Хеле Торнінг-Шміт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хеле Торнінг-Шміт
Thorning-Schmidt.jpg
сцяг
прэм'ер-міністр Даніі
з 3 кастрычніка 2011
Манарх: Маргрэтэ II
Папярэднік: Ларс Лёке Расмусен
сцяг
19-ы старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Даніі
з 12 красавіка 2005 года
Папярэднік: Могенс Лікетофт
 
Партыя: Сацыял-дэмакраты
Адукацыя: палітолаг
Нараджэнне: 14 снежня 1966({{padleft:1966|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:14|2|0}}) (48 гадоў)
Родаўрэ, Сталічная вобласць
Муж: Стывен Кінак

Хеле Торнінг-Шміт (дацк.: Helle Thorning-Schmidt; нар. 14 снежня 1966, Рэдоўрэ, Данія) — дацкі палітык, новы прэм'ер-міністр Даніі (пачне працу 4 кастрычніка 2011). Лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі.

Скончыла Капенгагенскі ўніверсітэт і Каледж Еўропы ў Бругэ. Кандыдат палітычных навук. Працавала ў сакратарыяце сацыял-дэмакратаў у Еўрапарламенце, у Канфедэрацыі прафсаюзаў Даніі. З 1999 года — дэпутат Еўрапарламента ад СДП, дзе яна займалася пытаннямі сацыяльнай палітыкі, прамысловасці, гандлю, навукі і зносінамі з Латвіяй. У 2005 годзе была абрана дэпутатам Фолькетынга і, хутка, лідарам Сацыял-дэмакратаў. У верасні 2011 года СДП разам з партнёрамі па кааліцыі перамагла на парламенцкіх выбарах, і Торнінг-Шміт стала новым прэм'ер-міністрам[1].

Торнінг-Шміт — прыхільнік павялічэння падаткаў, развіцця аднаўляемых крыніц энергіі. Яна таксама выступае супраць пераходу Даніі з кроны на еўра.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]