Літва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Літоўская Рэспубліка
Lietuvos Respublika
Flag of Lithuania.svg Герб Літвы
Сцяг Літвы Герб Літвы

Каардынаты: 55°20′00″ пн. ш. 24°06′00″ у. д. / 55.333333° пн. ш. 24.1° у. д. (G) (O) (Я)

EU-Lithuania.svg
Гімн: «Tautiška giesmė»
Дата незалежнасці 16 лютага 1918;
адноўлена 11 сакавіка 1990 (ад Расіі/СССР)
Афіцыйная мова літоўская
Сталіца Вільнюс
Найбуйнейшыя гарады Вільнюс, Каўнас, Клайпеда
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Старшыня Сейма
Даля Грыбаўскайтэ
Альгірдас Буткявічус
Ларэта Граўжыненэ
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
123-я ў свеце
65.300 км²
1,35
Насельніцтва
• Ацэнка (2014)
• Перапіс (2011)
Шчыльнасць

2.944.459 чал. (138-я)
3.043.429 чал.
50,3 чал./км²  (120-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2015)
  • На душу насельніцтва

$83,105 млрд
$28.245
ВУП (намінал)
  • Разам (2015)
  • На душу насельніцтва

$51,002 млрд
$17.334
ІРЧП (2014) 0,834 (вельмі высокі) (35-ы)
Этнахаронім літоўцы
Валюта Еўра (€, EUR)
Інтэрнэт-дамены .lt, .eu
Код ISO LT
Тэлефонны код +370
Часавы пояс +2

Літва́ (літ.: Lietuva) — краіна ў паўночнай Еўропе. Самая вялікая з трох балтыйскіх краін. Мяжуе з Латвіяй на поўначы, Беларуссю на паўднёвым усходзе, Польшчай на поўдні і расійскім анклавам — Калінінградскай вобласцю на паўднёвым захадзе. Член Еўрапейскага саюза з 1 мая 2004.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню слова «Літва» (Lituae) згадваецца ў 1009 г. у Кведлінбурскіх аналах (Annales Quedlinburgenses) у сувязі з забойствам літоўскімі паганцамі Бруна Кверфурцкага. На поўдні і ўсходзе Літва непасрэдна межавала з Руссю — Полацкай зямлёй і Гарадзенскім княствам, зазнала іх значны ўплыў і мела з імі сталыя стасункі, плаціла даніну Полацкаму княству, літоўцы ўдзельнічалі ў ваенных паходах полацкіх князёў.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Асновы цяперашняга адміністрацыйнага падзелу датуюцца 1994 годам, апошнія змены якога адносяцца да 2000 года. Гэтыя змены былі звязаныя з уступам краіны ў Еўрапейскі Саюз. Літва мае трохузроўневую сістэму адміністрацыйнага падначалення: яна падзеленая на 10 паветаў (па-літоўску: адз.лік — apskritis, мн.лік — apskritys), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 60 самаўпраўленняў (па-літоўску: адз.лік — savivaldybė, мн.лік — savivaldybės), якія складаюцца з 500 старасцействаў (па-літоўску: адз.лік — seniūnija, мн.лік — seniūnijos).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карта Літвы

Плошча Літвы — 65 200 кв. км.

Літва мяжуе з (у дужках — працягласць мяжы):

Літва размешчана ў паўночнай Еўропе і з'яўляецца самай вялікай і населенай прыбалтыйскай краінай. Мае каля 99 кіламетраў пясчанага берагу, з іх 38 кіламетраў берагу, які вядзе ў адкрытае Балтыйскае мора. Літве належыць таксама частка Куршскай касы і акваторыі Куршскага заліва.

Літва размешчаная на заходняй ускраіне Усходне-Еўрапейскай раўніны. Ландшафт раўнінны, нізінны. Вышыня над узроўнем мора не перавышае 300 метраў. Найвышэйшы пункт: Высокая гара (293,8 м). У цэнтральнай частцы Літвы, з поўначы на поўдзень, працягнулася Сярэднелітоўская нізіна з вышынямі 16-90 м над у.м. Вузкая нізіна з вышынямі да 50 м апаясвае Балтыйскае ўзбярэжжа. Найбольш прыўзнятыя часткі тэрыторыі — Балтыйская града з вышынямі да 294 м, якая працягнулася з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход уздоўж мяжы з Беларуссю, і Жамойцкае ўзвышша на захадзе.

Літва знаходзіцца ў пераходнай зоне паміж марскім і кантынентальным кліматам. Сярэднемесячныя тэмпературы студзеня −5 °C, ліпеня 17 °C. Гадавая сума ападкаў — ад 540 мм у цэнтральных раёнах да 930 мм на ўзбярэжжы. Тры чвэрці атмасферных ападкаў выпадае ў выглядзе дажджоў. Увесну і ўвосень частыя туманы, узімку — адлігі.

Вялікая частка тэрыторыі Літвы мае спрыяльныя ўмовы для вядзення сельскай гаспадаркі. Пераважаюць падзолістыя глебы. Найбольш урадлівыя глебы размешчаныя ў цэнтральных раёнах. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 3,6 млн га.

Заходняя Літва і літоўскі шэльф Балтыйскага мора — перспектыўныя раёны здабычы нафты і прыроднага газу. На паўднёвым усходзе маюцца невялікія радовішчы жалезнай руды. Сустракаюцца вынахады гранітаў. У раёне Акмяне, які стаў цэнтрам вытворчасці цэменту, вядзецца здабыча вапнякоў. На марскім узбярэжжы сустракаецца бурштын.

У Літве больш за 5 тыс. азёр. Большасць рэк належаць басейну Нямунаса (Нёмана), галоўнай ракі Літвы (агульная працягласць ракі 937 км, з якіх 475 км прыходзяцца на Літву).

Лясамі пакрыта 1,8 млн га. Найбольш распаўсюджаная хвоя, але сустракаюцца таксама елка, бяроза, алешына, асіна, дуб і ясень. Шмат зайцаў, аленяў і дзікоў; не рэдкасць ласі. Распаўсюджаныя фазаны, цецерукі, качкі і лебедзі. У летнія месяцы ля вады можна сустрэць шмат буслоў.

Унікальныя прыродныя аб'екты Літвы ўзяты пад ахову ў запаведніках і нацыянальных парках.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Літву насяляе каля 2,955 млн. чал.

Самыя буйныя гарады Літвы (па звестках на 2011 г.):

  1. Вільнюс — 542 932 жых.
  2. Каўнас — 336 912 жых.
  3. Клайпеда — 177 812 жых.
  4. Шаўляй — 120 969 жых.
  5. Паневяжыс — 109 028 жых.

84,1 % насельніцтва Літвы належаць да этнічных літоўцаў, якія размаўляюць па-літоўску (літоўская мова — адна з дзвюх існуючых балтыйскіх моў), на дзяржаўнай мове краіны. Найбольш значныя нацыянальныя меншасці: палякі (6.6 %), рускія (5.8 %), беларусы (1.2 %).

Традыцыйнай рэлігіяй Літвы з'яўляецца каталіцтва. Не менш за 77 % літоўцаў з'яўляюцца каталікамі. Пратэстанцкая супольнасць складае 1,9 % ад агульнага насельніцтва. Пратэстанты кампактна жывуць у паўночнай і заходняй частках Літвы. Таксама ў краіне жывуць наступныя рэлігійныя меншасці: праваслаўныя, 4,9 % насельніцтва (у асноўным рускія), іудзеі, мусульмане, бахаі, караімы (старажытнае адгалінаванне ад іудаізму, прадстаўленае ў Літве суполкай з Тракая), якія разам складаюць каля 1,6 % насельнікаў краіны.

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Літва — парламенцкая рэспубліка, с характэрнымі рысамі прэзідэнцкай рэспублікі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Археология СССР. Т. 17. Финно-угры и балты в эпоху средневековья / Л.А. Голубева [и др.]; Отв. ред. тома В.В. Седов; Редкол.: Б.А. Рыбаков (гл. ред.) [и др.]. — М.: Наука, 1987. — 510 с.
  • Дзярновіч, А. Жамойць і Літва / А. Дзярновіч // Наша ніва. — 22 чэрвеня 2013.
  • Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы / З. Зинкявичюс, А. Лухтанас, Г. Чеснис. — Вильнюс : Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2006. — 144 с.
  • История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — Вильнюс : Eugrimas, 2013. — 318 с.
  • История Литовской ССР / А. Таутавичюс, Ю. Юргинис, М. Ючас и др.; Ред. колл. Б. Вайткявичюс (отв. ред.) [и др.]. — Вильнюс : Мокслас, 1978. — 676 с.
  • Краўцэвіч, А. Праблема лакалізацыі сярэднявечнай Літвы // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne № 8. 1997.
  • Краўцэвіч, А.К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Rzeszów, 2000. — 238 с.
  • Литовцы // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. / Председатель Науч.-ред совета Ю.С. Осипов. Отв. ред. С.Л. Кравец. — Москва : Большая Российская энциклопедия, 2010. — Т. 17. Лас-Тунас — Ломонос. — С . 652—654.
  • Насевіч, В.Л. Літва / В.Л. Насевіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя ў 2 т. — Мн.: БелЭН, 2006. — Т.2. — С. 202—206.
  • Lietuvių etnogenezės / atsakingoji redaktore R. Volkaite-Kulikauskienė. — Vilnius, 1987.
  • Starzyński, S. Litwa: zarys stosunków gospodarczych / S. Starzyński. — Warszawa : Przemysł i Handel, 1928. — 122 s.
  • Stosunki litewsko-polskie w Djecezji Wileńskiej i nadużycia Partji Wszechpolskiej. Memorjał duchowieństwa litewskiego. — Wilno : Druk. J. Zawadzkiego, 1913. — 66 s.
  • Vaitekūnas, S. The Population of Lithuania / S. Vaitekūnas. — Vilnius : Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2009. — 150 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]