Гаіці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка Гаіці
гаіц. крэольск.: Repiblik Ayiti
фр.: République d'Haïti
Flag of Haiti.svg Герб Гаіці
Сцяг Гаіці Герб Гаіці

Каардынаты: 19°06′00″ пн. ш. 72°20′00″ у. д. / 19.1° пн. ш. 72.333333° у. д. (G) (O) (Я)

Haiti (orthographic projection).svg
Дэвіз: «L'Union Fait La Force»
Гімн: «La Dessalinienne»
Дата незалежнасці 1 студзеня 1804
(абвешчана)
1825 (прызнана) (ад Францыі)
Афіцыйныя мовы гаіцянская крэольская і французская
Сталіца Порт-о-Прэнс
Найбуйнейшы горад Порт-о-Прэнс
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Мішэль Мартэі
Жан-Макс Бельрыў
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
142-я ў свеце
27 750 км²
0,7
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

9 035 536[1] чал. (82-я)
361 чал./км²
ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва

$11,570 млрд[2]  (126-ы)
$1317[2]
ІРЧП (2007) 0.532 (149-ы)
Валюта гурд
Інтэрнэт-дамен .ht
Тэлефонны код +509
Часавы пояс −5

Гаі́ці (гаіц. крэольск.: Ayiti, фр.: Haïti), Рэспу́бліка Гаі́ці (гаіц. крэольск.: Repiblik Ayiti, фр.: République d’Haïti) — дзяржава ў Карыбскім моры, займае заходнюю частку вострава Гаіці і шэраг прылеглых невялікіх астравоў. Тэрыторыя — 27,8 тыс. кв. км. Насельніцтва — больш 8 млн чалавек. Сталіца — Порт-о-Прэнс (каля 1,8 млн жыхароў). Дзяржаўныя мовы — французская і крэольская, на якой гаворыць 85 % насельніцтва. Грашовая адзінка — гурд. Нацыянальнае свята — 1 студзеня — Дзень незалежнасці (1804). Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне — 9 дэпартаментаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Большасць веруючых (80 %) фармальна каталікі, але фактычна іх асноўная маса з’яўляецца прыхільнікамі афрыканскага культу «вуду».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў быў адкрыты Х. Калумбам у 1492 г. З 1677 г. яго заходняя частка належала Францыі. У 1804 г. Гаіці першай з лацінаамерыканскіх краін дабілася незалежнасці. У 1844 г. ва ўсходняй частцы вострава была абвешчаная незалежная ад Гаіці Дамініканская Рэспубліка.

У 1986 г. быў скінуты рэжым дынастыі Дзювалье, якая кіравала краінай з 1957 г. Першыя ў гісторыі Гаіці свабодныя прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся ў 1990 г. прынеслі перамогу святару Ж.-Б. Арыстыду. Аднак у 1991 г. у Гаіці ізноў адбыўся ваенны пераварот, у выніку якога ён быў выгнаны з краіны. Пасля ўводу ў Гаіці на аснове рэзалюцыі Савета Бяспекі (СБ) ААН шматнацыянальных сіл для падтрымання парадку і стабільнасці атрымалася дабіцца добраахвотнага сыходу путчыстаў. На выбарах 1995 г. перамогу атрымаў створаны Ж.-Б. Арыстыдам палітычны рух «Лавалас». Прэзідэнтам стаў яго кандыдат Р. Прэваль. Аднак рух раскалоўся на прыхільнікаў Арыстыда — Прэваля («Сям’я Лавалас») і апазіцыю, якая паўстала ў выніку аб’яднання неаднастайных па сваім складзе палітычных груп і няўрадавых арганізацый. Выбары 2000 выйграў Ж.-Б. Арыстыд, які, знаходзячыся ў улады ў 2001—2003, не змог забяспечыць нацыянальнае прымірэнне, утаймаваць злачыннасць, рашыць складаныя ўнутрыпалітычныя і сацыяльна-эканамічныя праблемы. У пачатку 2004 г. у выніку сілавога супрацьстаяння праўрадавых сіл і ўзброенай апазіцыі Ж.-Б. Арыстыд пакінуў пост прэзідэнта Гаіці і выехаў з краіны.

У 2004 г. СБ ААН прыняў рэзалюцыю № 1529, на падставе якой у Гаіці былі ўведзеныя Часовыя шматнацыянальныя сілы, а з 1 чэрвеня 2004 наўзамен іх разгорнутая Місія ААН па стабілізацыі ў Гаіці (МААНСГ). У выніку, першым чынам, яе мэтанакіраванай працай атрымалася некалькі падвысіць узровень бяспекі ў краіне і правесці 7 лютага 2006 г. прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх атрымаў Р. Прэваль. 14 мая таго жа году ён прыняў прысягу. Прэм’ер-міністр — Ж.-Э. Алексіс.

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Паводле канстытуцыі 1987 выканаўчая ўлада здзяйсняецца ўрадам на чале з прэзідэнтам, абіраным шляхам прамых і таемных выбараў на 5-гадовы тэрмін без права перавыбрання на другі тэрмін.

Заканадаўчая ўлада — парламент (Нацыянальная асамблея), які складаецца з Сената і Палаты дэпутатаў.

У цяперашні час у Гаіці маецца каля 30 палітычных партый і аб’яднанняў, кіроўным з якіх з’яўляецца прапрэзідэнцкі рух «Леспва»

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Гаіці — самая адсталая краіна Заходняга паўшар'я. Паказчык беспрацоўя — парадку 60 % эканамічна актыўнага насельніцтва. 80 % гаіцянаў находзяцца за рысай беднаты, каля 50 % — непісьменныя. 12 % гарадскога і 5 % сельскага насельніцтва заражаныя СНІДам.

Прамысловасць неразвітая, хоць у Гаіці маюцца паклады медных і малібдэнавых руд, золата, серабра, баксітаў. У сельскай гаспадарцы занята 66 % працаздольнага насельніцтва. Беззямельныя сяляне складаюць амаль палову сельскага насельніцтва. Апрацоўка зямлі вядзецца прымітыўнымі сродкамі. Аснову сельскай гаспадаркі складаюць экспартныя культуры: кава, бавоўна, цукровы трыснёг, какава-бабы. Вырошчваюць таксама кукурузу, рыс, проса, бананы, тытунь.

Знешні доўг — каля 1,3 млрд долараў ЗША.

Дзякуючы значнай міжнароднай дапамозе аб'ем ВУП у 2006 узрос на 2,5 %, склаўшы каля 6 млрд дол. ЗША. Пачаўся працэс аднаўлення энергетыкі, інфраструктуры. Інфляцыя — 14 %.

Экспарт Гаіці складае прадукцыя тэкстыльнай прамысловасці, кава, трапічная садавіна, какава, вырабы народных промыслаў, імпарт — харчаванне, паліва, абсталяванне. Асноўныя гандлёвыя партнёры — ЗША, краіны Еўрасаюза, Канада, Дамініканская Рэспубліка.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Department of Economic and Social Affairs Population Division (2009)."World Population Prospects, Table A.1" (.PDF). 2008 revision. United Nations. Праверана 12 сакавіка 2009.
  2. 2,0 2,1 Haiti. International Monetary Fund. Праверана 1 кастрычніка 2009.