Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка Беларусь
руск.: Республика Беларусь
Flag of Belarus.svg Герб Беларусі
Сцяг Беларусі Герб Беларусі

Каардынаты: 53°31′00″ пн. ш. 28°46′00″ у. д. / 53.516667° пн. ш. 28.766667° у. д. (G) (O) (Я)

Europe-Belarus.svg
Belarus (orthographic projection).svg
Гімн: «Мы, беларусы»
Заснавана 9 сакавіка 1918 як БНР
1 студзеня 1919 як ССРБ
Дата незалежнасці 25 жніўня 1991 (ад СССР)
Афіцыйныя мовы беларуская, руская
Сталіца Мінск
Найбуйнейшыя гарады Мінск, Гомель, Магілёў, Віцебск, Гродна, Брэст
Форма кіравання прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Старшыня Палаты прадстаўнікоў
Старшыня Савета Рэспублікі
Аляксандр Лукашэнка
Андрэй Кабякоў
Уладзімір Андрэйчанка
Міхаіл Мясніковіч
Плошча
• Усяго
85-я ў свеце
207.595 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2014)
• Перапіс (2009)
Шчыльнасць

9.475.100 чал.
9.503.807 чал.
46 чал./км²  (163-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва

$166,8 млрд  (63-ы)
$17.623  (64-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва

$71,710 млрд  (67-ы)
$7.577  (75-ы)
ІРЧП (2013) 0,793 (высокі) (50-ы)
Валюта беларускі рубель (Br, BYR)
Інтэрнэт-дамены .by, .бел
Код ISO BY
Тэлефонны код +375
Часавы пояс +3

Белару́сь(вымаўленне ), Рэспу́бліка Белару́сь — дзяржава ва Усходняй Еўропе, на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны. Мяжуе на паўночным захадзе з Літвой, на поўначы з Латвіяй, на паўночным усходзе і ўсходзе з Расіяй, на поўдні з Украінай, на захадзе з Польшчай (агульная даўжыня меж складае 2969 км). Працягласць з поўначы на поўдзень 560 км, з захаду на ўсход 650 км.

Тэрыторыя краіны 207,6 тыс. км² (84-я ў свеце). Колькасць насельніцтва — 9,5 млн чалавек (90-я ў свеце). Дзяржаўныя мовы — беларуская і руская. У краіне 6 абласцей, 118 раёнаў, 113 гарадоў, 109 пасёлкаў гарадскога тыпу, 24583 сельскія населеныя пункты. Сталіца Рэспублікі Беларусь — Мінск.

Змест

Назва

Назва Белая Русь пачала зрэдку ўжывацца ў адносінах да невялікай часткі беларускіх зямель (Полаччыны) у канцы XVI ст. З 1620-х гэтая назва замацоўваецца за ўсходнімі землямі Вялікага Княства Літоўскага — падзвінскімі і падняпроўскімі ваяводствамі і паветамі. Для абазначэння жыхароў Белай Русі з'яўляецца паняцце беларусцы, хоць адначасова існавалі азначэнні літоўцы (літвіны) і рускія (русіны). У XIX ст., калі беларускія землі ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі, з развіццём рускамоўнай сістэмы адкацыі сярод мясцовага насельніцтва распаўсюджваецца этнонім беларусы. З 1890-х назва Беларусь стала агульнапрынятай назвай усіх тэрыторый, дзе кампактна пражываў беларускі этнас. У 1918 была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, а ў 1919 — Беларуская ССР1991 — Рэспубліка Беларусь).

Інструкцыя па транслітарацыі (2007) падае назву як Respublika Bielaruś. Назва на рускай мове — Беларусь, Республика Беларусь; у Расіі таксама ўжываецца Белоруссия[1][2].

Гісторыя

Старажытная гісторыя

Засяленне тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалося каля 100—35 тыс. гадоў таму. З канца бронзавага веку большасць тэрыторыі сучаснай Беларусі была заселена балтамі. У кан. IX — пач. X стст. пачалося засяленне на гэту тэрыторыю славян.

Перыяд Кіеўскай Русі

Лічыцца, што першай дзяржавай на тэрыторыі сучаснай Беларусі была Полацкая зямля. Горад Полацк упершыню ўзгадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» у 862 г. Найбольшага росквіту і магутнасці Полацкае княства дасягнула пры валадаранні кн. Усяслава (1044—1101). У X-XIII стст. на тэрыторыі Беларусі часткова ці практычна цалкам таксама знаходзіліся Тураўскае, Смаленскае, Гарадзенскае княствы.

Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая

Наступнай буйной дзяржавай на беларускай зямлі было Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (ВКЛ). Падчас стварэння і пачатковага развіцця гэтай дзяржавы найбуйнейшым і асноўным яе цэнтрам быў Новагародак. Акрамя сучасных земляў Беларусі, у склад гэтай дзяржавы ўваходзілі таксама землі сучаснай Літвы, паўночная частка сучаснай Украіны і частка сучаснай Расіі. Вялікае Княства Літоўскае знаходзілася ў дынастычнай уніі з Польскім каралеўствам з 1385, а ў 1569 годзе аб'ядналася з Польскім каралеўствам у канфедэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую. Аднак Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1588 года фактычна дэнансаваў Люблінскую унію. ВКЛ захавала ўласную грашовую адзінку, судовую сістэму, войска. Статут ВКЛ, стаўшы адной з першых еўрапейскіх канстытуцый, рэгуляваў грамадскае жыццё на Беларусі да 30-х гадоў 19 стагоддзя.

Расійская імперыя

У 1772, 1791, 1795 гг. адбыліся тры падзелы Рэчы Паспалітай, у выніку якіх беларускія землі адышлі да Расійскай імперыі. У яе складзе яны знаходзіліся да 1917 года.

БНР

25 сакавіка 1918 года абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР), у 1919 годзе яна спыніла сваё існаванне, а Рада БНР эмігравала.

БССР

У 1919 г. 1 студзеня было абвешчана ўтварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). Пасля кароткачасовага існавання буфернай дзяржавы ЛітБел, БССР у 1922 годзе як адна з краін-заснавальніц увайшла ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР).

Падчас Другой Сусветнай вайны ў 19411944 гг. Беларусь была акупавана нацысцкаю Германіяй. Пасля вызвалення ад нацысцкай акупацыі частка Заходняй Беларусі (больш за 30 тыс. км²) была рашэннем І. Сталіна перададзена Польшчы.

У 1945 г. Беларусь стала адной з краін-заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Рашэнні па ўсіх пытаннях беларуская дэлегацыя ўзгадняла з усесаюзнымі прадстаўнікамі.

У 1986 г. на мяжы Беларусі і Украіны адбылася Чарнобыльская катастрофа, у выніку якой адбылося радыяцыйнае забруджанне значнай часткі тэрыторыі Беларусі.

Незалежная Беларусь

27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. У 1991 СССР спыніў існаванне, БССР была абвешчана Рэспублікай Беларусь, што існуе і зараз.

У 1994 г. прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, адбыліся першыя прэзідэнцкія выбары.

13 красавіка 1995 г. Вярхоўны Савет XII-га склікання зацвердзіў правядзенне рэферэндуму і прызначыў яго на 14 мая 1995 г. У той жа час ідэя рэферэндуму выклікала непаразуменне з боку часткі грамадства і некаторых грамадскіх і палітычных арганізацый, часткі дэпутатаў Вярхоўнага Савета. 6 мая 1995 г. Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны выступіла са зваротам да насельніцтва, падкрэсліваючы, што пытанне аб мове не можа выносіцца на рэферэндум.[3]

14 мая 1995 г. адбыўся рэспубліканскі рэферэндум. Удзел у галасаванні прынялі 64,8 % выбаршчыкаў. Па ўсіх пытаннях Прэзідэнт атрымаў большасць галасоў. Адначасова з рэферэндумам праходзілі выбары ў Вярхоўны Савет XIII-га склікання. Аднак у выніку нізкай яўкі выбаршчыкаў за два туры было абрана толькі 119 дэпутатаў, у той час як для правамоцнага складу новага Вярхоўнага Савета патрабавалася не менш 174 дэпутатаў (што складала 2/3 ад поўнага складу ў 260 чал.). Такім чынам, атрымалася, што новы склад парламента не быў абраны. Склалася палітычная сітуацыя, якая паралізавала дзейнасць заканадаўчай улады.

Пытанне было вырашана восенню 1995 г. пасля таго, як каля 100 дэпутатаў Вярхоўнага Савета XII-га склікання сабраліся на вераснёўскую сесію, паколькі згодна з артыкулам 91 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета захоўваліся да адкрыцця першай сесіі Вярхоўнага Савета новага склікання. 11 кастрычніка Канстытуцыйны Суд пацвердзіў паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета XII-склікання.

29 снежня 1995 г. А. Лукашэнка выдаў распараджэнне № 259 «Аб выкананні нормаў і ўказаў прэзідэнта», згодна з якім «у мэтах забеспячэння палітычнай і эканамічнай стабільнасці чыноўнікі Савета Мііністраў і іншых дзяржаўных устаноў да ўнясення змен у адпаведныя заканадаўчыя акты павінны забяспечваць безумоўнае выкананне нормаў і ўказаў прэзідэнта»[4].

10 студзеня 1996 г. Прэзідэнт накіраваў у Вярхоўны Савет праект закону «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю»[5] Аднак жаданне Прэзідэнта змяніць Асноўны Закон не знайшло падтрымкі ў парламенце і праект быў адхілены. 8 жніўня А. Р. Лукашэнка накіраваў у Вярхоўны Савет ініцыятыву аб правядзенні другога Усенароднага рэферэндуму.

4 лістапада 1996 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, усе рашэнні якога паводле закону з'яўляюцца абавязковымі і перагляду не падлягаюць, прыняў рашэнне аб неадпаведнасці артыкулу 78 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якім засведчана, што парадак правядзення рэспубліканскіх рэферэндумаў вызначаецца законам. На той момант у краіне законам не прадугледжваўся парадак змянення і дапаўнення Канстытуцыі праз рэферэндум. Такім правам быў надзелены выключна Вярхоўны Савет. Пасля гэтага вярхоўны Савет прыняў чарговую пастанову аб вынясенні на абавязковы рэферэндум толькі двух пытанняў — аб пераносе Дня Незалежнасці і аб выбарах кіраўнікоў мясцовых адміністрацый.

Нягледзячы на рашэнне Канстытуцыйнага Суда, А. Р. Лукашэнка ў парушэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Закона «Аб народным галасаванні (рэферэндуме) у Рэспубліцы Беларусь» выдаў 5 лістапада 1996 г. Указ № 455, у якім сам вызначыў парадак уступлення ў сілу рашэнняў рэспубліканскіх рэферэндумаў аб змяненні і дапаўненні Канстытуцыі, а 7 лістапада быў выдадзены Указ № 459 «Аб забеспячэнні канстытуцыйнага права грамадзян на ўдзел у рэферэндуме», згодна з якім характар рэферэндуму вызначаўся як абавязковы, а яго рашэнні канчатковымі.

11 лістапада 1996 г. старшыня ЦВК В. Ганчар заявіў, што камісія не будзе выконваць прэзідэнцкі ўказ ад 7 лістапада і праводзіць рэферэндум па пытаннях, якія датычыліся новых рэдакцый канстытуцыйных праектаў.

У 1994 г. Прэзідэнтам быў абраны Аляксандр Лукашэнка. Ён захаваў за сабой пасаду Прэзідэнта па выніках выбараў у 2001, у 2006 і ў 2010 годзе.

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Касмічны здымак Беларусі, спадарожнік MODIS Terra, 29 чэрвеня 2010 года

Беларусь мяжуе з Расіяй на ўсходзе і на поўначы, Латвіяй — на поўначы, Літвою — на паўночным захадзе, Польшчай — на захадзе, Украінай — на поўдні. Тэрыторыя галоўным чынам раўнінная з рэдкімі ўзвышшамі, якія размешчаны пераважна ў цэнтральнай частцы Беларусі і складаюць Беларускую граду.

Агульная працягласць дзяржаўнай мяжы складае 2969 км. Плошча — 207,598 тыс. кв. км. Найбольшая яе працягласць з захаду на ўсход — 650 км, з поўначы на поўдзень — 560 км. У Еўропе Беларусь па плошчы трохі саступае Вялікабрытаніі і Румыніі, больш чым у 2,2 разы пераўзыходзіць Партугалію і Венгрыю і прыблізна ў 5 разоў — Нідэрланды і Швейцарыю. Адлегласць ад Мінска да сталіц суседніх дзяржаў: Вільнюса — 215 км, Рыгі — 470 км, Варшавы — 550 км, Кіева — 580 км, Масквы — 700 км.

Паводле разлікаў 2008 года РУП «Белкосмааэрагеадэзія» цэнтр Еўропы знаходзіцца на 55º30´ пн.ш. і 28º48´ у.д. ў горадзе Полацку. Паводле разлікаў спецыялістаў аб'яднання «Белгеадэзія», выкананых у 1996 года, геаграфічны цэнтр Беларусі размешчаны за 70 км на паўднёвы ўсход ад Мінска, каля вёскі Антонава Пухавіцкага раёна.

Беларусь з'яўляецца найбуйнейшай па тэрыторыі еўрапейскай дзяржавай (з цалкам размешчаных у Еўропе), якая не мае выхаду да мора[6][7].

Рэльеф

Мінскае ўзвышша

Беларусь знаходзіцца на Усходне-Еўрапейскай раўніне. Найбольш прыпаднятая цэнтральная частка краіны — Беларуская града. Тут размешчана Мінскае ўзвышша, на якім знаходзіцца найвышэйшы пункт Беларусі — гара Дзяржынская (345 м); вышыню больш за 300 м маюць яшчэ шэраг пунктаў — горы Лысая, Маяк і інш. Трохі саступаюць Мінскаму ўзвышшу па абсалютных вышынях Навагрудскае (г. Замкавая — 323 м), Ашмянскае, Віцебскае ўзвышшы. Найбуйнейшыя нізіны на тэрыторыі Беларусі: Палеская, Верхнянёманская, Полацкая, Нарачана-Вілейская. Самы нізкі пункт — урэз ракі Нёман на мяжы з Літвой, да 80 м над узроўнем мора.

Асаблівасці рэльефу Беларусі цесна звязаныя з геалагічнай будовай тэрыторыі. Да прыпаднятых участкаў крышталічнага падмурка прымеркаваныя ўзвышшы. Тэрыторыі з глыбокім заляганнем крышталічнага падмурка звычайна занятыя нізінамі. Вырашальным жа фактарам фарміравання рэльефу Беларусі сталі ледавікі. На працягу апошніх 500—600 тыс. гадоў тэрыторыя Беларусі выпрабавала не менш 5 злядненняў.

Геалогія і глебы

У геалагічным сэнсе Беларусь размешчана на захадзе Усходне-Еўрапейскай платформы. Старажытны крышталічны падмурак складзены з магматычных і метамарфічных парод, залягае на глыбіні да 5-6 км (Прыпяцкі прагін), каля в. Глушкавічы Лельчыцкага раёна выходзіць на паверхню. Платформавы чахол складзены пераважна з асадкавых горных парод, укрывае практычна ўсю тэрыторыю Беларусі.

Асаблівасці геалагічнага мінулага Беларусі, яе рэльефу, клімату, расліннасці абумовілі складаную будову глебавага покрыва тэрыторыі. Асноўныя глебаўтваральныя пароды тыповыя для зоны ледавіковай акумуляцыі: азёрна-ледавіковыя, марэнныя, водна-ледавіковыя адклады, алювіяльныя наносы, торф. Сярод глебаўтваральных працэсаў пераважаюць дзярновы (пад лугавой травяністай расліннасцю), падзолісты (пад лясной расліннасцю), балотны (у паніжаных месцах, дзе назапашваецца вільгаць) і іх спалучэнні.

З улікам ступені праяўлення асноўнага глебаўтваральнага працэсу вылучаны тыпы глебаў Беларусі: дзярнова-падзолістыя глебы, дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, тарфяна-балотныя глебы, поймавыя глебы, дзярнова-карбанатныя глебы, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы. Паводле механічнага складу адрозніваюць гліністыя, сугліністыя, супясчаныя, пясчаныя і тарфяныя глебы.

Карысныя выкапні

На Беларусі выяўлена і разведана больш за 5 тыс. радовішчаў і пакладаў карысных выкапняў. Сярод іх: нафта і спадарожны газ, каменная і калійныя солі, буры вугаль, гаручыя сланцы, даламіты, торф, мергелі, сапрапелі, гліны, будаўнічыя пяскі, пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічы і абліцовачны камень, жалезныя руды і інш.

Клімат

Клімат Беларусі ўмераны, пераходны ад марскога да кантынентальнага. Асаблівасці клімату Беларусі тлумачацца яе размяшчэннем ва ўмераных шыротах, параўнальнай блізкасцю да Атлантычнага акіяна, адсутнасцю прыродных бар'ераў на шляху паветраных мас: марскіх — з захаду і кантынентальных — з усходу і паўднёвага ўсходу.

Самы цёплы месяц года ліпень, самы халодны, найчасцей, студзень. Так, у Мінску сярэдняя тэмпература студзеня складае −6,9 ºС, а ў ліпені яна дасягае 17,8 ºС. Сярэдняя тэмпература змяняецца ў залежнасці ад рэгіёнаў Беларусі. У ліпені сярэдняя тэмпература складае ад 17 °C на поўначы да 18,5 °C на поўдні. Сярэдняя тэмпература ў студзені вагаецца ад −4,5 °C на паўднёвым захадзе да −8 °C на паўночным усходзе. У зімовы перыяд нярэдкія адлігі.

На тэрыторыі Беларусі ў сярэднім за год выпадае 600—700 мм ападкаў. 70 % ападкаў у выглядзе дажджу выпадае ў красавіку-кастрычніку. Колькасць снежных дзён у Беларусі ад 75 на паўднёвым захадзе да 125 на паўночным усходзе. Максімальная вышыня снежнага покрыва адпаведна ад 15 да 30 см.

На Беларусі пераважаюць заходнія вятры. З захаду на ўсход павялічваецца кантынентальнасць клімату.

Водныя рэсурсы

На Беларусі больш за 20 тыс. рэк. Самыя працяглыя і мнагаводныя рэкі — Дняпро, Заходняя Дзвіна, Нёман, Прыпяць. Беларусь часта называюць «сінявокай» з-за вялікай колькасці азёр. Іх у Беларусі больш за 11 тыс. Самае вялікае сярод беларускіх азёр — возера Нарач. Тэрыторыя краіны багатая на балоты. Найбольш багаты балотамі рэгіён — Палессе.

Флора і фаўна

Лясы займаюць 36 % тэрыторыі краіны. На Беларусі 28 відаў дзікарослых дрэў. Найбольш важныя лесаўтваральныя пароды: хвоя, елка, дуб, ясень, ліпа, клён, граб, бярозы павіслая (бародаўчатая) і пушыстая, асіна, вольхі чорная і шэрая. Шмат дрэў інтрадукаваных: лістоўніцы сібірская і еўрапейская, хвоі Банкса, Мурэя, веймутава, дуб паўночны, таполі пірамідальная, лаўралістая, бальзамічная і інш.

Чапля вялікая белая — птушка года Беларусі 2008

Прыроднае расліннае покрыва Беларусі займае прыблізна 70 % тэрыторыі. Колькасць відаў раслін дасягае 12000. Больш за 200 відаў раслін ахоўваецца дзяржавай. Жывёльны свет Беларусі налічвае 457 відаў пазваночных (у тым ліку 73 віды млекакормячых, 290 відаў птушак, прыблізна 60 відаў рыб) і больш за 20 тысяч беспазваночных жывёл. Важнае гаспадарчае значэнне маюць промыслава-паляўнічыя віды жывёл — лісіца, куніца, заяц, выдра, тхор, гарнастай, а таксама лось і дзік.

17 відаў сысуноў, 72 віды птушак, 4 віды земнаводных, 10 відаў рыб, 72 віды насякомых уключаны ў чырвоную кнігу Беларусі. Для іх аховы ў месцах рассялення створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі.

Ахоўныя тэрыторыі

У Беларусі створаны 2 запаведнікі і 4 нацыянальныя паркі.

Ахоўныя прыродныя тэрыторыі:

На тэрыторыі Беларусі створаны таксама шэраг заказнікаў.

Экалогія

Беларусь мацней за іншыя краіны пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Кірунак ветру ў першыя дні і тыдні пасля аварыі абумовіў тое, што з усяго аб'ёму цэзію-137, які выпаў на Еўрапейскім кантыненце, каля 70 % прыпала на тэрыторыю Беларусі[8]. Улічваючы цяжар і маштабнасць паражэння краіны ў выніку аварыі, у ліпені 1991 года тэрыторыя Беларусі была абвешчана зонай экалагічнага бедства.

У зоне радыяцыйнага забруджвання па стане на пачатак 2015 г. знаходзілася 2 383 населеных пункта, 72 з якіх не мела пастаяннага насельніцтва. Агульная колькасць сталага насельніцтва ў гэтых населеных пунктах складала 1 142,6 тыс. чал.[9].

Сімволіка

У 1991 г. былі прыняты дзяржаўныя сцяг (бел-чырвона-белы) і герб («Пагоня»), аднак па выніках рэферэндума (1995 г.) былі зменены на сучасныя чырвона-зялёны сцяг і герб, асновай якому паслужыў герб БССР.

Музыка гімна Беларусі напісаная Н. Сакалоўскім для гімна Беларускай ССР 1955 г. Тэкст гэтага гімна, напісаны М. Клімковічам, перапрацаваны ў 2002 г. У. Карызнам.

Дзяржаўны лад

Рэспубліка Беларусь — унітарная дзяржава, форма кіравання — прэзідэнцкая рэспубліка. Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь дэлегаваны заканадаўчыя паўнамоцтвы на выданне дэкрэтаў і ўказаў, якія маюць сілу закону. Прэзідэнт абіраецца непасрэдна грамадзянамі на 5-гадовы тэрмін.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 г. на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. Набыла сілу 30 красавіка 1994 г. з моманту яе апублікавання.

24 лістапада 1996 года Канстытуцыя была абноўлена і дапоўнена паводле вынікаў рэферэндуму. Істотная частка змен — пераразмеркаванне паўнамоцтваў на карысць выканаўчай улады і прэзідэнта, у прыватнасці.

Сучасная рэдакцыя Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь складаецца з прэамбулы, 9 раздзелаў, у якіх 8 глаў і 146 артыкулаў.

17 кастрычніка 2004 года на рэферэндуме з Канстытуцыі было выключана палажэнне, якое абмяжоўвае права адной асобы абірацца прэзідэнтам больш за два тэрміны запар.

Найвышэйшай заканадаўчай установай Беларусі ёсць Нацыянальны сход, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. У Палаце прадстаўнікоў 110 дэпутатаў. Дэпутаты абіраюцца па мажарытарнай сістэме прамым усеагульным галасаваннем. Савет Рэспублікі абіраецца мясцовымі Саветамі — ад кожнай вобласці і горада Мінска абіраюцца па 8 членаў Савета Рэспублікі. 8 членаў Савета прызначаюцца прэзідэнтам — усяго 64 чалавека. Тэрмін паўнамоцтваў Нацыянальнага сходу — 4 гады.

Судовая ўлада ажыццяўляецца Вярхоўным Судом, Вышэйшым Гаспадарчым Судом і Канстытуцыйным Судом.

Палітычныя партыі

На 2009 год у Беларусі афіцыйна зарэгістравана 15 палітычных партый[10], з іх у Палаце Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь IV склікання прадстаўленыя дзве: Камуністычная партыя Беларусі і Беларуская аграрная партыя.

Міжнароднае становішча і знешняя палітыка

Будынак пасольства Рэспублікі Беларусь у Кіеве

Дзяржава з'яўляецца членам-заснавальнікам ААН, СНД, АДКБ, Еўразійскага эканамічнага саюза, Саюзнай дзяржавы, а таксама членам іншых міжнародных аб'яднанняў.

На 2013 год Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя адносіны са 173 дзяржавамі, у 51 з якіх адкрыта 48 пасольстваў, 2 пасольства/пастаянных прадстаўніцтвы пры міжнародных арганізацыях, 2 пастаянных прадстаўніцтвы пры міжнародных арганізацыях, 9 генеральных консульстваў і 1 консульства. За мяжой функцыянуе таксама 13 аддзяленняў пасольстваў Рэспублікі Беларусь. 

Замежныя дзяржавы прадстаўлены ў Беларусі 43 пасольствамі, 3 аддзяленнямі пасольстваў, 1 гандлёвым, 28 консульскімі ўстановамі (уключаючы ганаровых консулаў); міжнародныя арганізацыі — 17 прадстаўніцтвамі. Па сумяшчальніцтву ў Беларусі акрэдытавана 85 замежных дыппрадстаўніцтваў. Гл. таксама Візавыя патрабаванні для грамадзян Беларусі, Спіс дыпламатычных місій Беларусі, Пашпарт грамадзяніна Беларусі

Адміністрацыйны падзел

Рэспубліка Беларусь — унітарная рэспубліка, найбуйнейшая адміністрацыйная адзінка — вобласць. Рэспубліка Беларусь падзяляецца на 6 абласцей, вобласці падзяляюцца на раёны і гарады абласнога падпарадкавання. Агульны лік раёнаў ва ўсіх абласцях складае 118, а гарадоў абласнога падпарадкавання — 12. Горад Мінск з'яўляецца самастойнай адміністрацыйнай адзінкай, якая не ўваходзіць ні ў адну вобласць.

Вобласць Паштовы
індэкс
Дата
заснавання
Плошча
км²
(на 1.01.2012)
Насельніцтва
(на 1.01.2012[11])
Адміністрацыйны цэнтр Сцяг Карта
Брэсцкая вобласць 224000 189007034 снежня 1939 032 786,44 01 391 476 Брэст Flag of Brest Voblast, Belarus.svg
Мінская вобласць Брэсцкая вобласць Гомельская вобласць Гродзенская вобласць Магілёўская вобласць Віцебская вобласць МінскАдміністрацыйны падзел Рэспублікі Беларусь (пры націску на намаляваную вобласць ажыццяўляецца пераход на адпаведны артыкул)
Віцебская вобласць 210000 1846122815 студзеня 1938 040 050,32 01 214 041 Віцебск Flag of Vitsebsk Voblasts.svg
Гомельская вобласць 246000 1819121415 студзеня 1938 040 369,51 01 429 707 Гомель Flag of Homyel Voblast.svg
Гродзенская вобласць 230000 1959010320 верасня 1944 00 25 126,98 00 1 061 248 Гродна Flag of Hrodna Voblasts.svg
Мінская вобласць 220000 1836061515 студзеня 1938 039 894,75 01 403 491 Мінск Flag of Minsk Voblast.svg
Магілёўская вобласць 212000 1912021415 студзеня 1938 029 068,63 01 080 120 Магілёў Flag of Mahilyow Voblast.png

У шэрагу гарадоў абласнога падпарадкавання і ў горадзе Мінску маецца падзел на гарадскія раёны.

Насельніцтва

Дэмаграфічныя дадзеныя

Колькасць насельніцтва Беларусі ў 1992—2003 гг.

Паводле «Дакладу аб развіцці чалавека» Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу (ІРЧП) краіна знаходзіцца на 65-ым месцы (2011 год)[12]. На снежань 2010 г. па індэксе развіцця з улікам гендарнага фактару рэспубліка займае 52-е месца сярод 182 краін свету і першае месца ў СНД[13].

Самая вялікая этнічная група Беларусі (2009 г.) — беларусы (83,73 %). Асноўныя этнічныя меншасці: рускія — 8,26 %, палякі — 3,1 %, украінцы — 1,67 %, яўрэі — 0,14 %, іншыя, а так сама людзі, што не пазначылі нацыянальнасць — 3,1 %.[1]

З 1993 г. насельніцтва Беларусі ўстойліва скарачаецца. У 2003 г. ў Беларусі жыло 9 898,6 тыс. чалавек. У выніку перавышэння смяротнасці над нараджальнасцю насельніцтва краіны ў наступныя гады паменшылася.

У Беларусі ў 2006 г. нарадзіліся 96,4 тыс. дзяцей (на 5,9 тыс. больш у параўнанні з 2005 годам). У 2006 г. памерлі 138,4 тыс. чалавек (на 3,5 тыс. чалавек менш, чым у 2005 г.). Пры гэтым прыкметна зменшылася смяротнасць дзяцей ва ўзросце да 1 года — гэты паказчык знізіўся з 7,1 выпадкаў на 1000 народжаных за 2005 год да 6,2 выпадкаў на 1000 народжаных за 2006 год. За першы квартал 2007 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2006-га колькасць памерлых у краіне знізілася на 4,9 %.

У 2007 г. нараджальнасць склала (у разліку на тыс. жыхароў) 10,7, а смяротнасць — 13,7. Найбольшае значэнне натуральнага змяншэння насельніцтва адзначана ў Віцебскай вобласці, а ў сталіцы Беларусі каэфіцыент нараджальнасці быў прыкладна роўны каэфіцыенту смяротнасці. У 2008 нараджальнасць (у разліку на тыс. жыхароў) — 11,1, смяротнасць — 13,9, натуральная убыль насельніцтва — 2,8.[14]

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка 2007 г. складала, па дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, 9 705,2 тыс.[15] чалавек. На канец 2007 г. колькасць насельніцтва Беларусі складала 9 689,8 тыс. чалавек[16], па выніках праведзенага ў 2009 г. удакладнення — 9 542 тыс.чалавек[17].

Колькасць насельніцтва краіны складала (на 1 студзеня):

  • 2009 г. — 9 514 тыс. чал. (за 2008 г. зменшылася на 28 тыс. чал.)[18].
  • 2010 г. — 9 500 тыс. чал. (за 2009 г. зменшылася на 14 тыс. чал.)[19]
  • 2011 г. — 9481,2 тыс. чал. (за 2010 г. зменшылася на 18,8 тыс. чал.)[20]
  • 2012 г. — 9465,2 тыс. чал. (за 2011 г. зменшылася на 16 тыс. чал.)[21]
  • 2013 г. — 9463,8 тыс. чал. (за 2012 г. зменшылася на 1,4 тыс. чал.)[22]
  • 2014 г. — 9468,2 тыс. чал. (за 2013 г. павялічылася на 4,4 тыс. чал.)[23]
  • 2015 г. — 9 481 тыс. чал. (за 2014 г. павялічылася на 12,8 тыс. чал.)[24]
10 буйнейшых гарадоў Беларусі,
тыс. чал., 1.01.2009.[25]

Мінск 1 829
Гомель 499
Магілёў 372
Віцебск 356
Гродна 338
Брэст 318
Бабруйск 219
Баранавічы 169
Барысаў 150
Пінск 131

Колькасць насельніцтва ў 14 гарадах Беларусі перасягае 100 тыс. чалавек. У Мінску на 1 снежня 2009 года налічваліся 1 млн 856,4 тыс. жыхароў. На другім месцы — Гомель (484,5 тыс.), на трэцім — Магілёў (370,6 тыс.). Далей ідуць іншыя абласныя цэнтры: Віцебск (346,2 тыс.), Гродна (325,8 тыс.) i Брэст (314,8 тыс.). У Бабруйску на 1 студзеня гэтага года пражывалі 218,4 тыс. чалавек, Баранавічах — 168,3 тыс., Барысаве — 149,8 тыс., Пінску — 130,4 тыс., Оршы — 122,6 тыс., Мазыры — 111,9 тыс., Салігорску — 101,1 тыс., Наваполацку — 100,6 тыс. чалавек [26].

Рэлігія

Паводле ацэнак, 60-70 % жыхароў Беларусі лічаць сябе праваслаўнымі, 15-20 % — каталікамі, 5-10 % — пратэстантамі, уніятамі. Пашыраны атэізм.

Напрыканцы XVIII ст. 70 % насельніцтва належала да ўніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы, 15 % былі каталікамі, 7 % — іудэеямі і толькі 6 % — праваслаўнымі. Аднак у 1839 годзе ўніяцкая царква была скасавана і далучаная да Грэка-Рускай праваслаўнай царквы, у праваслаўе перайшло больш за 1,6 млн чалавек.

Мовы

Дзяржаўныя мовы — беларуская і руская[27]. Рускай мове нададзены роўны статус з беларускай па выніках рэферэндуму 1995 года.

Эканоміка

Тэмп роста ВУП з 1995 па 2007 і ацэнка на 2008 (у працэнтах)

Эканоміка Беларусі — сацыяльна-рыначная. Аднак, на думку некаторых навукоўцаў, гаспадарка Беларусі з'яўляецца планавай[28], або адміністрацыйна-каманднай[29].

Тэмпы павелічэння ВУП у 2005 годзе склалі 9,2 %, інфляцыя — 8 %. У першым паўгоддзі 2006 тэмпы павелічэння ВУП склалі 10,1 %, прамысловай вытворчасці — 12,6 %.

Аб'ём ВУП у 2008 годзе павялічыўся ў параўнанні з 2007 на 10 %. Удзельная вага ў ВУП дабаўленай вартасці прамысловасці склала 28,1 %, сельскай гаспадаркі — 8,4 %, будаўніцтва — 9,4 %, транспарту і сувязі — 8 %, гандлю і грамадскага харчавання — 10,6 %.[30]

У сакавіку 2011 года ў Беларусі пачаўся валютна-фінансавы крызіс. У выніку крызісу дэвальвацыя беларускага рубеля ў адносінах да долара з пачатку года склала 189 %[31], інфляцыя за студзень—кастрычнік дасягнула 88,7 % (у тым ліку кошты на харчовыя тавары выраслі на 103,6 %)[32], заработная плата зменшылася з $527 да $220–260[33][34].

Грашовая сістэма

Беларускі рубе́ль (код ISO BYR, да 2000 — BYB) — афіцыйная валюта Рэспублікі Беларусь. Скарачаецца як Br. 1 беларускі рубель фармальна дзеліцца на 100 капеек. У хаджэнні банкноты наміналам 50, 100, 500, 1000, 5000, 10000, 20000, 50000, 100000 і 200000 рублёў. Манет або банкнот, намінаваных у капейках, не выпускаецца.

Банкаўская сістэма

Банкаўская сістэма Рэспублікі Беларусь як незалежнай дзяржавы пачала складвацца ў 1991 годзе. Складаецца яна з двух узроўняў: Нацыянальнага банка Беларусі і камерцыйных банкаў.

Сельская гаспадарка

Адной з прыярытэтных галін эканомікі з'яўляецца сельская гаспадарка. У Беларусі вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта, авёс, пшаніца, трыцікале, кукуруза), кармавыя культуры, цукровыя буракі, лён, рапс, бульба. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны кірунак. Беларусь з'яўляецца буйным экспарцёрам малочнай прадукцыі на сусветны рынак: пры вытворчасці 1 % агульнасусветнага вырабу малака на Беларусь у агульным аб'ёме сусветных паставак маслу прыходзіцца 11 %, сыру — 5,7 % (2009 г.).

Прамысловая вытворчасць

Вялікагрузны самазвал БелАЗ

Асноўныя галіны прамысловасці Беларусі — машынабудаванне, металаапрацоўка, хімічная і нафтахімічная. Таксама развіты электраэнергетыка, лёгкая, харчовая, лясная і дрэваапрацоўчая прамысловасць. Беларуская прамысловасць з'яўляецца экспартна-арыентаванай. Асноўныя экспартныя пазіцыі — нафтапрадукты (Нафтан, Мазырскае НПА), грузавыя аўтамабілі і аўтобусы (МАЗ, БелАЗ), трактары (МТЗ), тэлевізары (Гарызонт, Віцязь), халадзільнікі (Атлант), хімічныя валокны і ніці (Палімір), калійныя ўгнаенні (Беларуськалій), прадукцыя тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці.

Краіна мае прадпрыемствы па вытворчасці лекавых прэпаратаў і медыцынскай тэхніцы.

Энергетыка

Беларусь не валодае значнымі ўласнымі паліўна-энергетычнымі рэсурсамі (ПЭР). За кошт уласных ПЭР пакрываецца толькі 15% патрэб краіны (2007), астатнія 85% імпартуюцца — у асноўным з Расіі. Асноўная частка электраэнергіі выпрацоўваецца на ЦЭС.

Да 2020 г. плануецца будаўніцтва гідраэлектрастанцый магутнасцю каля 200 МВт. Таксама да 2020 г. прадугледжана стварэнне да 300 МВт магутнасцяў на ветраэнергаўстаноўках з выпрацоўкай да 500 млн. кВт*г[35] Будуецца Беларуская АЭС.

Міжнародны гандаль

Асноўнымі знешнегандлёвымі партнёрамі Беларусі з'яўляюцца Расія і ЕС. Па выніках 2006 у краіны ЕС было экспартавана 45,5 % прадукцыі, у Расію — 43,6 %. Акрамя Расіі экспарт у вялікіх аб'ёмах адбываўся ў Нідэрланды — 17,7 %, Вялікабрытанію — 7,5 %, Украіну — 6,3 %, Польшчу — 5,2 %, Германію — 3,8 %. Большая частка імпарту (58,6 %) ажыццяўлялася з Расіі; іншыя важнейшыя партнёры: Германія — 7,5 %, Украіна — 6,3 %, Польшча — 3,4 %, Кітай — 2,5 %. У імпарце пераважалі: паліва і мінеральная сыравіна (33,4 %), машыны і абсталяванне (16,1 %), металы і вырабы з іх (11,7 %). Увогуле, тавараабарот (каля 50 млрд дол. ЗША) адбываўся больш як са 140 краінамі. Аб'ём імпарту (каля 29 млрд дол. ЗША) быў большы за аб'ём экспарту (каля 22 млрд дол. ЗША).

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі краіны ў I паўгоддзі 2012 г. з'яўляліся: Расія — 46,3 % ад усяго аб'ёму знешнегандлёвага абароту, Нідэрланды — 11,6 %, Украіна — 7,5 %, Латвія — 5,4 %, Германія — 4,1 %, Кітай — 2,5 %, Польшча — 2,3 %, Літва і Італія — па 1,7 %, Бразілія — 1,2 %. У імпарце пераважалі нафта і нафтапрадукты, прыродны газ, таксама імпартаваліся чорныя металы і вырабы з іх, легкавыя аўтамабілі, рухавікі ўнутранага згарання і інш. Аснову экспарту склалі нафтапрадукты і калійныя ўгнаенні, таксама экспартаваліся малочныя прадукты, грузавыя аўтамабілі, трактары і інш.[36]

Турызм

На тэрыторыі Беларусі, з яе старажытнай і багатай гісторыяй ды самабытнай культурай, размешчана значная колькасць гістарычных гарадоў: Навагрудак — першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага, Полацк — сталіца Полацкага княства, Тураў і Гродна — цэнтры славянскіх княстваў IXXII стст., Мсціслаў — цэнтр буйнога ваяводства ХVІ ст. У шматлікіх гарадах захаваліся старадаўнія храмы і манастыры, палацы і замкі, каштоўныя гістарычныя і культурныя помнікі[37].

Рынак турызму з'яўляецца дынамічнай галіной беларускай эканомікі. Сярэднегадавы абарот рынку турпаслуг на працягу апошніх трох гадоў перавышае 20 млн дол. ЗША і павялічваецца штогод на 8 %. Прыбытковасць арганізацыі турбізнесу, паводле афіцыйных даных, складае ў залежнасці ад стану кан'юнктуры рынку 10—20 % гадавых. Расходы на арганізацыю турызму складаюць звыш 18 млн дол. ЗША. Гадавая выручка на аднаго занятага ў сферы турызму складае 6—8 тыс. дол. ЗША. У сферы турызму занята больш 3,6 тыс. чалавек. У Беларусі каля 500 фірмаў маюць права займацца турысцкай дзейнасцю. 86 % з іх знаходзяцца ў прыватнай уласнасці[37].

Больш 250 гасцініц адначасова могуць прыняць 30 тыс. прыезджых. У распараджэнні турыстаў 14 турысцкіх гасцініц (больш 6,5 тыс. месцаў), 9 турбаз і кемпінгаў (4,3 тыс. месцаў)[37].

У Беларусі з мэтай рацыянальнага выкарыстання сферай турызму нацыянальнай культурнай спадчыны і найбольш каштоўных прыродных комплексаў распрацавана Дзяржаўная інвестыцыйная праграма адраджэння гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны рэспублікі «Залатое кольца Беларусі», праектам якой прадугледжваецца стварэнне шматкропкавай спецыяльнай эканамічнай зоны турысцка-рэкрэацыйнага тыпу[37].

У Беларусі шырокую вядомасць набыў паляўнічы і рыбалоўны турызм. На тэрыторыі паляўнічагаспадарак маецца магчымасць арганізацыі камерцыйных паляўнічых тураў з гарантыяй на разнастайныя віды дзічыны[37].

Транспарт

28 ліпеня 1939 года Вярхоўны Савет БССР прыняў закон «Аб арганізацыі Народнага камісарыята аўтамабільнага транспарту БССР». Менавіта з гэтага моманту пачалося станаўленне аўтатранспарту агульнага карыстання рэспублікі, афармленне яго ў самастойную галіну.

На Беларусі найбольшае значэнне мае чыгуначны, аўтамабільны, трубаправодны транспарт.

Працягласць чыгунашчых шляхоў — 5512 км, у т.л. электрыфікаваных — 897 км. Аўтамабільных дарог — 86,6 тыс. км, у т.л. з цвёрдым пакрыццём — 74,3 тыс. км. Агульная працягласць нафтаправодаў — 2984 км, нафтапрадуктаправодаў — 1107 км, газаправодаў — 7421 км[37].

Водны транспарт

У сістэме воднага транспарту працуюць 10 рачных партоў (Бабруйск, Брэст, Гомель, Мікашэвічы, Магілёў, Мазыр, Пінск, Рэчыца, Віцебск, Гродна), 4 прадпрыемствы водных шляхоў (Гомель, Пінск, Мазыр, Бабруйск), якія абслугоўваюць водныя шляхі на рэках Дняпро, Бярэзіна, Сож, Прыпяць, Заходняя Дзвіна, Нёман, Мухавец і Днепра-Бугскім канале. Будаўніцтва і рамонт суднаў ажыццяўляюцца на Пінскім суднабудаўніча-суднарамонтным заводзе.

Паветраны транспарт

Нацыянальны аэрапорт Мінск

Паветраны транспарт Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой комплекс прадпрыемстваў, арганізацый, якія ажыццяўляюць перавозку пасажыраў і грузаў па паветры як у рэспубліцы, такі за яе межамі. Усе яны з'яўляюцца дзяржаўнымі ўстановамі і арганізацыйна ўваходзяць у Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

У яго склад уваходзяць прадпрыемствы і арганізацыі: Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Нацыянальная авіякампанія «Белавія»; Адкрытае акцыянернае таварыства «Авіякампанія Трансавіяэкспарт»; Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Авіякампанія Гродна»; Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны аэрапорт Мінск»; Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аэранавігацыйнае абслугоўванні паветранага руху "Белаэранавігацыя "; Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскі авіярамонтны завод»; Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Інфармацыйна-вылічальны цэнтр авіяцыі "; Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж.

Сувязь і камунікацыі

У краіне налічваецца 4,4 млн. (2014) карыстальнікаў стацыянарных тэлефонных апаратаў, 11,1 млн. (на пачатак 2014 года) мабільнай сувязі. Колькасць абанентаў сеткі Інтэрнэт у Беларусі на пачатак 2014 года склала 9,4 млн[37].


Гл. таксама

Культура і грамадства

Самабытная культура Беларусі фарміравалася на працягу стагоддзяў. Тут існавалі арыгінальныя архітэктурныя і мастацкія школы, ствараліся непаўторныя музычныя і літаратурныя творы.

Сучаснае культурнае жыццё Беларусі дынамічнае і разнастайнае. У краіне праходзіць мноства мастацкіх выстаў, музычных, тэатральных і кінематаграфічных фестываляў.

Літаратура

Літаратура стагоддзямі адыгрывала важную ролю ў культуры Беларусі. Трагічная гісторыя краіны паўплывала на тое, што тэма вайны доўгі час была вядучай у беларускай літаратуры.

Сярод найбольш вядомых пісьменнікаў і паэтаў Беларусі — Сімяон Полацкі, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Васіль Быкаў.

Выяўленчае мастацтва

Выяўленчае мастацтва Беларусі разнастайнае па стылях, напрамках і жанрах. Самыя цікавыя творы беларускага жывапісу і скульптуры розных эпох можна ўбачыць у мастацкіх музеях краіны.

Буйнейшы збор твораў мастацтва мае Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. Ён актыўна прапагандуе нацыянальнае мастацтва. Тут пастаянна праходзяць выстаўкі твораў беларускіх мастакоў.

Цікавыя калекцыі твораў беларускага мастацтва ў Віцебскім абласным мастацкім музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі, Полацкай мастацкай галерэі.

У многіх раённых цэнтрах Беларусі ёсць мастацкія галерэі, дзе можна ўбачыць работы мясцовых мастакоў.

Архітэктура

Архітэктура Беларусі адлюстроўвае гісторыю і развіццё краіны, з'яўленне новых стыляў і ідэй. Розныя кірункі ў мастацтве і рэлігіі паўплывалі на фарміраванне архітэктуры Беларусі. У краіне можна знайсці ўзоры раманскага стылю і готыкі, барока і класіцызму, мадэрну і эклектыкі[38].

Адзначана два магутных уздзеяння на мастацкую сітуацыю ў краіне:

  • Старажытнарускі ўплыў (XI—XII стст.)
  • Заходнееўрапейскі ўплыў (з XIV ст. да XIX).

Музыка

Сучаснае музычнае мастацтва Беларусі імкнецца захаваць нацыянальныя традыцыі, адначасова развіваючы папулярныя ў свеце стылі і напрамкі. Творы беларускіх кампазітараў, сусветнай класічнай і эстраднай музыкі гучаць у выкананні як прафесійных, так і самадзейных музыкантаў.

У Беларусі штогод праходзяць фестывалі, якія прадстаўляюць розныя напрамкі і жанры музычнага мастацтва:

  • «Беларуская музычная восень»
  • «Мінская вясна»
  • «Залаты шлягер»
  • «Музы Нясвіжа»

Сімвалам фестывальнага руху Беларусі стаў Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», удзел у якім прымаюць папулярныя артысты з розных краін свету.

Тэатр

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы

Беларускі прафесійны тэатр развіўся са старадаўніх народных абрадаў, творчасці вандроўных музыкантаў, прыдворных труп беларускіх магнатаў, дзейнасці аматарскіх калектываў рубяжа XIX—XX стст. Цяпер у краіне працуе 28 дзяржаўных тэатраў, вялікая колькасць самадзейных народных калектываў.

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы — найстарэйшы беларускі тэатр. Дзейнічае Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, яго пастаноўкі мелі поспех як у айчыннага, так і ў замежнага гледача.

У Беларусі праходзяць маштабныя тэатральныя фестывалі, сярод якіх «Панарама» ў Мінску, «Белая вежа» ў Брэсце.

Кінематограф

Мастацтва кіно ў Беларусі развіваецца з 30-х гадоў XX стагоддзя. У 1924 г. створана Беларускае дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі — Белдзяржкіно. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя «Савецкая Беларусь», якая выпускала мастацкія, хранікальныя і навукова-папулярныя фільмы. У 1939-м студыя пераехала ў Мінск, а з 1946-га носіць назву «Беларусьфільм».

Першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» ў 1926 г. стварыў рэжысёр Ю. Тарыч. Падчас Вялікай Айчыннай вайны беларускія дакументалісты аднымі з першых здымалі рэпартажы з фронту.

Тэма трагедыі народа стала адной з галоўных у пасляваеннай творчасці рэжысёраў Беларусі. Асаблівую нішу айчынныя кінематаграфісты занялі ў дзіцячым кіно. Сусветнае прызнанне заваявала беларускае дакументальнае кіно.

Музеі

Бібліятэкі

Бібліятэчная сістэма краіны ўключае каля 10 тыс. публічных і спецыяльных бібліятэк, сукупнага аб'ёму фонду — каля 250 млн асобнікаў.

Самы вялікі збор друкаваных выданняў у краіне мае Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў Мінску, за ёй захоўваецца права атрымання абавязковага экзэмпляра. Тут сабраны самы вялікі за межамі Расіі збор кніг на рускай мове. У 2006 годзе адкрыты новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі, які мае ўнікальнае архітэктурнае рашэнне ў форме брыльянта.

СМІ

Навука

Вышэйшая дзяржаўная навуковая арганізацыя Рэспублікі Беларусь — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (НАН Беларусі).

Астраномія

У Беларусі няма прафесійных астранамічных абсерваторый, таму адзіныя абсерваторыі, якія публікуюцца ў навуковых выданнях з'яўляюцца аматарскімі. Дзве абсерваторыі зарэгістраваны ў Цэнтры малых планет. Гэта абсерваторыі: «Taurus-1» і Віцебская аматарская астранамічная абсерваторыя. Абедзве знаходзяцца ў Віцебскай вобласці.

Касманаўтыка

Нацыянальная праграма даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008—2012 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.10.2008 № 1517[39].

Апроч касмічнага агенцтва, працы па стварэнні якога ўжо пачаліся ў Беларусі[40], плануецца стварэнне ўласнага цэнтра кіравання палётамі (будзе адкрыты ў будынку Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі ў Мінску). У яго будзе паступаць інфармацыя з камандна-вымяральнага пункта (плануецца ў Лагойскам раёне)[41].

  • БелКА — першы спадарожнік незалежнай Беларусі.

Спорт

У краіне функцыянуюць больш як 26 тыс. аб'ектаў фізкультурна-спартыўнага прызначэння. У Беларусі займаюцца многімі відамі спорту. Найбольш папулярныя: лёгкая атлетыка, футбол, гімнастыка, лыжны спорт, хакей, тэніс, фехтаванне, барацьба, валейбол, гандбол, плаванне, шахматы і шашкі. Рэспубліканскі цэнтр aлімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» вядомы ў свеце як цэнтр для біятлона. У Беларусі шмат навучальных цэнтраў для падрыхтоўкі прафесійных спартсменаў, у тым ліку: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, вучылішчы алімпійскага рэзерву, спецыялізаваныя школы алімпійскага рэзерву, дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы. Дзейнічаюць 3 буйныя цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі: у Стайках, Раўбічах і Ратамцы.[42]

Нацыянальныя святы

Каляндар святочных і памятных дзён, якія з'яўляюцца нерабочымі ў Беларусі:

Кухня

Дранік, які абрысамі нагадвае Беларусь.

Беларуская кухня фарміравалася на аснове страў і прыёмах гатавання агульных для ўсіх славянскіх і іншых індаеўрапейскіх народаў — балцкіх, германскіх і інш. У мінулым у рацыёне насельніцтва Беларусі пераважалі вегетарыянскія стравы — са збожжа, бабовых культур, агародніны, малака і малочных прадуктаў, насення лёну і канапель, прадуктаў збіральніцтва — грыбоў, ягад, садавіны, мёду. Традыцыйная беларуская кухня вельмі блізкая да літоўскай. На працягу 13 — 19 ст. на яе фарміраванне (асабліва ў прывілеяваных класаў) аказвалі значны ўплыў польская і нямецкая кухні, а таксама кухні нацыянальных меншасцей — яўрэйская і татарская, у меншай ступені французская, італьянская, венгерская і англійская. З 19 ст. найбольшы ўплыў аказвае руская кухня.

Сацыяльная сфера

Адукацыя

У сістэму адукаці ў Рэспубліцы Беларусь уваходзяць:

  • Дашкольная адукацыя
  • Агульная сярэдняя адукацыя
  • Установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
  • Сярэдняя спецыяльная адукацыя
  • Вышэйшая адукацыя
  • Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі

Ахова здароўя

Злачыннасць

У 2010 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 140 920 злачынстваў[43]. Самы высокі ўзровень злачыннасці сярод рэгіёнаў Беларусі назіраецца ў Мінску (193,5 злачынства ў пераліку на 10 000 чалавек, уключаючы 25 % цяжкіх і 20 % асабліва цяжкіх злачынстваў ад агульнай іх колькасці ў Беларусі[44], 2/3 крадзяжоў мабільных тэлефонаў[45], 55 % сукупнай сумы хабараў[44]), на другім месцы — Мінская вобласць (153,7)[44][46]. Самым крымінагенным горадам па каэфіцыенце злачыннасці з'яўляецца Бабруйск, лідарам па ліку забойстваў «на душу насельніцтва» — Ліда[47]. Па дадзеных Генпракуратуры і МУС, узровень злачыннасці ў краіне змяншаецца[43][48].
Пры гэтым вырасла колькаць злачынстваў, якія здзяйсняюцца замежнікамі[49] і раней асуджанымі[50] (47,2 %[46]).

Сярэдні ўзровень раскрывальнасці злачынстваў — 40,1 %[45], у тым ліку кватэрных крадзяжоў — 13 %[51], забойстваў — 92 % (дадзеныя па Мінску)[52].

Узброеныя сілы

Армія

Узброеныя сілы складаюцца з 2 відаў: сухапутных войскаў і ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны. Вярхоўнае камандаванне ажыццяўляе Прэзідэнт. Выдаткі на абарону складаюць 420,5 млн долараў ЗША (2006) — 1,4 % ВНП (ацэнка 2005)[53].

Міліцыя

Спецслужбы

Будынак Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у Мінску

Галоўнай спецслужбай у рэспубліцы з'яўляецца Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Яго асноўныя задачы апісваюцца ў Законе Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 390-З ад 10 ліпеня 2012 г.[54].

Акрамя КДБ у Беларусі існуюць Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь (адказвае за дзяржаўную бяспеку), Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (адказвае за ахову дзяржаўнай інфармацыі і сакрэтаў)[55], Дзяржаўны камітэт фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь (адказвае за эканамічную бяспеку Беларусі)[56], Служба бяспекі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (адказвае за ахову бяспекі Прэзідэнта і іншых службовых асоб РБ), а таксама Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь[57], Камітэт дзяржаўнага кантролю[58] і Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь[59][60].

Заўвагі

  1. Праблемы наймення дзяржавы на рускай мове разгледжаны асобна ў артыкуле Найменне беларускай дзяржавы на рускай мове (руск.: Именование белорусского государства на русском языке).
  2. Белоруссия — Беларусь. Адна краіна — дзве назвы (рускі). Праверана 13 студзеня 2015.
  3. Народная газета. — 1995. — № . — 6 мая. —С.
  4. Найноўшая гісторыя беларускага парламентарызму / В. Сіліцкі, П. Натчык, А. Зелімханаў [і інш.]. — Мн.: Аналітычны гурток, 2005. — С. 71.
  5. Игнатищев, Р. Учись видеть ложь. — Мн. — Могилев, 1997. — С. 41.
  6. Па насельніцтве з краін, якія не маюць выхаду да мора еўрапейскіх дзяржаў Беларусь (меней 9,5 млн жых.) апярэджваюць Чэхія (бол. 10 млн жых.), Венгрыя (св. 10 млн жых.) і Сербія (9,9 млн жых.).
  7. Казахстан таксама не мае выхаду да мора (Каспійскае мора, якое абмывае Заходні Казахстан, з'яўляецца нутрамацерыковым возерам), еўрапейская частка Казахстана (пры правядзенні межы Еўропа-Азія па Мугаджарам і рацэ Эмбе) перавышае па плошчы Беларусь.
  8. Дакументы ЧАЭС: Забруджванне тэрыторыі Беларусі " ЧАЭС Зона адчужэння
  9. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь: Колькасць населеных пунктаў ў зонах радыяцыйнага забруджвання http://belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/otrasli-statistiki/naselenie/demografiya_2/osnovnye-pokazateli-za-period-s-__-po-____gody_3/chislo-naselennyh-punktov-raspolozhennyh-v-zonah-radioaktivnogo-zagryazneniya-i-chislennost-prozhivayuschego-v-nih-naseleniya-po-respublike-belarus/
  10. (руск.)  Сведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь // Министерство юстиции Республики Беларусь
  11. Статыстычны бюлетэнь «Полаўзроставая структура насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2012 года і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2011 год»
  12. Индекс человеческого развития Беларуси — не было бы ниже
  13. Беларусь занимает первое место в СНГ по индексу развития с учетом гендерного факцёра
  14. belstat.gov.by
  15. http://www.belta.by/by/print?id=154959
  16. http://web.archive.org/web/20080408192018/http://belstat.gov.by/homep/ru/news/press_%20conference/press-conference.doc
  17. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь: Колькасць і натуральны прырост насельніцтва http://belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/otrasli-statistiki/naselenie/demografiya_2/osnovnye-pokazateli-za-period-s-__-po-____gody_3/chislennost-i-estestvennyi-prirost-naseleniya/
  18. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь: Колькасць і натуральны прырост насельніцтва http://belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/otrasli-statistiki/naselenie/demografiya_2/osnovnye-pokazateli-za-period-s-__-po-____gody_3/chislennost-i-estestvennyi-prirost-naseleniya/
  19. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь: Гадавыя дадзеныя па абласцях і г. Мінску ў лічбах, 1995—2011 гг. https://archive.is/20120707223515/belstat.gov.by/homep/ru/indicators/regions/1.php>
  20. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь: Гадавыя дадзеныя па абласцях і г. Мінску ў лічбах, 1995—2011 гг. https://archive.is/20120707223515/belstat.gov.by/homep/ru/indicators/regions/1.php>.
  21. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь: Колькасць насельніцтва па абласцях і г. Мінску http://belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/otrasli-statistiki/naselenie/demografiya_2/osnovnye-pokazateli-za-period-s-__-po-____gody_3/chislennost-naseleniya-po-oblastyam-i-g-minsku/>.
  22. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь: Колькасць насельніцтва па абласцях і г. Мінску http://belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/otrasli-statistiki/naselenie/demografiya_2/osnovnye-pokazateli-za-period-s-__-po-____gody_3/chislennost-naseleniya-po-oblastyam-i-g-minsku/>.
  23. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь: Колькасць насельніцтва па абласцях і г. Мінску http://belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/otrasli-statistiki/naselenie/demografiya_2/osnovnye-pokazateli-za-period-s-__-po-____gody_3/chislennost-naseleniya-po-oblastyam-i-g-minsku/>.
  24. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь: Гадавыя дадзеныя "Колькасць насельніцтва па абласцях і г. Мінску http://belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/otrasli-statistiki/naselenie/demografiya_2/osnovnye-pokazateli-za-period-s-__-po-____gody_3/chislennost-naseleniya-po-oblastyam-i-g-minsku/
  25. БЕЛАРУСЬ В ЦИФРАХ. Статистический справочник. Национальный статистический комитет Республики Беларусь, Мн., 2009
  26. http://zvyazda.minsk.by/ru/archive/article.php?id=12118&idate=2008-05-15
  27. Канстытуцыя РБ. Артыкул 17 (рускі). Праверана 13 студзеня 2015.
  28. Міхаіл Марыніч. Трансфармацыйныя задачы Беларусі// Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына". 10 чэрвеня 2007
  29. Ігар Шчучэнка. Выйсце з крызісу — далейшае рэфармаванне // Звязда. 21 сакавіка 2009
  30. http://web.archive.org/web/20090129085428/http://belstat.gov.by/homep/ru/news/news87.php
  31. Беларускі рубель — сусветны лідар па дэвальвацыях, Белорусские новости (20 кастрычніка 2011)
  32. Пра змену коштаў у кастрычніку 2011 г. Прэс-рэліз Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь (9 лістапада 2011)
  33. Бядней за беларусаў у СНД толькі таджыкі, Белорусские новости (19 верасня 2011)
  34. Сярэдні заробак у верасні дасягнуў 2,26 мільёна рублёў, Наша Ніва
  35. Стратегии развития... 2011-2015 годы.
  36. https://archive.is/20121130131751/belstat.gov.by/homep/ru/indicators/pressrel/foreign_trade.php
  37. 37,0 37,1 37,2 37,3 37,4 37,5 37,6 Эканоміка // Дасье БЕЛТА
  38. Архитектура Беларуси BELARUS.BY
  39. Аб Нацыянальнай праграме даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008—2012 гады
  40. У космас — разам. Інтэрв'ю акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі С. У. Абламейка часопісу Расійскі космас
  41. У суседнім з Барысаўскім раёне пабудуюць Камандна-вымяральны пункт
  42. http://www.belarus.by/by/about-belarus/sport
  43. 43,0 43,1 У Беларусі скарачаецца колькасць злачынстваў, Беларускія навіны (26.01.2011)
  44. 44,0 44,1 44,2 Лукашэнка незадаволены мінскімі ўладамі , TUT.BY (29.06.2010).
  45. 45,0 45,1 Крадзяжы складаюць у Мінску каля 70% злачынстваў , TUT.BY (18.04.2011).
  46. 46,0 46,1 Узровень злачыннасці ў Мінскай вобласці — адзін з самых высокіх у краіне , TUT.BY (25.01.2011).
  47. Генпракуратура аналізуе стан са злачыннасцю ў Беларусі па каэфіцыенце злачыннасці , interfax.by (02.10.2008).
  48. У Беларусі стабілізавалася крымінагеннае становішча, лічыць генпракурор, Беларускія навіны (25.06.2007)
  49. Замежнікі сталі здзяйсняць у Беларусі больш злачынстваў, Беларускія навіны (03.02.2011)
  50. МУС Беларусі турбуе рост рэцыдыўнай злачыннасці, Беларускія навіны (30.07.2010)
  51. Я з ЖЭСа. Дазволіце вас абкрасці! , interfax.by (20.01.2009).
  52. Рэйтынг усіх службаў і падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама вырас, Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (10.02.2006).
  53. Паводле звестак у CIA Factbook 2007.
  54. Аб КДБ РБ (бел.) . Сайт КДБ РБ. Праверана 22 студзеня 2015.
  55. Гісторыя Аператыўна-аналітычнага цэнтра РБ (руск.) . Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Праверана 22 студзеня 2015.
  56. Гісторыя ДКФР (руск.) . ДКФР. Праверана 22 студзеня 2015.
  57. Таможня (руск.) . Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь. Праверана 22 студзеня 2015.
  58. http://www.kgk.gov.by/ru/
  59. http://gpk.gov.by/
  60. agentura.ru (руск.) . agentura.ru. Праверана 22 студзеня 2015.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. Т. 18. Кн. 2. Рэспубліка Беларусь. — Мн.: БелЭн. 2004.

Спасылкі