Малаві

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Малаві
Republic of Malawi
Dziko la Malaŵi
Малаві Герб Малаві
Сцяг Малаві Герб Малаві

Каардынаты: 13°21′27″ пд. ш. 34°01′29″ у. д. / 13.3575° пд. ш. 34.024722° у. д. (G) (O) (Я)

Location Malawi AU Africa.svg
Дэвіз: «(англ.: Адзінства і Свабода)
Unity and Freedom»
Гімн: «Гасподзь, благаславі нашу краіну Малаві»
Дата незалежнасці 6 ліпеня 1964 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова англійская, ньянджа (нацыянальная)
Сталіца Лілонгвэ
Найбуйнейшыя гарады
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Джойс Банда
Кумба Качалі
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
98-я ў свеце
118 494 км²
20,6
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

15,4 млн (ацэнка на ліпень 2010). чал. (65-я)
118 чал./км²
ІРЧП  0.493 (нізкі) (160-ы)
Валюта Малавійская квача
Інтэрнэт-дамен .mw
Тэлефонны код +265
Часавы пояс +2

Мала́ві, Рэспубліка Малаві (англ.: Republic of Malawi, чычэва: Dziko la Malaŵi) — краіна ва Усходняй Афрыцы, мяжуе з Танзаніяй (даўжыня мяжы 475 км), Мазамбікам (1569 км) і Замбіяй (837 км). Непасрэднага выхаду да акіяну не мае. Сталіца — горад Лілонгвэ.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старажытнае насельніцтва Малаві — бантумоўныя плямёны н'янджа (на поўдні), чэва (у цэнтры) і тумбука (на поўначы). У канцы XV ст. каля воз. Ньяса склалася племянное аб'яднанне Малаві на чале з правадыром Каронгі. Пазней сюды перасяліліся народы нгоні і яа. У сярэдзіне XIX ст. тэрыторыю Малаві наведваў Давід Лівінгстан, у 1876 г. брытанскія місіянеры заснавалі пасяленне Блантайр. З 1891 г. Малаві — брытанскі пратэктарат Ньясаленд. У 1915 г. тут адбылося антыбрытанскае паўстанне на чале з Дж. Чылембве, задушанае ўладамі. У 1920 — 1930-я гг. ўзніклі туземныя асацыяцыі, у 1944 г. створана першая афрыканская палітычная арганізацыя — Афрыканскі кангрэс Ньясаленда (АКН). У 19531963 гг. Малаві ўваходзіла ў Федэрацыі Радэзіі і Ньясаленда. Пасля забароны АКН на яго базе ў верасні 1959 г. створана партыя Кангрэс Малаві (КМ) на чале з Х.Бандам. У 1961 г. уведзена ў дзеянне Канстытуцыя Ньясаленда. На першых усеагульных парламенцкіх выбарах у Заканадаўчы сход у 1961 г. перамог Кангрэс Малаві. У лютым 1963 г. Ньясаленд атрымаў унутранае самакіраванне, а Банда стаў прэм'ер-міністрам краіны.

6 ліпеня 1964 г. абвешчана незалежная дзяржава Малаві ў складзе Садружнасці. Паводле Канстытуцыі 1996 г. Малаві — аднапартыйная рэспубліка на чале з прэзідэнтам. У краіне ўсталяваўся рэжым асабістай улады Банды, які ў ліпені 1971 г. абвешчаны яе пажыццёвым прэзідэнтам. Жорстка душылася ўсялякая апазіцыя. Праводзілася палітыка спрыяння прыватнаму сектару, асабліва ў галіне забеспячэння харчаваннем. У знешняй палітыцы кіраўніцтва Малаві падтрымлівала цесныя сувязі з краінамі Заходняй Еўропы, ЗША і ПАР. З пачатку 1990-х гадоў краіну ахапілі масавыя дэманстрацыі з патрабаваннем адраджэння дэмакратыі, якія ўзначальвала каталіцкае духавенства. Восенню 1992 г. створаны альянс за дэмакратыю і Аб’яднаны дэмакратычны фронт (АДФ). У студзені 1993 г. урад быў вымушаны дазволіць шматпартыйнасць. У 1994 г. на першых свабодных выбарах прэзідэнтам Малаві выбраны лідар АДФ Б.Мулузі. З мая 1995 г. набыла сілу новая Канстытуцыя.

Дзяржаўны лад і палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Малаві — прэзідэнцкая рэспубліка. Дзейнічае часовая Канстытуцыя 1994. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, выбіраецца усеагульным і прамым галасаваннем тэрмінам на пяць гадоў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту — Нацыянальны сход, які складаецца з 193 дэпутатаў, якія выбіраюцца усеагульным галасаваннем на пяць гадоў. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад, які прызначаецца прэзідэнтам.

Беларуска-малавійскія адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 232 «Аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малаві» быў падпісаны 3 мая 2001 г.

Зноскі

Commons