Горад Скоп'е

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Скоп'е
макед.: Скопје
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Skopje landmarks.jpg

Каардынаты: 42°00′00″ пн. ш. 21°26′00″ у. д. / 42° пн. ш. 21.433333° у. д. (G) (O) (Я)42°00′00″ пн. ш. 21°26′00″ у. д. / 42° пн. ш. 21.433333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Плошча
225 км²
Насельніцтва (2005)
521 569 чалавек
Шчыльнасць
2 318 чал./км²
Тэлефонны код
+389 02
Аўтамабільны код
SK
Афіцыйны сайт

Скоп'е (Рэспубліка Македонія)
Скоп'е
Скоп'е

Skopje view from Vodno Mountain.jpg

Скоп'е (макед.: Скопје) — сталіца Рэпублікі Македонія, а таксама адміністрацыйна-палітычны, культурны і адукацыйна-навуковы цэнтр. Размешчаны на берагах ракі Вардар, у паўночнай частцы краіны, у цэнтры Балканскага паўвострава.

Насельніцтва 650 тыс. чал. (2000).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Vardar Stone Bridge Skopje.jpg

Скоп'е ўпершыню згадана Клаўдзіем Дзіяламеем пад антычным імем Скупі. Горад фармуецца ў III стагоддзі да н.э., а ў 164 годзе да н.э. пападае пад уладу Рыма і становіцца цэнтрам правінцыі Мізія. У 84 або 85 годзе н.э. імператар Даміцыян заснаваў тут калонію Флавія Скупі, сталую ў дальнейшым вялікім горадам.

З прыходам славян у VI стагоддзі горад быў захоплены племем брсяцы, якое дало яму імя Скоп'е. Падчас кіравання балгарскага цара Самуіла Скоп'е становіцца на кароткі перыяд сталіцай Балгарскага царства. У наступным горад напераменку пападаў пад уладу Візантыі і Сербіі, а 19 студзеня 1392 быў захоплены асманамі і атрымаў імя Іскюп (Uskup).

25-26 кастрычніка 1689 горад заняты Аўстра-венгерскім генералам Энгельберта д'Уга Пікаламіні, які быў змушаны падпаліць Скоп'е з-за эпідэміі халеры. Горад гарэў цэлых два дня і быў неўзабаве цалкам знішчаны. У XIX стагоддзі Скоп'е ізноў становіцца буйным горадам. 25 кастрычніка 1912 г. канчаецца 520-летняе асманскае валоданне горадам, але ўжо ў наступным годзе горад займае сербскае войска.

Skopje2 ved Vardar den 19 04 2005.jpg

Падчас Першай Сусветнай вайны Скоп'е знаходзіцца пад акупацыяй балгарскіх і аўстра-венгерскіх сіл, а з яе канчаткам уваходзіць у склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў.

У Другой Сусветнай вайне Скоп'е было паўторна акупавана Балгарыяй, саюзнікам нацысцкай Германіі. 22 красавіка 1941 г. балгарскае войска Пета заняла Скоп'е і заставалася ў горадзе да капітуляцыі Балгарыі 9 верасня 1944.

Па вызваленню ад акупантаў (13 лістапада 1944 г.) горад хутка развіваецца і становіцца індустрыяльным, культурным і адміністрацыйным цэнтрам Сацыялістычнай Рэспублікі Македонія ў складзе Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі. 26 чэрвеня 1963 г. ў 5:17 па мясцовым часе Скоп'е было разбурана землетрасеннем (6.1 балаў па шкале Рыхтэра), у выніку якога 1070 жыхароў загінулі і больш 20000 засталіся без прытулку. Пасля землетрасення горад аднаўляецца па плане японскага архітэктара Кэндзо Тангэ.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons