Сент-Вінсент і Грэнадзіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сент-Вінсент і Грэнадзіны
англ.: Saint Vincent and the Grenadines
Flag of Saint Vincent and the Grenadines.svg Герб Сент-Вінсента і Грэнадзін
Сцяг Сент-Вінсента і Грэнадзін Герб Сент-Вінсента і Грэнадзін

Каардынаты: 12°57′21″ пн. ш. 61°15′09″ з. д. / 12.955833° пн. ш. 61.2525° з. д. (G) (O) (Я)

LocationSaintVincentAndTheGrenadines.png
Дэвіз: «лац.: «Pax et Justitia», «Мір і справядлівасць»»
Гімн: «St Vincent Land So Beautiful»
Дата незалежнасці 27 кастрычніка 1979 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова Англійская
Сталіца Кінгстаун
Найбуйнейшыя гарады
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Каралева
Генерал-губернатар
Прэм'ер-міністр
Елізавета II
Фрэдэрык Балантайн
Ральф Гонсалвіш
Плошча
• Усяго
183-я ў свеце
389,3 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2003)
Шчыльнасць

117 534 чал. (193-я)
300,3 чал./км²

Сент-Вінсент і Грэнадзіны (англ.: Saint Vincent and the Grenadines) — астраўная краіна ў Карыбскім моры, у архіпелагу Малых Антыльскіх астравоў. Акрамя вострава Сент-Вінсент краіна ўтрымлівае некалькі невялікіх астравоў, на поўдні. Сталіца — горад Кінгстаун.

Уваходзіць у склад Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Сент-Вінсент быў адкрыты Хрыстафорам Калумбам у 1498 годзе. Брытанская каланізацыя пачалася толькі ў XVII стагоддзі. Не на доўгі час трапіла пад кантроль Францыі, але хутка вярнулася Вялікабрытаніі. З 1804 да 1958 году была каралеўскай брытанскай калоніяй. Некаторы час уваходзіла ў склад Федэрацыі Заходняй Індыі, але зноў вярнулася пад брытанскі кантроль. У 1969 годзе атрымала шырокую аўтаномію, а ў 1979 годзе абвясціла аб сваёй незалежнасці.

Дыпламатычныя адносіны з Беларусью[правіць | правіць зыходнік]

14 мая 1999 прэзідэнт Беларусі падпісаў указ аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і дзяржавай Сэнт-Вінсэнт і Грэнадзіны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]