Ягор Летаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ягор Летаў

Ягор Летаў (руск.: Егор Летов, сапр. імя Ігар Фёдаравіч Летаў) (10 верасня 1964, Омск19 лютага 2008, Омск), рускі рок-музыкант, легенда савецкай панк-сцэны, нязменны лідар групы "Гражданская оборона", "Егор и Опизденевшие" ды інш.

Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Трывала выступаў супраць развалу СССР, называў сябе "савецкім нацыяналістам". Ад пачатку стварэння Нацыянал-бальшавіцкай партыі быў яе сябрам (меў партыйны білет пад нумарам 4). Сярод палітыкаў былога СССР асобна вылучаў Аляксандра Лукашэнку, супрацьпастаўляючы яго расійскім палітыкам; спадзяваўся на атрыманне ўлады ў Расіі беларускім прэзідэнтам. У сярэдзіне 2000-ых гг. публічна адмежаваўся ад любых палітычных сілаў. Тэксты песень, напісаных Ягорам, прасякнутыя непрыняццём дзяржаўных інстытутаў прымусу, вайны, ідэямі рускага нацыяналізму.