Гватэмала

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка Гватэмала
ісп.: República de Guatemala
Flag of Guatemala.svg Герб Гватэмалы
Сцяг Гватэмалы Герб Гватэмалы

Каардынаты: 15°30′00″ пн. ш. 90°15′00″ з. д. / 15.5° пн. ш. 90.25° з. д. (G) (O) (Я)

Guatemala (orthographic projection).svg
LocationGuatemala.png
Гімн: «Guatemala Feliz»
Дата незалежнасці 15 верасня 1821 (ад Іспаніі)
Афіцыйныя мовы
Сталіца Гватэмала
Найбуйнейшыя гарады
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Ота Перэс Маліна
Алехандра Мальданада Агірэ
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
103-я ў свеце
108 890 км²
0,4
Насельніцтва
• Ацэнка (2013)
Шчыльнасць

14 373 472 чал. (69-я)
119 чал./км²
Валюта Гватэмальскі кетсаль
Інтэрнэт-дамен .gt
Тэлефонны код +502
Часавы пояс -6

Гватэма́ла (ісп.: Guatemala), Рэспу́бліка Гватэма́ла (ісп.: República de Guatemala) — дзяржава ў Цэнтральнай Амерыцы. Мяжуе на захадзе і поўначы з Мексікай, на паўночным усходзе з Белізам, на ўсходзе і паўднёвым усходзе з Гандурасам і Сальвадорам; абмываецца водамі Ціхага акіяна і Гандураскага заліва Карыбскага мора. Дзяржаўная мова — іспанская. Сталіца — горад Гватэмала. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (15 верасня).

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Гватэмала — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1985 года (набыла сілу ў 1986 годзе). Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва на 5 гадоў. Вышэйшы заканаўчы орган — аднапалатны Кангрэс Гватэмалы.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

2/3 плошчы краіны займае нагор'е вышынёй 1000-3000 метраў. Яго паўночна-усходняя частка — складкава-глыбавыя хрыбты і плато, падзеленыя глыбокімі далінамі рэк. На паўднёвым захадзе нагор'е складзена з вулканічных парод. Ёсць вулканы (Вулкан Такана — 4117 м, вулкан Тахумулька — 4217 м, вулкан Тэкуамбура, вулкан Фуэга — 3918, вулкан Чыкабаль). Бываюць разбуральныя землетрасенні. На поўначы вапняковае плато Петэн. Узбярэжжы нізінныя. Карысныя выкапні: нафта, нікель, поліметалы, марганцавыя і хромавыя руды, золата. Клімат трапічнага пояса, пасатны, вільготны. Частыя ўраганы. Сярэдняя тэмпература паветра на нізінах 23-27 °C, на міжгорных плато 15-20 °C. Ападкаў на ўсходніх схілах нагор'я больш за 2000 мм, на ўнутраным плато, у міжгорных далінах і на ўзбярэжжах 500—1000 мм за год. Рэкі мнагаводныя, багатыя гідраэнергіяй; самыя значныя з іх Усумасінта і Матагуа. З азёр найбольшыя Ісабаль, Атытлан, Петэн-Іца. На поўначы і па ўзбярэжжы Ціхага акіяна саванны і хмызняковыя зараснікі, на ніжніх схілах гор вільготныя вечназялёныя лясы, вышэй — дубовыя і хваёвыя лясы. Усяго пад лесам і хмызняком 40 % тэрыторыі. У трапічных лясах шмат каштоўных парод дрэў: каўчукавае, кампешавае, махагонавае, ружовае, чорнае, зальзавае, бакаўт. Нацыянальныя паркі: Тыкаль, Рыа-Дульсэ, Атытлан.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Панэль III у Канкуэне, адлюстроўвае кіраўніка па імі Т'ах'ак' Ча'ан

У 1-м тысячагоддзі да н.э. на тэрыторыі Гватэмалы існавалі гарады-дзяржавы майя, на Гватэмальскім нагор'і — дзяржаўныя ўтварэнні іншых плямён. У II—IX ст. н. э. — росквіт культуры майя, затым наступіў перыяд заняпаду. Заваяванне тэрыторый іспанцамі пачалося ў 1523-24 гадах на чале з Педра дэ Альварада. У 1560 годзе ўстворана генерал-капітанства Гватэмала, у склад якога ўвайшла амаль уся тэрыторыя Цэнтральнай Амерыкі. У гады вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы (1810-26) народ Гватэмалы дамогся незалежнасці (абвешчана 15 верасня 1821 года).

Беларуска-гватэмальскія адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Гватэмалай ўсталяваныя 11 сакавіка 1993 г. Аб'ём узаемнага гандлю ў 2011 годзе склаў 20,5 млн долараў ЗША. Экспарт Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Гватэмала склаў 19,4 млн долараў ЗША, імпарт — 1,1 млн долараў ЗША.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гватэмала // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]