Лёгкая атлетыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Віды лёгкай атлетыкі

Лёгкая атлетыка — сукупнасць відаў спорту, , у які ўваходзяць розныя спартыўныя спаборніцтвы заснаваныя на такой дзейнасці такія, як бег, скачкі і кіданне. Кіданні і скачкі звычайна адбываюцца ў цэнтральнай плошчы стадыёна, у той час калі бег праходзіць па-за травяным пакрыццём пляцоўкі. Лёгкая атлетыка складаецца з такіх спартыўных дысцыплін, як спаборніцтвы на стадыёне, шашэйны бег, бег па перасечанай мясцовасці і спартыўная хадзба. Самыя вядомыя спаборніцтвы па гэтаму віду спорту ёсць спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы на Алімпійскіх гульнях і чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы. Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ) з'яўляецца міжнародным органам па лёгкай атлетыцы, яна была створана ў 1912 годзе і на сёння аб'ядноўвае 213 нацыянальных федэрацый.

Лёгкая атлетыка, як правіла, складаецца з індывідуальных відаў спорту, дзе спартсмены супернічаюць адзін з адным дзеля выяўлення пераможцы. У спаборніцтвах на хуткасць перамагае спартсмен з хуткім часам, у той час як у скачках і кіданнях перамагае спартсмен, які дамогся найбольшай адлегласці альбо вышыні. Спаборніцтвы па бегу падзяляюцца на спрынт, бег на сярэднія і доўгія дыстанцыі, эстафеты і бег з бар'ерамі. Спаборніцтвы па скачках уключаюць у сябе скачкі ў даўжыню, патройны скачок, скачкі ў вышыню і скачкі з шастом, у той час як найбольш распаўсюджанымі спаборніцтвамі па кідаючым відам з'яўляецца штурханне ядра, кіданне дзіды, дыска і молата. Ёсць таксама шматбор'і, як сямібор'і і дзесяцібор'і, у якім спартсмены спаборнічаюць у некалькіх з пералічаных відаў.

Лепшыя паказчыкі ў кожнай з дысцыплін захоўваюцца на сусветным і нацыянальным узроўнях, і называюцца сусветнымі і нацыянальнымі рэкордамі, таксама рэкорды захоўваюцца і на асабістым узроўні. Аднак, спартсмены, якія парушылі правілы спаборніцтваў, дыскваліфікуюцца са спаборніцтваў і іх дасягненні не ўлічвацца.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]