17 снежня
З пляцоўкі Вікіпедыя
← снежань → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2015 |
17 снежня — трыста пяцьдзясят першы (трыста пяцьдзясят другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі[правіць | правіць зыходнік]
- 1903: Браты Райт здзейснілі першы ў гісторыі пілатуемы палёт на маторным самалёце «Флайер-1».
- 1924: Утворана прафесійнае аб'яднанне беларускіх кінематаграфістаў і фатографаў «Белдзяржкіно»
- 1988: Адбыўся І з'езд Беларускага аб'яднання студэнтаў
- 1989: На тэлеканале FOX дэбютаваў серыял «Сімпсаны» — самы доўгі мультсерыял у гісторыі амерыканскага тэлебачання
- 2008: Міністэрства юстыцыі Беларусі выдала пасведчанне аб рэгістрацыі Руху «За свабоду»
Нарадзіліся[правіць | правіць зыходнік]
- 1770: Людвіг ван Бетховен, нямецкі кампазітар, дырыжор, піяніст (пам. 26.3.1827)
- 1778: Гемфры Дэві, англійскі хімік і фізік
- 1797: Джозеф Генры, амерыканскі фізік
- 1852: Герберт Бірбом Тры, англійскі акцёр і рэжысёр
- 1883: Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнавец і перакладчык (пам. 12.9.1934)
- 1936: Францыск, Папа Рымскі
Памерлі[правіць | правіць зыходнік]
- 1187: Рыгор VIII, Папа Рымскі
- 1630: Мялецій Сматрыцкі, беларускі пісьменнік і рэлігійны дзеяч
- 1750: Тамаза Альбіноні, італьянскі кампазітар, скрыпач (нар. 8.6.1671)
- 1830: Сімон Балівар, змагар за незалежнасць Лацінскай Амерыкі ад Іспаніі (нар. 24.7.1783)
- 1964: Віктар Франц Гес, аўстра-амерыканскі фізік
- 1980: Антон Антановіч, беларускі мовазнавец
- 2006: Іван Навуменка, беларускі пісьменнік (нар. 16.2.1925)
Святкуюць[правіць | правіць зыходнік]
- Міжнародны дзень абароны секс-працаўніц ад гвалту і жорсткасці.
- Беларусь, Дзень беларускага кіно.
- Бутан, Нацыянальны дзень Бутана.
- Куба, Дзень Святога Лазара.
- Расія, Дзень Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння.
- Расія, Дзень супрацоўнікаў Дзяржаўнай фельд'егерскай службы.
- Украіна, Дзень працаўніка дзяржаўнай выканаўчай службы Украіны.