Ісламская міжнародная міратворчая брыгада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ісламская міжнародная міратворчая брыгада — ісламісцкая міжнародная тэрарыстычная арганізацыя, створаная ў 1998 г. на тэрыторыі Чачні Шамілём Басаевым як узброенае фармаванне пад эгідай Кангрэса народаў Ічкерыі і Дагестана (КНІД).

Мэтай ІММБ абвяшчалася пабудова ісламскай дзяржавы на Паўночным Каўказе.[1] Узначальвалася спачатку Басаевым (загінуў 10 ліпеня 2006), затым Абу Хафсам аль-Урдані (ліквідаваны 26 лістапада 2006).[1]

ІММБ была цесна звязана з Аль-Каідай,[1] важную ролю ў ёй гулялі арабскія найміты Абу аль-Валід (ліквідаваны ў 2004) і Хатаб (ліквідаваны ў 2002).[1] Члены ІММБ прымалі актыўны ўдзел у нападзе чачэнскіх сепаратыстаў на Дагестан улетку 1999 і ў тэрарыстычным акце на Дуброўцы у кастрычніку 2002.

Дзейнічала на тэрыторыі Расіі, Грузіі і Азербайджана.[1]

Афіцыйна прызнана ЗША тэрарыстычнай арганізацыяй.[2]

Зноскі