Востраў Новая Гвінея

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Новая Гвінея
Pulau Irian
New Guinea
Niugini
LocationNewGuinea.svg
Каардынаты: 5°19′33″ пд. ш. 141°36′26″ у. д. / 5.325833° пд. ш. 141.607222° у. д. (G) (O) (Я)5°19′33″ пд. ш. 141°36′26″ у. д. / 5.325833° пд. ш. 141.607222° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Краіны Flag of Indonesia.svg Інданезія, Flag of Papua New Guinea.svg Папуа — Новая Гвінея
Новая Гвінея (Інданезія)
Новая Гвінея
Новая Гвінея
Плошча 786 000 км²
Насельніцтва 7 500 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 9,542 чал./км²
Палітычны падзел Новай Гвінеі
Палітычны падзел Новай Гвінеі
Commons-logo.svgНовая Гвінея на Вікісховішчы 

Но́вая Гвіне́я — другі паводле велічыні востраў Зямлі (пасля Грэнландыі), плошча вострава — 786 тыс. км².

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаная ў заходнім Ціхім акіяне востраў Новая Гвінея знаходзіцца на поўнач ад Аўстраліі (паміж імі праліў Торэса). Захад вострава належыць Інданезіі, у той час як усходняя частка вострава адносіцца да Акіяніі і на ёй размяшчаецца незалежная дзяржава Папуа-Новая Гвінея. Выспа з'яўляецца найбуйнейшай выспай сярод падзеленых паміж краінамі.

У заходняй частцы знаходзіцца горны масіў Маокэ, самая высокая вяршыня якога Пунчак-Джая дасягае амаль 4884 метраў над узроўнем мора. На ўсходзе размяшчаюцца горы Бісмарка, найвышэйшая кропка — гара Вільгельм — налічвае 4509 метраў. Самай доўгай ракой вострава з'яўляецца рака Флай.

Раслінны і жывёльны свет[правіць | правіць зыходнік]

Новая Гвінея — трапічная востраў і таму мае даволі вялікую разнастайнасць відаў. Яе насяляюць 11 тысяч відаў раслін, 600 унікальных відаў птушак, звыш 400 відаў земнаводных, 455 відаў матылёў і каля ста вядомых відаў сысуноў.

Эдэмскі сад[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе група амерыканскіх дасльедчыкаў выявіла ў трапічных лясах горнага раёна Новай Гвінеі месца, якое яны назвалі «Эдэмскім садам».

Гэты раён плошчай каля 300 тысяч гектараў размешчаны на схілах гор Фоджа ў заходняй частцы Новай Гвінеі і апынуўся ізаляваны ад уздзеяння навакольнага свету.

Навукоўцы выявілі ў «Эдэмском садзе» больш за 20 невядомых раней відаў рапух, чатыры новыя віды матылёў, пяць невядомых навуцы відаў пальмаў і мноства раслін. Былі выяўлены некалькі відаў рэдкіх cумчатыхдраўняных кенгуру, а таксама шасціпёрая «райская птушка» Берлепша, якая раней лічылася вымерлай.

Усе жывёлы - насельнікі нагор'я - не баяцца чалавека, у прыватнасці, рэдкая даўгадзюбая праехідна дазволіла вучоным узяць сябе ў рукі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранняя гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мужчына з племя караваяў

У глыбокай старажытнасці Новая Гвінея была злучана з Аўстраліяй. Падзел адбыўся ў выніку павышэння ўзроўню сусветнага акіяна параўнальна нядаўна. Гэтым тлумачыцца наяўнасць на выспе вялікай колькасці відаў сумчатых, якія насяляюць Аўстралію. Засяленне чалавекам адбылося як мінімум 45 тысяч гадоў да н.э. з Азіі. У выніку ад перасяленцаў пайшла больш як тысяча папуаска — меланезійскіх плямён. Адсутнасць буйных, здатных да прыручэння жывёл на выспе перашкаджала развіццю земляробства і рабіла немагчымай жывёлагадоўлю. Гэта садзейнічала захаванню першабытна-абшчыннага ладу на вялікіх тэрыторыях Новай Гвінеі да сённяшніх дзён. Разнастайнасць моў і мноства плямён былі абумоўлены ізаляванасцю людзей адзін ад аднаго, бо горны ландшафт і адсутнасць тэхнічных сродкаў перашкаджалі стасункам і культурнаму абмену.

На тэрыторыі Новай Гвінеі знаходзіцца старажытнае земляробчае пасяленне Кука, якое паказвае ізаляванае развіццё на працягу 7—10 тысячагоддзяў і якое ўваходзіць у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Адкрыццё еўрапейцамі[правіць | правіць зыходнік]

Першымі адкрывальнікамі Новай Гвінеі былі Іспанскія і партугальскія мараплаўцы ў пачатку 16 стагоддзя. У 1526 годзе на паўночна-заходнім узбярэжжы вострава высадзіўся партугалец дон Жоржы і Менезеш. Згодна з паданнем, ён назваў адкрытыя ім землі Ilhas dos Papuas — «астравы Папуа», ад малайскага слова, якое абазначае «кучаравы»; відаць, ён меў на ўвазе жорсткія кучаравыя валасы меланезійскіх абарыгенаў.

Пазней, ў 1545 годзе паблізу вострава праплываў іспанец Іньіга Ортыс дэ Рэтэс і назваў яё «Новая Гвінея», паколькі ўзбярэжжа нагадвала яму берагі афрыканскай Гвінеі, якія ён бачыў раней. Яшчэ пазней з Новай Гвінеі Іспанскія купцы пачалі вывозіць золата, срэбра, какосы, каўчук і каштоўныя пароды драўніны.

Значны ўнёсак у даследванне народаў Новай Гвінеі належыць расійскаму вучонаму і вандроўніку М. М. Міклуха-Маклаю, які працаваў на выспе ў 70-х — 80-х гадах 19 стагоддзя.

Эпоха каланіялізму[правіць | правіць зыходнік]

Новая Гвінея ў 1884—1919 гадах. Нідэрланды кантралююць усходнюю палову вострава, Нямецкая імперыя — паўночна-ўсходнюю частку, а Вялікабрытанія — паўднёва-ўсходнюю частку.

У 1828 годзе ў якасці першай еўрапейскай дзяржавы Нідэрланды набылі заходнюю паўвыспу Вогелькоп. У 1884 астатнюю частку вострава падзялілі паміж сабой Нідэрланды, Вялікабрытанія і Нямецкая імперыя. За Нідэрландамі засталася заходняя палова Новай Гвінеі, брытанцы набылі паўднёвы ўсход, немцы — паўночны ўсход, які яны назвалі Зямлёй кайзера Вільгельма І. Брытанская частка потым была аддадзена Аўстраліі ў 1906 годзе, а нямецкая пасля Першай сусветнай вайны стала аўстралійскім мандатам Лігі Нацый.

Другая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

Аўстралійскія вайскоўцы з японскімі сцягамі, якія яны захапілі ў Новай Гвінеі ў 1943 годзе.

Падчас Другой сусвьетнай вайны востраў была акупавана Японіяй. Адрынутыя зверствамі японскай ваеншчыны папуасы дапамагалі сілам саюзнікаў як маглі, транспартуючы рыштунак і параненых праз усю выспу. Пасля вайны Інданезія, якая стала незалежнай у 1949 годзе, выказала прэтэнзіі на заходнюю частку Новай Гвінеі, якая, аднак, засталася пад адміністрацыяй Нідэрландаў.

Незалежнасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1957 Нідэрланды і Аўстралія пачалі будаваць планы па наданні незалежнасці аб'яднанай Новай Гвінеі. У 1961 у заходняй частцы былі праведзеныя выбары і створаны парламент. Не жадаючы такога палітычнага развіцця, Інданезія ў адказ на гэта ўвяла свае войскі і абвясціла аб далучэнні заходняй паловы вострава да Інданезіі. Пасля гэтага пачаліся масавыя дэпартацыі папуаскага насельніцтва, на месца якога рушылі перасяленцы з Явы. Мяркуецца, што ў выніку «этнічнай чысткі» заходняй Новай Гвінеі да сённяшняга дня загінула каля 300 тысяч папуасаў. У 1975 ва ўсходняй частцы Аўстралія дала незалежнасць дзяржаве Папуа-Новая Гвінея.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Папуа, правінцыя Інданезіі