Апія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Апія
Apia
Апія
Першыя згадкі: 1837
Акруга: Туамасага
Плошча: 60 км²
Вышыня: 2 м н. у. м.
Насельніцтва (2006)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

37 708
6534,27
Часавы пас:
• летні час:
UTC-11
UTC-10
Геаграфічныя каардынаты: 13°50′ пд. ш. 171°46′ з. д. / 13.833° пд. ш. 171.767° з. д. / -13.833; -171.767Каардынаты: 13°50′ пд. ш. 171°46′ з. д. / 13.833° пд. ш. 171.767° з. д. / -13.833; -171.767
Апія на мапе Самоа
Апія
Апія
Апія
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Апія (па-ангельску: Apia) — сталіца і адзіны горад Самоа. Знаходзіцца на паўночным узьбярэжжы выспы Ўполу, зьяўляецца самым вялікім портам Самоа. Колькасьць жыхароў налічвае 38 800 чалавек.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад знаходзіцца на паўночным узьбярэжжы выспы Ўполу. Тут пануе трапічны сьпякотны і вільготны клімат, з частымі ўраганнымі вятрамі. Тэмпэратура на працягу году вагаецца ад +24 °C да +27 °C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае каля 3000 мм.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць насельніцтва гораду прыкладна 39 тыс. чалавек. Асноўнай этнічнай групай гораду зьяўляюцца самаанцы (93%), астатнюю частку складаюць эўрапейцы і палінэзійцы. Афіцыйнымі мовамі зьяўляюцца самаанская і ангельская. Прыкладна 50% насельніцтва складаюць пратэстанты, 45% — каталікі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апія — першае паселішча заснаванае эўрапейцамі, менавіта ангельскімі місіянэрамі, на выспах Самоа. Датай заснаваньня лічыцца 1837 год. У 1900 годзе увесь архіпэляг быў падзелены паміж ЗША і Нямеччынай, Апія перайшоў пад кантроль Нямеччыны. У 1914 годзе ў горадзе высадзіліся войскі Новай Зэляндыі, і хутка Апія стаў адміністрацыйным цэнтрам навазэляндзкай падмандатнай тэрыторыі «Заходняе Самоа». 1 студзеня 1962 году Заходняе Самоа атрымала незалежнасьць, а Апія стала яго сталіцай.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Апіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў