Уругвай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уругвай
República Oriental del Uruguay
Уругвай Герб Уругвая
Сцяг Уругвая Герб Уругвая

Каардынаты: 32°48′00″ пд. ш. 56°02′00″ з. д. / 32.8° пд. ш. 56.033333° з. д. (G) (O) (Я)

Uruguay (orthographic projection).svg
Дэвіз: «Libertad o Muerte
(бел.: «Свабода альбо смерць»
Гімн: «Orientales, la Patria o la tumba»
Дата незалежнасці 25 жніўня 1825 (ад Бразіліі)
Афіцыйная мова іспанская
Сталіца Мантэвідэа
Найбуйнейшыя гарады Мантэвідэа
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Хасэ Мухіка[1]
Даніла Асторы
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
88-я ў свеце
176 220 км²
1,5
Насельніцтва
• Ацэнка (2008)
Шчыльнасць

3 256 000 чал. (130-я)
19 чал./км²
Валюта Уругвайскае песа
Інтэрнэт-дамен .uy
Тэлефонны код +598
Часавы пояс -3
Карта

Уругва́й (ісп.: Uruguay), афіцыйная назва — Усходняя Рэспу́бліка Уругва́й (ісп.: República Oriental del Uruguay [reˈpuβlika oɾjenˈtal del uɾuˈɣwai]) — дзяржава ў паўднёва-ўсходняй частцы Паўднёвай Амерыкі, на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. На поўначы мяжуе з Бразіліяй, на захадзе з Аргенцінай, на ўсходзе і поўдні абмываецца Атлантычным акіянам. СталіцаГорад Мантэвідэа. Краіна падзяляецца на 19 дэпартаментаў. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (25 жніўня).

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Уругвай — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1967 года. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца на 5 гадоў. Вышэйшы заканадаўчы орган — Генеральная асамблея Уругвая, якая складаецца з сената (30 сенатараў) і палаты прадстаўнікоў (99 дэпутатаў), выбіраецца на 5 гадоў.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Уругвай размешчаны ў межах Паўднёва-Амерыканскай платформы. Рэльеф пераважна раўнінна-градавы. На паўночным захадзе лававае плато Аэда, якое на захадзе спадзіста спускаецца да ракі Уругвай, на ўсходзе абрываецца ўступам Кучылья-дэ-Аэда (вышыня да 473 метраў). Унутраную частку займае хвалістая раўніна басейна ракі Рыа-Негра, абкружаная градамі і плато вышынёй да 420 метраў. На захадзе — частка Ла-Плацкай нізіны, на ўсходзе — пясчаная берагавая нізіна Атлантычнага акіяна. На поўдні найвышэйшы пункт Уругвая — гара Катэдраль (514 метраў). Карысныя выкапні: жалезамарганцавыя руды, невялікія паклады золата, серабра, свінцу, медзі, тальку, паўкаштоўных камянёў (агатаў, аметыстаў), будаўнічага каменю (граніту, мармуру), торфу, бурага вугалю.

Клімат трапічны, акіянічны. Сярэдняя тэмпература ліпеня 10-12°С, студзеня 22-24°С. Ападкаў за год ад 1000 мм на поўдні і ва ўнутраных раёнах да 1200 мм на поўначы. Рачная сетка густая; галоўныя рэкі — Уругвай і Рыа-Негра. Лагунныя азёры, найбуйнейшае: Лагоа-Мірын. Пераважаюць субтрапічныя травяністыя саванны (кампас) на чырванавата-чорных глебах прэрый. Уздоўж рэк галерэйныя вечназялёныя лясы, на поўдні хмызняковая саванна, на ўсходзе пальмавыя гаі. Пад лесам каля 6% тэрыторыі. Нацыянальныя паркі: Каба-Палонья, Санта-Тэрэса.

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Унутраная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

У адпаведнасці з Канстытуцыяй 1967 года вышэйшы заканадаўчы орган краіны — Генеральная асамблея (парламент), якая складаецца з дзвюх палат: Сенату (31 чалавек) і Палаты прадстаўнікоў (99 чалавек). Сенатары і дэпутаты абіраюцца тэрмінам на 5 гадоў. Генеральная асамблея ў новым складзе пачала працаваць 15 лютага 2005 года. Асноўныя палітычныя сілы краіны — блок левых і левацэнтрысцкіх партый і рухаў «Шырокі фронт», а таксама традыцыйныя цэнтрысцкія партыі «Каларада» і «Бланка».

Знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Імкнучыся выступаць з самастойных, ініцыятыўных і прагматычных пазіцый, Уругвай выказваецца за няўхільнае прытрымліванне міжнароднага права, прытрымліванне Статуту ААН, поўнасцю падтрымлівае прынцып шматбаковасці пры рашэнні галоўных міжнародных пытанняў. Мантэвідэа выступае за нераспаўсюджанне ядзернай і забарону хімічнай зброі, абмежаванне і скарачэнне звычайных узбраенняў, узброеных сіл і ваенных выдаткаў, актывізацыю прыродаахоўнай дзейнасці, барацьбы з міжнародным тэрарызмам і наркабізнесам. Уругвайская дыпламатыя імкнецца развіваць раўнапраўныя ўзаемавыгадныя адносіны з усімі краінамі свету, але з ухілам на Паўднёвую Амерыку. Важнае месца адводзіцца праблемам рэарганізацыі міжнародных эканамічных адносін на дэмакратычнай і справядлівай аснове. Уругвай выступае за палітычнае ўрэгуляванне рэгіянальных канфліктаў.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Уругвай — індустрыяльна-аграрная краіна. Карысных выкапняў практычна няма.

У 2005 годзе эканоміка Уругвая развівалася паскоранымі тэмпамі. Новы ўругвайскі ўрад ставіць у аснову эканамічнай палітыкі падтрымку фінансавай стабільнасці за кошт прытрымлівання рэкамендацыям МВФ. У выніку Уругваю ў цэлым атрымалася зладзіцца з плацяжамі па вонкавай запазычанасці, памер якой прыраўноўваецца да аб'ёму ВУП краіны. У 2005 годзе ВУП Уругвая вырас на 6,5%. Валютныя рэзервы — 2,8 мільярду долараў ЗША. Інфляцыя скарацілася з 7% да 6%. Узровень беспрацоўя працаздольнага насельніцтва краіны — 12,5%.

Спрыяльная ў цэлым эканамічная сітуацыя адбіваецца на росце асноўных паказчыкаў уругвайскага знешняга гандлю. У 2005 годзе вонкавагандлёвае абарачэнне павялічылася больш чым на 10% у параўнанні з 2004 годам і склала 6,7 млрд долараў ЗША, у т. л. экспарт — 3,2 млрд долараў ЗША (мяса, скура, малочныя прадукты, поўсць, збожжа і іншае); імпарт — 3,5 млрд долараў ЗША (машыны і абсталяванне, нафта і іншае). Галоўнымі гандлёвымі партнёрамі Уругвая застаюцца краіны-суседзі Бразілія, Аргенціна і Парагвай (40%), а таксама ЗША (19%), Германія (5%), Італія (3%), Іспанія (2,5%), Кітай (4,2%).

Сельская гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Высокарэнтабеельная сельская гаспадарка — падмурак эканомікі краіны. У сельскай гаспадарцы дамінуе пашавая жывёлагадоўля мяса-воўнавага напрамку — гадоўля мясных парод буйнага рагатага быдла і воўнавых авечак.

Галоўныя сельскагаспадарчыя культуры — пшаніца, рыс, цукровы трыснёг, кукуруза, алейны лён, сланечнік, кармавая трава для быдла. Вырошчваюць таксама вінаград і цытрусавыя.

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловасць, арыентаваная на перапрацоўку сельгассыравіны. Галоўныя галіны прамысловасці: харчовая (мясахладабойная, мясакансервавая, малочная) і тэкстыльная. Прыкметную ролю ў эканоміцы мае таксама нафтаперапрацоўчая і хімічная галіны.

Фінансы[правіць | правіць зыходнік]

У краіне развітая банкаўская справа, дзейнічаюць філіялы найбуйнейшых замежных банкаў, функцыянуе рынак каштоўных папер. Монтавідэа з'яўляецца адным з найбуйнейшых у Лацінскай Амерыцы цэнтраў міжнародных разлікаў.

Грашовая адзінка — уругвайскі песа (1 долар ЗША = прыкладна 24 песа).

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Працягласць чыгунак каля 3000 км, шашэйных дарог каля 10 000 км.

Узброеныя сілы[правіць | правіць зыходнік]

Узброеныя сілы фармуюцца на прафесійнай аснове. Іх агульная колькасць складае 40 000 чалавек.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да прыходу еўрапейцаў на тэрыторыі Уругвая пражывала толькі некалькі індзейскіх плямёнаў, таму 88% насельніцтва сучаснага Уругвая прадстаўлена прадстаўнікамі еўрапеоіднай расы, пераважна нашчадкамі іспанцаў і італьянцаў. 8% насельніцтва складаюць метысы.

Узровень урбанізацыі — 88,7%. У сталічным горадзе, Мантэвідэа, пражывае каля каля 1,6 млн жыхароў, 40% усяго насельніцтва Уругвая.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]