Шон Мак-Брайд

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Шон Макбрайд)
Перайсці да: рух, знайсці

Шон Макбрайд (англ.: Seán MacBride) (26 студзеня 1904, Парыж — 15 студзеня 1988) — палітычны і грамадскі дзеяч Ірландыі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1974), Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1977)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па адукацыі юрыст. У 30-40-я гг. займаўся журналістыкай і юрыдычнай практыкай. Займаў адказныя пасады ў шматлікіх міжнародных арганізацыях. З 1973 вярхоўны камісар ААН па Намібіі. Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1977).

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Актыўны ўдзельнік барацьбы за незалежнасць Ірландыі. Падвяргаўся пераследам англійскіх уладаў. У 20-я гг. быў адным з кіраўнікоў Ірландскай рэспубліканскай арміі. У 1947-58 дэпутат ірландскага парламента ад створанай ім (у 1936) Рэспубліканскай партыі (Клан на Поблахта). У 1948-51 міністр замежных спраў Ірландыі. Актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і рабоце Сусветнага кангрэса (1973) і Сусветнага форуму (1977) міралюбных сіл у Маскве.