Каралеўства Вялікабрытанія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каралеўства Вялікабрытанія
Kingdom of Great Britain

Flag of England.svg
 
Flag of Scotland.svg
1707 — 1801


Flag of the United Kingdom.svg
Union flag 1606 (Kings Colors).svg Coat of Arms of Great Britain (1714-1801).svg
Сцяг Герб
Дэвіз
«Dieu et mon droit»
(«Бог і маё права»)
Гімн
Гімн Вялікабрытаніі (фактычна)
Great Britain 1789.png
Сталіца Лондан
Мова(ы) англійская (фактычна)
Грашовая адзінка фунт стэрлінгаў
Плошча 230.977 км² (1801)
Насельніцтва 16.345.646 (1801)
Форма кіравання Унітарная дзяржава
Кароль
 - 1707 – 1714 Ганна (першая)
 - 1760 – 1801 Георг III (апошні)
Прэм'ер-міністр
 - 1721 – 1742 Роберт Уолпал (першы)
 - 1783 – 1801 Уільям Піт, малодшы (апошні)

Каралеўства Вялікабрытанія было ўтворана ў 1707 годзе шляхам уз'яднання каралеўстваў Англія і Шатландыя (гл. Акт аб уніі 1707 года). Кіраўніцтва створанай краінай перадавалася ў рукі сумеснага парламенту і сумеснага ўраду ў горадзе Вэстмінстэр. Шатландыя і Англія былі звязаны паміж сабой персанальнай уніяй пачынаючы ўжо з 1603 года.

У 1707 годзе на змену англійскай і шатландскай манархіям прыйшла "брытанская манархія". Парламент Англіі быў пашыраны да парламенту Вялікабрытаніі, а шатландскі парламент быў распушчаны і перастаў існаваць. Абедзьве краіны атрымалі месцы ў Палаце обшчын і ў Палаце лордаў. Але Шатландыя не мела магчымасці дэлегаваць такую колькасць дэпутатаў, якая прапарцыянальна адпавядала б колькасці насельніцтваў краін, адсылаючы некалькі меншую колькасць парламентарыяў. Шатландыя мела права адпраўляць у Лондан усяго толькі 45 дэпутатаў парламента і 16 пэраў.

Шатландскі парламент быў узноўлены 1 ліпеня 1999 года, пасля таго як насельніцтва Шатландыі падтрымала закон аб дэцэнтралізацыі на рэферэндуме 11 верасня 1999 года.

На змену Каралеўству Вялікабрытанія у 1801 годзе прыйшло Аб'яднанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі.