Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў
Сьцяг ААН
Афіцыйныя мовы
Генэральны сакратар Пан Гі Мун2007)
Заснаваная як ваенны альянс:
1 студзеня 1942
як міжнародная арганізацыя:
24 кастрычніка 1945
Колькасьць чальцоў 192
Штаб-кватэра Нью-Ёрк, ЗША
Афіцыйная старонка http://www.un.org/
Іншыя афіцыйныя назвы:
  • United Nations
  • Organisation des Nations unies
  • Naciones Unidas
  • Организация Объединённых Наций
  • 联合国
  • امم متحدة

Арганіза́цыя Аб’ядна́ных На́цыяў, альбо ААН — міжнародная арганізацыя, заснаваная ў 1945 годзе, у якую цяпер уваходзяць 192 дзяржавы. За выключэньнем Ватыкану, адзінай краіны-назіральніка, усе міжнародна прызнаныя краіны зьяўляюцца чальцамі арганізацыі. Іншыя палітычныя ўтварэньні, у тым ліку дэ факта незалежныя Тайвань, Палестына, і іншыя, могуць мець некаторае абмежаванае міжнароднае прызнаньне, але не зьяўляюцца чальцамі ААН.

Гісторыя і структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Ліга Нацыяў і Гісторыя ААН

Чальцом ААН можа стаць любая «міралюбная краіна», якая прымае абавязкі, якія накладае Хартыя ААН, і, на думку арганізацыі, здольная і жадае выконваць гэтыя абавязкі. Генэральная Асамблея вызначае, ці прымаць новую краіну, па рэкамэндацыі Рады Бясьпекі.

Штаб-кватэра ААН знаходзіцца ў Нью-Ёрку, ЗША.

Назва «Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў» (па-ангельску: United Nations) была ўпершыню выкарыстаная Франклінам Дэлана Рузвэлтам у часы Другой сусьветнай вайны, як тэрмін для вызначэньня Хаўрусьнікаў. Упершыню назва была фармальна выкарыстана ў 1942 годзе, у Дэклярацыі ААН, якая заклікала Хаўрусьнікаў выконваць прынцыпы Атлянтычнай Хартыі і не шукаць сэпаратнага міру з краінамі Восі. Пасьля вайны пераможцы перадалі гэтую назву арганізацыі, якая была створаная па ўмовах Атлянтычнай Хартыі і іншых дамоваў часу вайны.

Сыстэма ААН[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сыстэма ААН

Сыстэма ААН мае шэсьць асноўных органаў:

Камунікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьпіс афіцыйных моваў ААН уваходзяць мовы краінаў-заснавальніц: ангельская, кітайская, расейская, француская, акрамя таго гішпанская (Хартыя ААН, артыкул 111). Да таго, арабская была дададзеная ў 1982 годзе. Усе фармальныя сустрэчы перакладаюцца на гэтыя шэсьць афіцыйных моваў. Акрамя таго, усе афіцыйныя дакумэнты, друкаваныя ці ў Інтэрнэце, перакладаюцца на ўсе афіцыйныя мовы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў