Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў
Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў | |
Афіцыйныя мовы | |
---|---|
Генэральны сакратар | Пан Гі Мун (з 2007) |
Заснаваная | як ваенны альянс: 1 студзеня 1942 як міжнародная арганізацыя: 24 кастрычніка 1945 |
Колькасьць чальцоў | 192 |
Штаб-кватэра | Нью-Ёрк, ЗША |
Афіцыйная старонка | http://www.un.org/ |
Іншыя афіцыйныя назвы:
|
Арганіза́цыя Аб’ядна́ных На́цыяў, альбо ААН — міжнародная арганізацыя, заснаваная ў 1945 годзе, у якую цяпер уваходзяць 192 дзяржавы. За выключэньнем Ватыкану, адзінай краіны-назіральніка, усе міжнародна прызнаныя краіны зьяўляюцца чальцамі арганізацыі. Іншыя палітычныя ўтварэньні, у тым ліку дэ факта незалежныя Тайвань, Палестына, і іншыя, могуць мець некаторае абмежаванае міжнароднае прызнаньне, але не зьяўляюцца чальцамі ААН.
Гісторыя і структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўныя артыкулы: Ліга Нацыяў і Гісторыя ААН
24 кастрычніка 1945 г., а 1 гадзіне 45 хвіліне па Грынвічы, у Вашынгтоне дзяржаўны сакратар ЗША Джэймз Бэрнз(en) (1945—1947) падпісаў пратакол аб набыцьці моцы Статутам Аб'яднаных нацыяў[1].
Чальцом ААН можа стаць любая «міралюбная краіна», якая прымае абавязкі, якія накладае Хартыя ААН, і, на думку арганізацыі, здольная і жадае выконваць гэтыя абавязкі. Генэральная Асамблея вызначае, ці прымаць новую краіну, па рэкамэндацыі Рады Бясьпекі.
Штаб-кватэра ААН знаходзіцца ў Нью-Ёрку, ЗША.
Назва «Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў» (па-ангельску: United Nations) была ўпершыню выкарыстаная Франклінам Дэлана Рузвэлтам у часы Другой сусьветнай вайны, як тэрмін для вызначэньня Хаўрусьнікаў. Упершыню назва была фармальна выкарыстана ў 1942 годзе, у Дэклярацыі ААН, якая заклікала Хаўрусьнікаў выконваць прынцыпы Атлянтычнай Хартыі і не шукаць сэпаратнага міру з краінамі Восі. Пасьля вайны пераможцы перадалі гэтую назву арганізацыі, якая была створаная па ўмовах Атлянтычнай Хартыі і іншых дамоваў часу вайны.
Сыстэма ААН[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Сыстэма ААН
Сыстэма ААН мае шэсьць асноўных органаў:
- Генэральная Асамблея ААН
- Рада Бясьпекі ААН
- Эканамічная і сацыяльная рада ААН
- Рада Кіраваньня Тэрыторыямі ААН
- Сакратарыят ААН
- Міжнародны Суд ААН
Камунікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У сьпіс афіцыйных моваў ААН уваходзяць мовы краінаў-заснавальніц: ангельская, кітайская, расейская, француская, акрамя таго гішпанская (Хартыя ААН, артыкул 111). Да таго, арабская была дададзеная ў 1982 годзе. Усе фармальныя сустрэчы перакладаюцца на гэтыя шэсьць афіцыйных моваў. Акрамя таго, усе афіцыйныя дакумэнты, друкаваныя ці ў Інтэрнэце, перакладаюцца на ўсе афіцыйныя мовы.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Надзея Юшкевіч. З надзеяй на мір // Зьвязда : газэта. — 8 красавіка 2015. — № 66 (27924). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прадстаўніцтва ААН у Беларусі
- Афіцыйная старонка(анг.)
- Тэкст хартыі ААН(анг.)
- Валянтэры ААН(анг.)
- Міжнародная дэклярацыя правоў чалавека(анг.)
|