Судна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Судна
HMS Black Prince (1861).jpg Браняносец Чорны прынц.
Фатаграфія сярэдзіны 1880-х
Прывад

Вясло, ветразь, паравая машына, турбіна, атамны рэактар

Перыяд

З 13000 да н.э.[1]

Хуткасць

Найбольшая: 300 вузлоў (555 км/г)[2]

Вобласць ужывання

Грамадскі транспарт, грузаперавозкі, Спорт, Забавы, Навуковыя даследаванні

Інфраструктура

Сусветны акіян, рэкі, азёры

Су́дна — па вызначэнні ваенна-марскога слоўніка[3], плаўсродак, якае выкарыстоўваецца ў якасці транспартнага сродку. Такім чынам, плывучыя прычалы, пантоны і г. д. да суднаў не адносяцца.

Увогуле пад тэрмінам судна маецца на ўвазе любы транспартны сродак для перавозкі пасажыраў ці грузаў праз адну з традыцыйна не прыстасаваных для чалавека прастор — гэта значыць любую, акрамя наземнай.[4]

Непасрэдна ў рух судна прыводзіцца рухавіком, у якасці якога выкарыстоўваецца буксірны канец, вясло, вяслярнае кола, ветразь, шруба (пагружаная ў ваду ці паветраная) ці рэактыўны струмень (не вады). Рухавік (для самаходных суднаў) прыводзіцца ў дзеянне рухавіком, які пераўтварае патэнцыйную энергію працоўнага рэчыва (каларыйная ежа, вугаль, прадукты перапрацоўкі нафты, сціснутае паветра, ядзернае паліва) і хімічная энергія акумулятараў, у механічную энергію руху, у ролі якога выкарыстоўваецца крыніца мускульнай сілы, рухавік унутранага згарання (Дызелі ці Ота), электраматор, паравая машына, турбіна або рэактыўны рухавік.

Паводле МППСС[5] (Міжнародныя правілы папярэджання сутыкненняў суднаў у моры), правіла [6]: слова «судна» азначае ўсе віды плывучых сродкаў, уключаючы неводазмяшчальныя судны (напрыклад, на паветранай падушцы, экраналёты і г. д.) і гідрасамалёты, якія выкарыстоўваюцца ці могуць быць скарыстанымі ў якасці сродкаў перамяшчэння па вадзе

Тэрмін карабель блізкі па значэнні да паняцця судна, але не раўназначны яму. Судна — шырэйшае паняцце. Так, вяслярную лодку, водны веласіпед ці дошку для серфінгу нельга назваць караблём, аднак яны з'яўляюцца судамі. Караблямі звычайна завуцца толькі досыць вялікія судны ваеннага прызначэння ці парусныя судны з вызначаным відам абсталявання. Караблямі прынята лічыць усе судны, якія нясуць на сабе ваенна-марскі сцяг, незалежна ад іх памеру. Прыклад: караблі (у тым ліку маніторы) Дняпроўскай, Дунайскай, Амурскай і Пінскай ваенных флатылій. Акрамя ўнікальнай уласнай назвы, караблі, як правіла, маюць дзяржава сцяга, порт прыпіскі і класіфікацыйнае таварыства.

Зноскі

  1. Сергей Токарев Краткая история корабля. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 31 студзеня 2010.
  2. Рэкорд хуткасці на вадзе. ginnes.su. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 13 чэрвеня 2009.
  3. Военно-морской словарь / под. ред. адмирала флота В. Н. Чернавина. — М.: Воениздат, 1990. — 511 с. — ISBN 5-203-00174-X
  4. Вядома, аднак, што рускія князі ў старажытнасці з поспехам выкарыстоўвалі для перамяшчэння па зямлі свае ладдзі, пастаўленыя на колы падчас паходаў на Царград.
  5. МППСС
  6. Міжнародныя правілы папярэджання сутыкненняў суднаў у мора, правіла 3а

Шаблон:Караблі Шаблон:Рачныя аўтобусы Шаблон:Рачныя буксіры і штурхачы Шаблон:Тыпы парусных суднаў