Вікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Скарачэньне:
ВП:ПП
Replacement filing cabinet.svg Архівы

На гэтай старонцы праведзеныя паведамленьні пра памылкі, якія былі пакінутыя чытачамі Вікіпэдыі з дапамогай формы «Паведаміць пра памылку». Гэтая форма прызначаная для ўдзельнікаў, якія не валодаюць вікі-разьметкай, альбо зь якіх-кольвек прычынаў ня могуць выправіць знойдзеную памылку самастойна. Мяркуецца, што за гэтым сьпісам будуць сачыць удзельнікі Вікіпэдыі, якія, у выпадку пацьверджаньня факту памылкі, будуць пераносіць паведамленьне пра яе на старонку абмеркаваньня адпаведнага артыкула, адзначаць артыкулы шаблёнамі-папярэджаньнямі, па магчымасьці выпраўляць самі артыкулы непасрэдна.

Калі ласка, не выкарыстоўвайце гэтую старонку для абмеркаваньня складаных памылак, гэта лепей зрабіць на старонцы абмеркаваньня канкрэтнага артыкула альбо ў форуме.

Калі ласка, не паведамляйце пра памылкі ў пабочным праграмным забесьпячэньні і на сайтах, не зьвязаных зь Вікіпэдыяй.

Калі вы не знайшлі якіх-небудзь зьвестак у Вікіпэдыі — гэта не памылка, запыты на стварэньне новых артыкулаў вы можаце пакінуць на старонцы «Вікіпэдыя:На стварэньне», або паспрабуйце стварыць новы артыкул самі.


Каб дадаць паведамленьне пра памылку, націсьніце тут (запоўніце невялікую картку, дадаўшы неабходныя зьвесткі).


Усе старонкі![рэдагаваць]

Вы няправільна пішаце амаль што ўсе словы на беларускай мове! Чаму так многа мяккіх знакаў? І, наогул, слова "Вікіпедыя" пішцца цераз "е", а не "э"! Гэта вельмі сур'ёзны недахоп.

Аўтар паведамленьня: Полина М. 21:58, 10 лютага 2011 (EET)

Прабачце, гэта атрашкевіца. Калі ласка, прабачце.

Аўтар паведамленьня: Полина М. 22:06, 10 лютага 2011 (EET)

Так, у любым выпадку, вы можаце паўдзельнічаць у праекце любым іншым спосабам, ці зьвярнуцца да любога ўдзельніка, каб ён дапамог выправіць магчымыя памылкі ў вашых праўках. Дзякуй. Wizardist г 22:20, 10 лютага 2011 (EET)

Здымак помніка Манюшку ў Вільні[рэдагаваць]

Здымак СТаніслава Манюшкі пададзены на памылковым, не існуючым фоне! Гэта, хіба, дапушчальна, але пра гэта варта было б выказацца, прыкладам: ПОМНІК СТАНІСЛ. МАНЮ-КУ НА ФОНЕ ПАДСТАЎЛЕНЫ КАСЬЦёЛ сьв. Міхала ці штось такое... З павагаю - Язэп Янушкевіч. Закапанэ за Кракавам, 12.03.2011.

83.10.97.130 18:47, 12 сакавіка 2011 (EET)

Помнік зь іншага ракурсу
Дзякуй за паведамленьне, але выглядае, што на фоне помніка знаходзіцца касьцёл сьвятой Кацярыны. Глядзіце з правага боку здымак зь іншага ракурсу. Здаецца, ніякай памылкі тут няма. —zedlik 19:05, 12 сакавіка 2011 (EET)

Locator map North Rhine-Westphalia in Germany.svg[рэдагаваць]

Locator map North Rhine-Westphalia in Germany.svg
  • Калі ласка, апішыце памылку як мага дакладней. Калі ёсьць магчымасьць, падайце, калі ласка, таксама крыніцу інфармацыі.

Аўтар паведамленьня: 203.117.248.190 03:15, 24 сакавіка 2011 (EET)

Replaced with File:Deutschland Lage von Nordrhein-Westfalen.svg. —zedlik 01:05, 25 сакавіка 2011 (EET)

Аляксей Наседкін[рэдагаваць]

Вітайце Шаноўныя Спадары й Спадарыні. У артыкуле "Аляксей Наседкін" памылка друку: не хапляе літары "н" у выразе: "Адзі з галоўных"! — 82.209.196.144 05:43, 25 сакавіка 2011 (EET)Ільвёнак

Дзякуй за паведамленьне! Выпраўлена. --Red_Winged_Duck 11:33, 25 сакавіка 2011 (EET)

Генацыд[рэдагаваць]

Шаноўнае спадарства! У артыкуле Генацыд хіба памылка! Там напісана: "Генацыд (ад слова генезіс «паходжаньне»)" Чаму так? Людабойства альбо Генацыд, гэтаж слова паходзіць, ад грэц. genos — род, племя і лат. caedo —забіваю !?!?!? — Kmicyc 20:43, 11 траўня 2011 (EEST)

Сапраўды. Выправіце, калі ласка. --Jauhienij 20:45, 11 траўня 2011 (EEST)

Орт[рэдагаваць]

  • Апісаньне памылкі: Панове і паненкі Вікіпэдыйцы, у арт. Орт хіба памылка - можа той хто напісаў: "Эблёнг" меў на ўвазе: Эльблёнг???
  • Дадатковыя зьвесткі:

Kmicyc 05:36, 30 траўня 2011 (EEST)

Глыбокія азёры Беларусі[рэдагаваць]

Озеро Соминское находится в Ивацевичском р-не Брестской обл.

Аўтар паведамленьня: Пользователь 178.121.144.42 10:55, 22 чэрвеня 2011 (EEST)

Сапраўды, копіпаст звычайны. :-) Дзякуй, выпраўлена. --Renessaince 11:38, 22 чэрвеня 2011 (EEST)

Эфэкт матылька[рэдагаваць]

Слово Абмеркаваньне. Правильно будет Абмеркаванне По всему сайту, если его перевести на беларуский язык, то во многох словах есть лишний мягкий знак: Зьвесткі зь; зьменаў; Паведамленьні; правесьці; славутасьці; сьпісаў ; складаньні; Ахвяраваньні; Падрабязнасьці; выкарыстаньня; апісаньне зьменаў; дапаўненьне; меркаваньне; рэдагаваньні; зьмяшчайце ...

Здесь вообще нужен апостроф вместо мягкого знака: зьяўляецеся...

Аўтар паведамлення: Андрей 178.124.79.14 20:42, 19 жніўня 2011 (EEST)

Калі вы заўважылі, то гэта клясычны варыянт беларускай мовы, то бок таракшевіца. Наркамаўскі варыянт месьціцца тут — Вікіпедыя. Dymitr 21:19, 19 жніўня 2011 (EEST)

Рухавік Вікіпэдыі[рэдагаваць]

Dymitr 13:38, 20 жніўня 2011 (EEST)

Мой запыт на дадатак назваў праектаў быў няправільна зразумелы і выкананы, з-за чаго новы дадатак папросту зацёр старое (84159). Падаў новы запыт, хутка будзе выпраўлена. — Wizardist г 13:58, 20 жніўня 2011 (EEST)

Вікіпедыя[рэдагаваць]

Артыкулы размешчаныя ў Вікіпедыі на беларускай мове ідуць у разрэз агульнапрынятым нормам беларускай пункутуацыі і арфаграфіі.

Аўтар паведамленьня: Васіль 178.122.205.118 19:12, 25 кастрычніка 2011 (FET)

Гэта Вікіпэдыя ствараецца клясычным правапісам беларускай мовы, для афіцыйнага правапісу існуе іншы разьдзел — be: --Red_Winged_Duck 23:05, 25 кастрычніка 2011 (FET)

Ян Чачот[рэдагаваць]

Названа адна з вуліц ў Менску ў мікрараёне Брылевічы

Аўтар паведамленьня: ясь 178.120.106.5 12:42, 30 кастрычніка 2011 (FET)

Дзякуй, дадаў зьвесткі пра вуліцу ў артыкул. —zedlik 06:16, 7 лістапада 2011 (FET)

Барыс Данілюк[рэдагаваць]

Спасылка "На іншых мовах - Беларуская" вядзе не на артыкул пра Б. Данілюка, а адсылае да артыкула пра В. Воранава!!!

Ня ведаю, нажаль, як выпраўляць памылкі такога роду - паспрабаваў бы выправіць сам.


Аўтар паведамленьня: Petras Grigas 02:11, 7 сьнежня 2011 (FET)

Выправіў. Дзякуй. --Jauhienij 02:12, 7 сьнежня 2011 (FET)

Я понимаю, что белорусский язык не русский, но, там где в русском языке мягкий звук, НЕ НАДО СМЯГЧАТЬ в белорусском, например, не ЗЬМЕНЫ, а ЗМЕНЫ, т.е без мягкого занака! Пользуйтесь Google Translator - там более-менее правильно!!!

Дадзены моўны разьдел ствараецца клясычным правапісам беларускае мовы. Усе неабходныя правілы вы можаце паглядзець тут. Для акадэмічнага варыянту беларускае мовы існуе адпаведны разьдзел. Дзякуй. --Jauhienij 21:55, 12 сьнежня 2011 (FET)

Удзельнік:Jauhienij[рэдагаваць]

День добрый! В статье "Уладзімер Дубоўка" ( http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%A3%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%BC%D0%B5%D1%80_%D0%94%D1%83%D0%B1%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D0%B0 )ошибочно дана фотография Уладзімера Жылкі ( http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A3%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%BC%D1%96%D1%80_%D0%90%D0%B4%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%96%D1%8B%D0%BB%D0%BA%D0%B0 ).

Аўтар паведамленьня: И. Моисеева 213.184.224.40 15:12, 3 студзеня 2012 (FET)

Сапраўды гэта Жылка. Тады на сайце knihi.by памыліліся з фатаздымкам. Дзякуй. --Jauhienij 15:45, 4 студзеня 2012 (FET)

Напісаньне імёнаў[рэдагаваць]

Казімер Крыштап Сеньніцкі-Бонча ды Казімір Крыштаф Сяніцкі (артыкул) адная і тая асоба. Мо' трэба прывесьці гэтае імя ў адно напісаньне.

Казімер замест афіцыйнага «Казіміру» ў нас даецца паводле слоўнікаў Нашай Нівы і Байкова-Некрашэвіча (slounik.org); напісаньне Крыштап — паводле слоўніка Нашай Нівы (slounik.org), хоць тут у мяне няма пэўнасьці, але нават у афіцыйных даведніках можна сустрэць «Крыштаф», «Крыштоф», «Кшыштаф» — і гэта ўсё датычна аднаго і таго ж імя ў лацінска- і польскамоўных крыніцах. А вось зь Сяніцкім вы маеце рацыю, «Сеньніцкі» — ні ў эл. ні ў друкаваных крыніцах не сустракаецца. --Казімер Ляхновіч 15:55, 4 студзеня 2012 (FET)

Я маю на ўвазе не напісаньне Казімір - Казімер, а тое што ў Вікіпэдыі ўжо ёсьць старонка з Крыштафам Сяніцкім і яе трэба прывесьці ў адпаведнасьць з новым напісаньнем...

Зразумеў, дзякуй. Ня ведаў пра яе існаваньне. Пакуль зрабіў перанакіраваньне. --Казімер Ляхновіч 16:28, 4 студзеня 2012 (FET)

PT-91[рэдагаваць]

http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/PT-91

Даўжыня, мм: 6,86 Даўжыня з гарматай, мм: 9,53

танк длиной 6-9 миллиметров??? игрушка?

Аўтар паведамленьня: Виктор 93.125.85.131 08:03, 15 красавіка 2012 (FET)

Дзякуй, выправіў.--Васіль Шэлехаў (гутаркі) 15:35, 15 красавіка 2012 (FET)

Шахматы[рэдагаваць]

Прозьвішча шахматыста з Гомеля Абрама Маневіча дае гіперлінк на мастака. Але шахматыст - зусім іншы чалавек, працаваў бухгалтарам, жыў у 1904-1940 гг. Крыніца: Тепер Ю. Такая короткая жизнь... // Шахматы-плюс. Чэрвень 2004. С. 36-41.

Аўтар паведамленьня: ВР 178.120.130.90 15:43, 17 красавіка 2012 (FET)

Артыкул пра гэтага шахматыста пакуль ніхто не напісаў. Артыкул цяпер спасылаецца на Абрам Маневіч (шахматыст). — Wizardist г 17:24, 17 красавіка 2012 (FET)

Гімн Расейскай Фэдэрацыі[рэдагаваць]

Ошибки в переводе на белорусский язык практически в каждом слове. Ужас, читать невозможно... Исправлять нужно очень много... Например уже в заголовке куча ошибок. Правильно писать так(только буквы "и"белорусские, с точкой вверху): Гимн Расийскай Федэрацыи. Звестки з Википедыи - вольнай энцыклапедыи. - Далее то же самое, в каждом слове по несколько ошибок..

Аўтар паведамленьня: jana87.06@mail.ru 217.118.66.5 14:46, 8 траўня 2012 (FET)

Гэты разьдзел Вікіпэдыі пішацца паводле правілаў беларускага клясычнага правапісу (тарашкевіцы). Дзякуй! — Wizardist г 15:03, 8 траўня 2012 (FET)

Навейшы/Найноўшы[рэдагаваць]

Пры карыстаньні формамі пошуку й т.п., у выніках выдаецца такі радок на пачатку й канцы бачыны: "(найнавейшыя | найстарэйшыя) Паказаць (50 навейшых | 50 старэйшых) (20 | 50 | 100 | 250 | 500)". Згодна з [1] і [2], мае быць "найноўшыя" й "50 ноўшых" замест "найнавейшыя" й "50 навейшых" (адпаведна).

Аўтар паведамленьня: The-verver (гутаркі) 15:09, 13 траўня 2012 (FET)

Прэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар)[рэдагаваць]

  • Апісаньне памылкі: Прэміі імя Алеся Адамовіча пачалі ўручаць не з 1996 г., а з 1995 г. Першымі ляўрэатамі былі Павал Шарамет (ТВ), Анатоль Казловіч, Віталь Цыганкоў, Валянцін Жданко (газэтная публіцыстыка), Самсон Палякоў і рэжысэр Алай (кіно).
  • Дадатковыя зьвесткі: http://gw.lingvo.minsk.by/nn/2001/40/19.htm

Vzhdanko (гутаркі) 16:28, 4 ліпеня 2012 (FET)

Alfa beta gamma radiation penetration.svg[рэдагаваць]

Alfa beta gamma radiation penetration.svg
  • Калі ласка, апішыце памылку як мага дакладней. Калі ёсьць магчымасьць, падайце, калі ласка, таксама крыніцу інфармацыі.

Аўтар паведамленьня: 66.76.66.130 18:18, 23 ліпеня 2012 (FET)

Жаўнер а не Салдат!!![рэдагаваць]

Чаму ўвогуле існуе гэты жудасны артыкул "Салдат"?
Гэта не па беларуску! Гэта не Тарашкевіца!
Я лічу што трэба пераназваць, лепей гучыць "Жаўнер"!
Прабачьце Калі Ласка, але трэба сачыць за чысьцынёй мовы!

Kmicyc (гутаркі) 03:34, 29 ліпеня 2012 (FET)

Лексэма «салдат» прэвалюе на тэрыторыі Беларусі і лічыцца асноўнай у параўнаньні з «жаўнерам» [3]. Абодва гэтыя словы сустракаюцца ў слоўніку НН [4], [5] і ў БКП-2005 [6]. --Jauhienij (гутаркі) 13:24, 29 ліпеня 2012 (FET)
Недзе сустракаў разьмежаваньне быццам салдат - гэта прызыўнік, а жаўнер - прафэсійны ваяр, найміт (адпаведна, за ВКЛ былі жаўнеры, а цяпер у Беларусі салдаты). Ці ня чуў пра такое? --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 01:42, 30 ліпеня 2012 (FET)
IMHO Падобнае разьмежаваньне, калі і ёсьць, то відавочна не прэвалюе і застаецца дзесьці на мяжы маргінальнасьці і ўвогуле ніжэй ліштвы, таму рабіць з гэтага чарговае глупае стылістычнае абмежаваньне ў межах Вікіпэдыі бессэнсоўна. — Wizardist г 01:54, 30 ліпеня 2012 (FET)
Ну я толькі спытаў, бо на маю дуску, якія-небудзь «салдаты ВКЛ» выглядаюць гэтак жа нягегла як «савецкія жаўнеры». --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 13:49, 30 ліпеня 2012 (FET)
Сапраўды, пры ўсёй сэмантычнай раўназначнасьці гэтыя словы маюць розныя стылістычныя рэгістры ў прыведзеных табой кантэкстах. Пра разьмежаваньне «салдат - прызыўнік», «жаўнер - найміт» ня чуў. --Jauhienij (гутаркі) 14:28, 30 ліпеня 2012 (FET)

Лексэма «салдат» прэвалюе на тэрыторыі Беларусі і лічыцца асноўнай у параўнаньні з «жаўнерам»

Так! Але расейская мова ўвогуле прэвалюе на нашай тэрыторыі... Kmicyc (гутаркі) 05:46, 30 ліпеня 2012 (FET)

Трэба шукаць працы нашых мовазнаўцаў, дзе б сьцьвярджалася, што лепей ужываць лексэму «жаўнер». --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 13:49, 30 ліпеня 2012 (FET)
  • выпішу сюды прыклады ўжываньня лексэмаў «салдат»/«жаўнер» зь некаторых слоўнікаў: «солдат — жаўнер, ваяр» (Ластоўскі, 1924) [7], «солдат — салдат, жаўнер» (браты Гарэцкія, 1920, С. 125), «солдат — жаўнер» (Вайсковы слоўнік Чыслава-Судніка, 1997, С. 191), у новым наркамаўскім СБМ-2012 сустракаюцца і «жаўнер» [8], і «салдат» [9]. Цікавая сытуацыя ў «Старабеларускім лексіконе»: для рускага слова «жолдакъ (жолдникъ)» слоўнік падае адпаведнік «жаўнер» [10], для слова «пахолокъ (пахолекъ)» — «воін, салдат» (адно са значэньняў). Пошукавы запыт па Беларускай Палічцы на слова «салдат» дае 462 вынікі [11] (варта зацеміць, што шмат прыкладаў ужываньня з нашае клясыкі: Гарэцкі, Кляшторны, Буйло, Багушэвіч, Панчанка, Быкаў, Мележ), на слова «жаўнер» — 92 [12] (пераважная пасьляваенная і найноўшая літаратура + перакладная). P.S. Ад сябе дадам, што трэба мець наўвеце кантэкст, у якім ўжываецца той ці іншы варыянт (пра што слушна згадаў вышэй пвж. сп. Silk user blue online.pngKazimier Lachnovič): ваяра сухапутных войскаў Вялікага Княства ці Рэчы Паспалітай «салдатам» называць нягегла, аднак ваеннаслужачага Чырвонай арміі ці рэкрута царскай Расеі «жаўнерам» таксама. Варта згадаць словы К. Каганца: «Ня ўсіх салдацкая служба маскаліць» (Творы. 1979. С. 61). --Jauhienij (гутаркі) 14:28, 30 ліпеня 2012 (FET)
Дзякуй за камэнтар і вытрымкі з слоўнікаў. Цалкам згодны з такім разьмежаваньнем. Каб яшчэ неяк напісаць пра гэта ў адпаведным артыкуле. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 15:24, 30 ліпеня 2012 (FET)
Пакуль такое разьмежаваньне нідзе не апісана, застаецца спадзявацца толькі на пісьменнасьць і стылістычны густ аўтара :) --Jauhienij (гутаркі) 18:57, 30 ліпеня 2012 (FET)
У такім разе, напэўна, варта усе гэтыя зьвесткі перанесьці ў абмеркаваньне артыкула — каб аўтарам прасьцей было арыентавацца. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 01:33, 31 ліпеня 2012 (FET)

Маскоўскі мэтрапалітэн[рэдагаваць]

У шаблёне

Лініі Маскоўскага мэтрапалітэну
1 Сакольніцкая 2 Замаскварэцкая 3 Арбацка-Пакроўская 4 Філёўская
5 Кальцавая 6 Калуска-Рыская 7 Таганска-Краснапрэсьненская 8 Калінінская
9 Серпухоўска-Ціміразеўская 10 Люблінска-Дзьмітроўская 11 Кахоўская 12 Сонцаўская
Лініі лёгкага мэтро
Л1 Бутаўская

памылкі ў назвах лініяў: СоЛнцаўская і Серпухоўска-ЦіміразеўВская. Сам ня ведаю, як выправіць.

Дзякуй

Аўтар паведамленьня: В 188.32.222.193 22:24, 31 ліпеня 2012 (FET)

Green check.svg Зроблена. Дзякуй за заўвагу. Шаблён называўся {{Лініі Маскоўскага мэтрапалітэну}}. Шаблёны рэдагуюцца гэтак жа, як і звычайныя артыкулы, толькі там болей нюансаў. :) — Wizardist г 22:34, 31 ліпеня 2012 (FET)

Gallinago gallinago MHNT.jpg[рэдагаваць]

Gallinago gallinago MHNT.jpg
  • Калі ласка, апішыце памылку як мага дакладней. Калі ёсьць магчымасьць, падайце, калі ласка, таксама крыніцу інфармацыі.

Аўтар паведамленьня: 24.48.124.100 00:08, 7 жніўня 2012 (FET)

111111111111111111[рэдагаваць]

хто таки хан Бату (Батый)?

Аўтар паведамленьня: 93.85.204.71 21:40, 25 верасьня 2012 (FET)

Белоруссия[рэдагаваць]

От прадедов Спокон вякоу Нам досталася спадчына. Промеж своих и чужакоу Была нам доброй матчиной...

Господа Бялорусы!, ребята, давайте жить дружно!

Не надо заходить в русскую ВП и учить нас Русскому языку, мы вас и так любим и знаем, что "Беларусь" звучит красивее, но есть правила РЯ и направьте свои усилия на изменение их, а не надоедайте , предложением исправить Бел"оруссия"

от себя лично , Вася из Риги 77.219.20.122 09:36, 24 лістапада 2012 (FET)

Беларускі клясычны правапіс[рэдагаваць]

Дакладней будзе: "Беларускі класічны правапіс". Так сама у тэксце прысутнічаюць і іншыя памылкі, кшталту: замест "ньн" патрэбна "нн", "дзьдз" - "ддз" і гэтак далей. Памылак вельмі шмат!!! Вельмі!!!

Аўтар паведамленьня: 178.120.45.173 00:36, 26 студзеня 2013 (FET)

Калі ласка, прачытайце артыкул, зразумейце яго, ну і, гэта... тоўста! :) — Wizardist г 00:40, 26 студзеня 2013 (FET)

Цмок[рэдагаваць]

не верно указано само понятие цмок и природа его происхождения. Автор просто внес под понятие цмок все существующие виды драконов. Источники А.Н.Афанасьев "Поэтические воззрения славян на природу" — М.: Современный писатель, 1995 (9) П.Древлянский "Белорусские народные предания" // Рукописи, которых не было. Подделки в области славянского фольклора — М.: Ладомир, 2002 (310) V.Bechyňová, M.Černý, P.Kaleta (edd.): K.J.Erben: Slovanské bájesloví. Slovanský ústav AV ČR // Etnologický ústav AV ČR, Praha 2009, 511 s. (425) Зямная дарога ў вырай: Беларускія народныя прыкметы і павер’і / Укладанне, прадмова, пераклад і паказальнік У.Васілевіча. — Мінск: Беларусь, 2010 (449) Уладзімір Караткевіч "Хрыстос прызямліўся ў Гародні (Евангелле ад Іуды)" — Мінск, Мастацкая літаратура, 1972 (461) Federowski, M. Lud białoruski na Rusi Litewskiej — Kraków, 1897 (462) Н.Я.Никифоровский "Нечистики. Свод простонародных в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе" — Вильна, 1907 (482)

Аўтар паведамленьня: 46.216.221.10 10:42, 4 красавіка 2013 (FET)

Cc-by new.svg[рэдагаваць]

Cc-by new.svg

Аўтар паведамленьня: 108.32.52.11 18:08, 12 ліпеня 2013 (FET)

Шаблён:Ці ведаеце вы[рэдагаваць]

слова "найвядомы" у беларускай мове няма, ні ў наркамаўцы, ні ў тарашкевіцы. Ёсьць "самы вядомы" і ёсьць "найбольш вядомы".

Аўтар паведамленьня: 217.21.43.22 217.21.43.22 17:18, 26 сьнежня 2013 (FET)

[[:|Monument Letter U Polotsk 2.JPG]][рэдагаваць]

  • В сентябре 2003 года во время десятого празднования «Дней белорусской письменности» в Полоцке установили в памятник в честь буквы Ў. Первоначальная идея памятника принадлежит белорусскому калиграфу профессору Павлу Семченко, который много лет изучал художественные шрифты. http://ru.wikipedia.org/wiki/%A1

Аўтар паведамленьня: http://ru.wikipedia.org/wiki/%A1 5.102.153.239 17:00, 5 красавіка 2014 (FET)

Катэгорыя:Амэрыканскія літаратары-фантасты[рэдагаваць]

Не рэдагуецца старонка. Пры націсканьні кнопкі рэдагаваць у полі рэдагаваньня зьнікае сьпіс артыкулаў-удзельнікаў катэгорыі. Да таго ж існуе яшчэ адна катэгорыя пра амэрыканскіх фантастаў, называецца "Фантасты ЗША", у якой маецца толькі адзін артыкул пра Фрэнка Бэлнэпа Лонга. — Ilisanko (гутаркі) 17:33, 16 сакавіка 2015 (MSK)

Каб дадаць артыкул у катэгорыю, вам трэба ўставіць наступны тэкст у сам артыкул: [[Катэгорыя:Амэрыканскія літаратары-фантасты]], старонку катэгорыі для гэтага рэдагаваць ня трэба. Глядзіце Вікіпэдыя:Катэгорыя. --Red_Winged_Duck 17:54, 16 сакавіка 2015 (MSK)