Сальвадор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сальвадор
República de El Salvador
Flag of El Salvador.svg Герб Сальвадора
Сцяг Сальвадора Герб Сальвадора

Каардынаты: 13°43′00″ пн. ш. 88°49′00″ з. д. / 13.716667° пн. ш. 88.816667° з. д. (G) (O) (Я)

LocationElSalvador.svg
Дэвіз: «Dios, Unión, Libertad (бел.: Бог, Саюз, Свабода
Гімн: «Saludemos la Patria orgullosos»
Дата незалежнасці 15 верасня 1821 (ад Іспаніі)
Афіцыйная мова Іспанская
Сталіца Сан-Сальвадор
Найбуйнейшыя гарады
Форма кіравання Рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Маўрысіа Фунес
Сальвадор Санчас Сярэн
Дзярж. рэлігія Каталіцтва
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
148-я ў свеце
21 040 км²
1,5
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

6 900 000 чал. (97-я)
307,5 чал./км²
Валюта Сальвадорскі калон (да 2001 г.); Долар ЗША
Інтэрнэт-дамен .sv
Тэлефонны код +503
Часавы пояс -6

Эль-Сальвадор, Рэспубліка Эль-Сальвадор (ісп.: República de El Salvador) — краіна ў Цэнтральнай Амерыцы. На поўначы мяжуе з Гандурасам і Гватэмалай, на поўдні мае выхад да Ціхага акіяну. Сталіца — горад Сан-Сальвадор.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дакаланіяльны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Да VII ст. н.э. Сальвадор насялялі плямёны індзейцаў майя. Потым тут пасяліліся блізкія да ацтэкаў плямёны піпіляў, якія называлі краіну і свой галоўны горад Кускатлан.

Каланіяльны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя, якую засялялі плямёны піпіляў у 15241547 гг. заваявана іспанцамі на чале з П. дэ Альварада, якія далі ёй назву Сальвадор. У каланіяльны перыяд Сальвадор з галоўным горадам Сан-Сальвадор быў часткай генерал-капітанства Гватэмала. У 1528 г. горад быў перанесены на 40 км на паўднёвы захад. У 18111814 гг. тут адбылося некалькі антыкаланіяльных паўстанняў.

Незалежнасць і найноўшая гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

15 верасня 1821 г. абвешчана незалежнасць Сальвадора. У 18221823 гг. Сальвадор у складзе Мексіканскай імперыі, у 18231839 гг. — Злучаных правінцый Цэнтральнай Амерыкі. З 1841 г. Сальвадор — незалежная рэспубліка. Доўгі час ўлада ў краіне па чарзе належала то партыі кансерватараў, якая адлюстроўвала інтарэсы латыфундыстаў, то партыі лібералаў, якая абараняла інтарэсы гандлёвай буржуазіі. Барацьба паміж імі суправаджалася шматлікімі ваеннымі пераваротамі. На першых свабодных выбарах у сакавіку 1931 г. перамог А.Араўха, які прапанаваў праграму шырокіх сацыяльных пераўтварэнняў. У снежні 1931 г. ён скінуты генералам М.Эрнандэсам Марцінесам, які ўсталяваў сваю дыктатуру (19311944 гг.). У студзені 1932 г. ён люта задушыў сялянскае паўстанне на чале з А.Фарабунда Марці (забіта больш за 10 тысяч чалавек). Да 1979 г. Сальвадорам кіравалі ваенныя рэжымы, якія адлюстроўвалі пераважна інтарэсы алігархаў, што дамінавалі ў эканамічным і палітычным жыцці краіны. Па іх ініцыятыве створаны ваенізаваныя атрады для запалохвання апазіцыі. У ліпені 1969 г. Сальвадор вёў вайну з Гандурасам, што абвастрыла сацыяльныя супярэчнасці. З канца 1970-х гадоў пачаліся масавыя выступленні супраць рэжыму, партызанская дзейнасць актывізаваў падпольны Фронт нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці (ФНВФМ) — шырокі саюз левых арганізацый. У гэтых абставінах, пры дапамозе ЗША, у кастрычніку 1979 г. адбыўся ваенны пераварот, які прывёў да ўлады ваенна-цывільную хунту.

Грамадзянская вайна (1980—1992 гг.)[правіць | правіць зыходнік]

Новы рэжым абяцаў ажыццяўленне рэформ, але ў краіне працягвала панаваць ранейшая алігархія, лютаваў тэрор правых «эскадронаў смерці», якія забівалі незадаволеных рэжымам і сялян, што адважваліся ўзяць зямлю пасля абвешчанай аграрнай рэформы. Правы тэрор прывёў у пачатку 1981 г. да масавана паўстання на чале з ФНВФМ. Пры дапамозе ЗША рэжым цывільнага прэзідэнта Х.Н.Дуартэ (19801990 гг.) здолеў утрымаць уладу, але ён не кантраляваў ні сельскія раёны, дзе панаваў ФНВФМ, ні ўрадавую армію. У выніку грамадзянскай вайны да 1990 г. загінула больш за 70 тысяч чалавек. Пры пасрэдніцтве ААН 1 лютага 1992 г. заключана мірнае пагадненне паміж урадам Сальвадора і ФНВФМ, які стаў палітычнай партыяй.

Пасляваенны перыяд (канец XX — пачатак XXI стст.[правіць | правіць зыходнік]

У 1994 г. пад няглядам ААН адбыліся выбары, на якіх перамагла правая партыя Нацыяналістычны рэспубліканскі саюз. Яе прадстаўнікі А.Кальдэрон і Ф.Флорэс выбіраліся прэзідэнтамі Сальвадора ў 1994 г. і 1999 г. ФНВФМ стаў другой па значэнні палітычнай партыяй Сальвадора, дамогся поспеху на парламенцкіх выбарах 2000 г.

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]