Малдова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка Малдова
Republica Moldova
Flag of Moldova.svg Герб Малдовы
Сцяг Малдовы Герб Малдовы

Каардынаты: 47°13′00″ пн. ш. 28°35′00″ у. д. / 47.216667° пн. ш. 28.583333° у. д. (G) (O) (Я)

Location Moldova Europe.png
Гімн: «Limba noastră»
Заснавана 1359
Дата незалежнасці 27 жніўня 1991 (ад СССР)
Афіцыйная мова Румынская[1]
Сталіца Кішынёў
Найбуйнейшыя гарады Кішынёў, Тыраспаль[2], Бельцы, Бендэр[2], Рыбніца[2], Кахул
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Прэзідэнт Парламента
Нікалае Цімофці
Кірыл Габурич
Андрыян Канду
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
138-я ў свеце
33.846 км²
1,4
Насельніцтва
• Ацэнка (2014)
• Перапіс (2004)
Шчыльнасць

3.557.600 чал.
3.383.332 чал.
121,9 чал./км²  (93-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва

$13,299 млрд
$3.736
ВУП (намінал)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва

$7,935 млрд
$2.229
ІРЧП (2013) 0,663 (сярэдні) (114-ы)
Этнахаронім Малдаване
Валюта Малдаўскі лей (MDL)
Інтэрнэт-дамен .md
Код ISO MD
Тэлефонны код +373
Часавы пояс +2

Малдо́ва (рум.: Moldova) — краіна ў Еўропе. Мяжуе з Румыніяй і Украінай. Непасрэднага выхаду да мораў не мае. Праз тэрыторыю краіны працякае рака Днестр, на ўсходнім беразе якой знаходзіцца самаабвешчаная Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Малдова размешчана на крайнім паўднёвым захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны, у другім часавым поясе, і займае вялікую частку Міжрэчча Днястра і Прута, а таксама вузкую паласу левабярэжжа Днястра ў яго сярэднім і ніжнім цячэнні. Не маючы выхаду да мора, краіна геаграфічна належыць да прычарнаморскага рэгіёну, пры гэтым у Малдовы ёсць выхад да Дунаю (працягласць берагавой лініі — 600 м).

Паверхня Малдовы прадстаўляе сабой узгорыстую раўніну, раздзеленую рачнымі далінамі. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 147 м, максімальная — 429,5 м (гара Баланешты). Карысныя выкапні: вапнякі, гіпс, гліны, шкляны пясок, гравій, невялікія радовішчы нафты і газу.

Клімат умерана кантынентальны. Зіма мяккая, кароткая, лета цёплае, працяглае. Сярэдняя тэмпература студзеня −4 °C, ліпеня 21 °C. Абсалютны мінімум −36 °C, максімум 42 °C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў вагаецца ў межах 380—550 мм.

Глебы пераважна чарназёмныя (75 %). Большая частка тэрыторыі Малдовы ўзараная. Стэпавая расліннасць захавалася толькі на невялікіх участках. Лясы займаюць 6 % тэрыторыі.

Прыродныя раёны:

  • Паўночна-малдаўскі лесастэпавы,
  • Цэнтральна-малдаўскі лясны (Кодры),
  • Паўднёва-малдаўскі стэпавы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

гаспадар малдаўскі Стэфан III Вялікі

Да 14 стагоддзя тэрыторыя сучаснай Малдовы была часткай уладанняў розных племянных саюзаў (гета-дакі, готы, анты) і дзяржаўных утварэнняў (Русь, Галіцкае княства, Залатая Арда). З другой паловы 14 стагоддзя — у складзе Малдаўскага княства, у 16-18 стагоддзях — пад уладай Асманскай імперыі.

У канцы 18 стагоддзя Расійская імперыя анексіравала левабярэжжа Днястра, у 1812 — Бесарабію. У 1917 годзе абвешчана Малдаўская Дэмакратычная Рэспубліка. З 1918 — Бесарабія ў складзе Румыніі. У 1924 годзе на тэрыторыі Украінскай ССР створана Малдаўская АССР. У 1940 годзе ў выніку падпісання Пакта Молатава-Рыбентропа Бесарабія перададзена СССР, створана Малдаўская ССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны была акупавана ў 1941—1944 гадах нямецкімі і румынскімі войскамі. 24 жніўня 1944, у выніку Яска-Кішынёўскай аперацыі, тэрыторыя Бесарабіі была зноў занята савецкімі войскамі.

27 жніўня 1991 абвешчана незалежнасць Рэспублікі Малдова. У 1992 напружаная палітычная сітуацыя ў зоне Прыднястроўя перарасла ва ўзброены канфлікт.

Палітыка і дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Дачыненні з Беларуссю[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 19 лістапада 1992 года[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.

Зноскі

  1. Дэкларацыя незалежнасці Малдовы абвяшчала афіцыйнай мова румынскую, у той час як у Канстытуцыі 1994 яна была названая малдаўскай. У 2013 Канстытуцыйны суд Малдовы прызнаў прыарытэт Дэкларацыі.
  2. 2,0 2,1 2,2 Кантралюецца непрызнаным Прыднястроўем
  3. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Малдова Уладзіміра Вароніна // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 19 лістапада 2007