываюць, хоць і ў дробным маштабе, тэктанічныя працэсы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).