Улаф Пальмэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Улаф Пальмэ
Olof Palme
Olof Palme statsminister, tidigt 70-tal.jpg
сцяг
33-і Прэм'ер-міністр Швецыі
14 кастрычніка 1969 — 8 кастрычніка 1976
Папярэднік: Тагэ Эрландэр
Пераемнік: Турб'ёрн Фельдын
сцяг
37-ы Прэм'ер-міністр Швецыі
8 кастрычніка 1982 — 28 лютага 1986
Папярэднік: Турб'ёрн Фельдын
Пераемнік: Інгвар Карлсан
 
Адукацыя: Стакгольмскі ўніверсітэт і Q1797768?
Веравызнанне: атэізм
Нараджэнне: 30 студзеня 1927({{padleft:1927|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:30|2|0}})
Стакгольм
Смерць: 28 лютага 1986({{padleft:1986|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:28|2|0}}) (59 гадоў)
Стакгольм
Пахаванне: Q19781340?
Бацька: Q6033502?
Дзеці: Q4356053? і Q4570670?
 
Аўтограф: Olof Palme Signature.svg
 
Узнагароды:
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Белага льва

Свен Улаф Ёакім Пальмэ (шв. Sven Olof Joachim Palme, больш вядомы як Улаф Пальмэ, 30 студзеня 1927, Стакгольм - 28 лютага 1986, Стакгольм) — шведскі палітык, лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі з 1969 па 1986 і двойчы прэм'ер-міністр Швецыі (з 14 кастрычніка 1969 года да 8 кастрычніка 1976 і з 8 кастрычніка 1982 г. да 28 лютага 1986).

Сацыяльная і палітычная біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Стакгольмскі ўніверсітэт у 1951 годзе. Прайшоў службу ў войску Швецыі. Па адукацыі - юрыст і эканаміст; навучаўся ў Швецыі і ЗША.

З жніўня 1944 года журналіст у цэнтральным органе Кансерватыўнай партыі газеце «Svenska Dagbladet» («Шведская дзённая газета»).

Член Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Швецыі з 1949 года. Актыўна ўдзельнічаў у Шведскім моладзевым руху. У 1953 годзе становіцца сакратаром тагачаснага прэм'ер-міністра Тагэ Эрландэра. У 1958 годзе абіраецца ў рыксдаг. У 60-я гады займаў шэраг урадавых пасадаў: міністра без партфеля (1963-1965), міністра транспарту (1965-1967), міністра асветы і культуры (1967-1969). У 1969 годзе абіраецца старшынёй СДРПШ.

У 1969-1976 гады прэм'ер-міністр Швецыі. Працягваў рэфарматарскі курс Эрландэра, выступаў за спыненне вайны ЗША у В'етнаме.

У 1979-1980 гадах старшыня Паўночнага савета.

З верасня 1980 года ўзначальваў створаную ім міжнародную няўрадавую «Незалежную камісію па раззбраенні і бяспецы» («Камісія Пальмэ»), якая распрацавала прапановы па стварэнні бяз'ядзернай зоны ў Цэнтральнай Еўропе і шэраг іншых рэкамендацый для ААН.

З 1982 года зноў прэм'ер-міністр Швецыі.

Забойства[правіць | правіць зыходнік]

28 лютага 1986 года Улаф Пальмэ быў забіты на цэнтральнай вуліцы Стакгольма Свеавэген. У гэты дзень Пальмэ са сваёй жонкай Лісбет вярталіся позна ўвечары з кінатэатра «Гранд», размешчанага ў старым горадзе. Пры іх не было целаахоўнікаў, бо Пальме любіў хадзіць па горадзе без іх. Калі яны падышлі да скрыжавання з вуліцай Тунэльгатан, да іх падышоў мужчына, які двойчы стрэліў, як зараз ужо дакладна ўстаноўлена следствам, з рэвальвера маркі «Сміт-Весан». Гэтае забойства да гэтага часу не раскрыта, і з'яўляецца адным з самых вялікіх загадак сучаснай Швецыі, нараўне са справай Атласкага вампіра.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 12).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]