Аляксандр Аляксандравіч Блок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Блок
Александр Александрович Блок
Blok.jpg
Дата нараджэння:

16 лістапада 1880({{padleft:1880|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:16|2|0}})

Месца нараджэння:

Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя

Дата смерці:

7 жніўня 1921({{padleft:1921|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:7|2|0}}) (40 гадоў)

Месца смерці:

Петраград, РСФСР

Грамадзянства:

Расійская імперыя

Род дзейнасці:

паэт, драматург

Кірунак:

сімвалізм

Жанр:

верш, элегія

Аляксандр Аляксандравіч БЛОК (16 (28) лістапада 1880, Санкт-Пецярбург — 7 жніўня 1921, Петраград) — рускі паэт-сімваліст.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта (1906). Эстэтычныя погляды А. Блока фарміраваліся пад уплывам ідэалістычнай філасофіі (Платон), рамантычнай (В. Жукоўскі) і філасофска-містычнай лірыкі (У. Салаўёў, А. Белы).

Дэбютаваў вершаваным цыклам «З прысвячэнняў» (Из посвящений) у часопісе «Новый путь» (1902). У першым зборніку «Вершы аб Прыгожай Даме» (1904) спалучаны складаная вобразнасць і містычна-сімвалісцкае ўспрыманне свету. Адыход ад ідэй сімвалізму абвешчаны ў драме «Балаганчык» (1906). Узмацненне сацыяльных тэндэнцый звязана з рэвалюцыяй 1905-07 (цыкл «Горад», 1904-08). Творчасць паэта гэтага перыяду складаная і супярэчлівая, прасякнута пачуццямі адзіноты і расчаравання, пошукамі ідэалу хараства, роздумам над гісторыяй і сучаснасцю (драма «Незнаёмка», 1906; зборнік «Нечаканая радасць», 1907; цыклы «Снежная маска», 1907; «Фаіна», 1908; арг. «Пра рэалістаў», 1907). Пакутліва А. Блок шукаў шляхі збліжэння інтэлігенцыі і народа (драмы «Песня Лёсу», 1909), асуджаў бездухоўнасць мяшчанства, буржуазіі (цыклы «Скокі смерці», 1912-14; «Страшэнны свет», 1909-16), паэтызаваў гістарычнае мінулае Расіі. Ён адчуваў трагічны адрыў сучаснай культуры ад народна-нацыянальных вытокаў і непазбежнасць вялікіх гістарычных перамен. Пастаяннымі ў яго творчасці становяцца тэма Радзімы, прадчуванне рэвалюцыйнай буры (цыклы «Радзіма», 1907-16; «Ямбы», 1907-14, і інш.). Пафасам барацьбы, патрыятызму і грамадзянскасці прасякнуты цыклы «Вольныя думкі» (1907), «На полі Куліковым» (1909). Асэнсаванне «страшнага свету» буржуазных адносін, усведамленне трагедыі сучаснага чалавека ў п'есе «Ружа і крыж» (1912-13). Тэма асобы і гісторыі — цэнтральная ў незакончанай аўтабіяграфічнай паэме «Адплата» (1910-21).

А. Блок. Капліца ў Калбах Пінскага раёна

У І сусветную вайну (з пач. жніўня 1916 да сярэдзіны сакавіка 1917) ён праходзіў вайсковую службу на Палессі на будаўніцтве дарог і ваенных умацаванняў. У сваіх палескіх малюнках адлюстраваў наваколлі вёсак Піншчыны.

Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі асэнсоўваў у рамантычных паэмах «Дванаццаць» і «Скіфы», публіцыстычным артыкуле «Інтэлігенцыя і рэвалюцыя» (усе 1918). Са снежня 1918 Аляксандр Блок перажываў своеасаблівы разлад з рэчаіснасцю і творчы крызіс.

Пахаваны на Смаленскіх могілках, у 1944 г. перапахаваны на Літаратарскіх мастках Волкавых могілак.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову творы А. Блока перакладалі А. Дудар (паэма «Дванаццаць», 1926), С. Грахоўскі («Выбраныя вершы і паэмы». Мн., 1980), а таксама С. Дзяргай, М. Дукса, С. Законнікаў, М. Калачынскі, Р. Лынькоў, Я. Сіпакоў, М. Федзюковіч і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Собр. соч. Т. 1—8. М.; Л., 1960-63.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бекетова М. Воспомннания об Александре Блоке. М., 1990.
  • Гапава В. «Світання радасныя гукі»: Купала і Блок // Дзень паэзіі, 1981. Мн., 1981.
  • Долгополов Л. Александр Блок. 3 изд. Л., 1984.
  • Калінковіч М. Палескія дні Аляксандра Блока // Маладосць. 1980. № 11.
  • Максимов Д. Поэзия и проза Александра Блока. 2 изд. Л., 1981.