20 сакавіка
З пляцоўкі Вікіпедыя
← сакавік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2015 |
20 сакавіка — 79-ы (80-ы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі[правіць | правіць зыходнік]
- 1585: Горад Веліж атрымаў Магдэбургскае права
- 1690: Людвіка Караліна Радзівіл выдала прывілей, у якім абвяшчала ў сваіх гарадах і маёнтках свабоду веравызнання пратэстантам і праваслаўным і гарантавала, што царкоўная унія ў яе ўладаннях не будзе ўведзена.
- 1815: Напалеон са сваім войскам уваходзіць у Парыж. Пачатак «ста дзён».
- 1995: У такійскім метро была праведзена газавая атака з выкарыстаннем зарына. Ініцыятары- рэлігійная секта Аум Сенрыкё.
- 2003: Пачатак вайны ў Іраку (паводле мясцовага часу).
Нарадзіліся[правіць | правіць зыходнік]
- 1741: Жан-Антуан Гудон, французскі скульптар
- 1828: Генрых Ібсен, нарвежскі драматург
- 1853: Вінцэнт ван Гог, нідэрландскі мастак
- 1862: Адам Багдановіч, беларускі фалькларыст, этнограф і мовазнаўца, бацька М. Багдановіча (пам. 16.4.1940)
- 1977: Вадзім Дзевятоўскі, беларускі лёгкаатлет
Памерлі[правіць | правіць зыходнік]
- 1185: Беатрыса Рэтэльская, каралева Сіцыліі
- 1191: Клімент III, Папа Рымскі
- 1440: Жыгімонт Кейстутавіч, вялікі князь літоўскі
- 1768: Кароль Юзаф Сапега, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай
- 1809: Саламея Дэшнер, польская актрыса драмы і оперы, рэжысёр і антрэпрэнёр (нар. 1759)
- 1876: Януар Сухадольскі, беларускі жывапісец-баталіст (нар. 19.9.1797)
- 1922: Алесь Бурбіс, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч (нар. 8(20)10.1885)
- 1976: Уладзімір Дубоўка, беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык (нар. 15.7.1900)
- 1992: Тамара Чабан, беларускі літаратуразнавец
Святкуюць[правіць | правіць зыходнік]
- Туніс — Дзень Незалежнасці
- — Міжнародны дзень астралогіі
- Міжнародны дзень франкафоніі