Яўген Мікалаевіч Ціхановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Яўген Ціхановіч)
Перайсці да: рух, знайсці

Яўген ЦІХАНОВІЧ (25 лістапада 1911, станц. Джусалы, цяпер Казахстан — 5 ліпеня 2005) — беларускі мастак і мемуарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1932). Брат мастака-графіка Валянціна Ціхановіча. Быў жанаты з дачкой У. Галубка Людмілай, меў сына Генрыха і ўнука Яна, таксама мастакоў.

Аўтар дзесяткаў палотнаў, у т. л. партрэтаў пісьменніка В. Быкава, драматурга У. Галубка, скульптара А. Глебава, жывапісца М. Крыжаноўскага і інш., жанравых кампазіцый «Расповед байца», «Партызаны ў засадзе» і інш., сотняў графічных твораў, у т.л. краявідаў, ілюстрацый да кніг. Працаваў у галіне эстампу (у асноўным лінагравюры), майстра экслібрысу (адзін з першых увёў у гэты жанр партрэт).

Аўтар публіцыстычных артыкулаў-успамінаў, публікаваных у розных беларускіх перыядычных выданнях.

У мастацкіх выстаўках удзельчаў з 1932. Удзельнік Сусветнай выстаўкі «ЭКСПО-70» (Японія).

Узнагароджаны дзвюма Ганаровымі граматамі і Граматай ВС БССР.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Абакунчык Г. Пайшоў з жыцця адзін з найстарэйшых беларускіх мастакоў // Радыё Свабода: Культура. 2005 6 ліп., 15:39.