Выдавецтва Часопісы Паслугі Кантакты
       
 


нумар 05, год 2003

Змест:
Ідэалагічная работа ў ВНУ: асноўныя напрамкі ўдасканальвання
«...ясней ад перлаў і золата кароны» (да 750-годдзя каранацыі Міндоўга)
Унутраная палітыка ўрада Аляксандра I у Беларусі напярэдадні і ў час вайны 1812 г.
Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі: асноўныя праблемы гістарыяграфіі (Заканчэнне. Пачатак у № 4)
Беларускія карані Фёдара Стравінскага
Няўрымслівы даследчык беларускай мінуўшчыны. Капыцін Вячаслаў Фёдаравіч (1942—2002)
Асаблівасці заняткаў па гісторыі ў 4-м класе
Турнір кемлівых «Мая Беларусь» (Х—ХІI класы)
Першая сусветная вайна (1914—1918 гг.) (ХІI клас)
Адкрыццё Новага Свету (Заканчэнне. Пачатак у № 4)
Пачын брэсцкіх грамадазнаўцаў
Содержание
Summary


Архіў нумароў:
год 2005:
нумар 11 нумар 10
нумар 09 нумар 08
нумар 07 нумар 06
нумар 05 нумар 04
нумар 03 нумар 02
нумар 01
год 2004:
нумар 12 нумар 10
нумар 09 нумар 08
нумар 07 нумар 06
нумар 05 нумар 04
нумар 03 нумар 02
нумар 01
год 2003:
нумар 09 нумар 08
нумар 07 нумар 06
нумар 05 нумар 03
нумар 02 нумар 01
год 2002:
нумар 06 нумар 04
 
Адкрыццё Новага Свету (Заканчэнне. Пачатак у № 4)

Уладзімір Быкаў


Старонка:  1  2  3  4  >> 

Заканчэнне. Пачатак у № 4.

Шлях да Канараў не прайшоў без шкодніцтва: 6 цi 7 жнiўня 1492 г. нехта зламаў на “Пiнце” руль так, што патрэбен быў капiтальны рамонт. Калумб здагадаўся, што ў гэтым вінаваты Марцін Алон-са Пінсан, уладальнiк “Пiнты”, якi спалохаўся за свой лёс i лёс судна i хацеў прымусiць яго вярнуцца.

6 верасня пасля рамонту “Пiнты” караблi з вострава Гамера рушылi на захад. Сапраўдным адкрыццём стала Саргасава мора, пра якое не ведаў яшчэ нi адзiн еўрапейскi марак. Вакол на паверхні вады распасціраліся водарасці. Але стала ясна, што яны не сведчылі пра блізкасць выратавальнага берага. Больш за месяц парус-нiкi Калумба плылi ў невядомым бясконцым акiяне. Абмежаваныя запасы ежы канчалiся, пiтная вада пакрывалася бросняй. Калi караблi прайшлi ўсю падлiчаную да Iндыi адлегласць, панiка ахапiла нават вопытных мараходаў. На караблях наспяваў мяцеж. Калумб адхiлiў курс крыху на поўдзень, i 12 кастрычнiка 1492 г. iс-панцы ўбачылi берагi Сан-Сальвадора — аднаго з астравоў, якiя складаюць Багамскi архiпелаг, што аддзяляе Атлантычны акiян ад Карыбскага мора. Багатая прырода цэнтральнаамерыканс-кiх тропiкаў, даверлiвыя i наiўныя туземцы, рукi i ногi якiх былi ўпрыгожаны залатымi вырабамi; невядомыя плады юкi, ямсу, батату i iнш., дрэвы, якiя даюць воск i высакародныя смолы — усё гэта ўразiла ўдзельнiкаў экспедыцыi.

На пытаннi адмiрала аб краiнах Катай (Кiтай) i Сiпанга (Японiя) абарыгены адказаць не маглi, але пацвярджалi наяўнасць вялiкай зямлi. К кан-цу кастрычнiка каравелы Калумба падышлi да Кубы. Мараплаўцы, якія ўбачылі шмат залатых рэчаў у насельнiцтва, спадзяваліся, што краiна вялiкага хана, якую апiсаў Марка Пола, блiзка. Залатая лiхаманка ахапiла еўрапейцаў. Капiтан “Пiнты”, жадаючы самастойна знайсцi багатыя золатам астравы, знiк на сваiм караблi ў невя-домым напрамку.

У пачатку снежня Калумб, пакiнуўшы Кубу, падышоў да вялiкага вострава Бохла, якi назваў Эспаньёлай (iспанскай зямлёй, цяпер востраў Гаiцi). Ён даследаваў яго паўночныя берагi, вы-маньваючы золата ў мясцовых правадыроў (касiкаў). У канцы снежня здарылася няшчасце: флагманскi карабель “Санта-Марыя” наскочыў на рыфы i затануў. Адмiрал апынуўся ў скла-даным становiшчы: за тры з паловай тысячы мiль ад Iспанii ў яго распараджэннi засталася адна маленькая каравела, 60 матросаў з двух суднаў i 7 iндзейцаў, узятых з вострава Гуана-Ханi. Па загаду Калумба з дапамогай iндзейцаў маракi пабудавалi ўмацаванае пастаяннае паселiшча, якое атрымала назву Навiдад. 39 ча-лавек адмiрал пакiнуў на беразе, загадаўшы быць асцярожнымi, дысцыплiнаванымi i чакаць яго вяртання. 2 студзеня 1493 г. з астатнiмi мат-росамi ён на “Нiннi” адплыў да берагоў Iспанii. Праз 4 днi плавання падарожнiкi заўважылi “Пiнту”, абодва судны аб’ядналiся i ўзялi курс на Еўропу.

Гэта было цяжкае плаванне. Цячэнне Гальф-стрыма адносiла караблi на ўсход, але ўсходнiя i паўднёва-ўсходнiя вятры затрымлiвалi рух на-перад. Праз некаторы час падзьмуў парывiсты заходнi вецер, і каравелы нібы ляцелi на хвалях, праходзячы па 10—11 вузлоў у гадзіну. 11 лютага ўзнялася сапраўдная бура, якая раскідала кара-велы: у ноч з 13 на 14 лютага знiкла “Пiнта”, “Нiн-ня” засталася без парусоў. Людзi падалi ад стом-ленасцi, малiлiся. 18 лютага “Нiння” кiнула якар каля аднаго з астравоў Азорскага архiпелага. Калумб не затрымаўся тут, i 24 лютага ўзяў курс на Кастылію. Але 26 лютага пачалася страшэнная бура, якая адхіліла “Нiнню” ад вызначанага кур-су i выкiнула каля берагоў Партугалii.

Калумб апынуўся ў “зяпе льва”, ва ўладаннях караля Партугалii Жуана II. Адмiрал папрасiў прыняць яго i членаў экіпажа па марскому за-кону: на правах судна, якое церпiць бедства. Iндзейцы, якiя сышлi на бераг з каравелы Калумба, выклiкалi ў жыхароў Партугаліі сап-раўдны шок. За апошнiя 50 гадоў на рынку рабоў былi розныя людзi, але такiх, як iндзейцы, тут не бачыў нiхто. Жуан II разумеў, што гэта сенсацыя распаўсюдзiцца вельмi хутка, i не паслухаў сваiх марскiх i ваенных чыноўнiкаў, якiя раiлi арыштаваць экiпаж, выведаць у адмiрала шлях на новыя землі, а потым забіць Калумба. I сапраўды, навiна пра незвычайнае плаванне хутка распаўсюджвалася: праз тыдзень пра яго гаварылі ў гарадах Кастылii, у канцы сакавiка, праз тры тыднi, яго абмяркоўвалі ў салонах Фла-рэнцыi i Франкфурта, праз паўтара месяца — у Кракаве, Полацку i Менску, праз два месяцы думныя дзякi гасудара Масковii Iвана III ужо ведалi пра адкрыццё Новага Свету8. Не згадзіў-шыся на забойства Калумба, Жуан II шукаў іншыя сродкі, каб выкарыстаць яго адкрыцці ў сваіх інтарэсах.

Падчас асабістай сустрэчы кароль абвiна-вацiў адмірала ў тым, што той даследаваў аф-рыканскiя землi, якiя, згодна папскай буле, вы-дадзенай у 1481 г., належалi Партугалii. Калумб адказаў, што ён ажыццявiў свой праект, якi ка-роль Партугалii адхіліў, i заходнім шляхам дасягнуў берагоў Індыі. “Гэтыя землi маглi б быць партугальскiмi, — заявiў Хрыстафор Ка-лумб, — а цяпер яны дастануцца Iспанii”. Круты па характару, Жуан II сцярпеў гэта і, каб пака-заць сваю прыхільнасць, на наступных аўдыен-цыях дазволiў адмiралу сядзець у сваёй прысутнасцi (гэта права было толькi ў прынцаў крывi), падрабязна распытваў пра яго пада-рожжы. У Лісабоне сустрэчы караля i адмiрала выклiкалi шмат каментарыяў: залатыя маскi ка-сiкаў сапраўды сведчылi пра адкрыццё багатых зямель, але цi былi яны Iндыяй? Гэтае пытанне хвалявала партугальскiх маракоў, географаў i касмографаў. Некаторыя з iх, пагаварыўшы з iндзейцамi i даследаваўшы культуру вырабу матэрыяльных рэчаў, прыйшлi да правiльнай высновы: Калумб даплыў зусiм не да Iндыі, бо ў адкрытай iм краiне не было нiчога, чым сла-вiлася ў Еўропе Iндыя. Але гэтае справядлiвае меркаванне зусiм не перашкодзiла славе пер-шапраходца.

Пасля некалькіх аўдыенцый кароль Жуан II адпусціў Хрыстафора Калумба і яго людзей у Іспанію. 15 сакавiка 1493 г., на 225-ы дзень свайго плавання, Хрыстафор Калумб увёў “Нiн-ню” ў гавань Паласа, дзе сабраўся ўвесь горад. Прыблiзна праз 2 гадзiны туды з прылiвам вяр-нулася “Пiнта”. Невядомыя людзi, раслiны i пла-ды вельмi ўразiлi насельнiцтва горада. Радасць была ўсеагульнай, ёй не перашкодзiла з’яў-ленне на борце “Нiннi” каталiцкага манаха, на вачах якога Калумб рассек залатую маску касiка i падараваў палову яе iнквiзiтару.

Праз некаторы час працэсiя на чале з Калум-бам накіравалася з Паласа праз Севiлью ў Бар-селону, дзе ў той час знаходзiлася рэзiдэнцыя ўладароў Іспаніі. У канцы працэсii iшлi шэсць iндзейцаў у баваўняных спаднiцах i з залатымi маскамi касiкаў на тварах, кожны з iх нёс на плячы клетку з папугаем. Птушка, якая гава-рыла, уразіла жыхароў вёсак i гарадоў.
Калумб паведамiў пра вынiкі плавання ка-ралю Iспанii Фердынанду і каралеве Ізабеле, пасля чаго быў залiчаны ў свiту ўладароў. Пача-лася падрыхтоўка новай экспедыцыi.

Першае плаванне Калумба прымусiла Iспа-нiю i Партугалiю перагледзець дагавор аб падзеле свету памiж дзвюма галоўнымi марскiмi дзяржавамi. Паводле пагаднення 1481 г., зац-верджанага папскай булай, свет быў падзелены па паралелі, якая праходзiла цераз Канарскiя астравы. Уся тэрыторыя, што знаходзiлася на поўнач ад Канараў, лiчылася iспанскай, а тая, што распасціралася на поўдзень ад гэтай лi- нii — партугальскай. Больш за ўсё гэта хваля-вала Жуана II, таму яшчэ ў час сустрэчы з Калумбам у Партугаліі ён задаў пытанне, дзе знаходзяцца адкрытыя землі. Адмірал яго за-пэўнiў, што мясцовасць, дзе ён быў, не ўва-ходзiць у сферу iнтарэсаў Партугалii. Але адмi-рал памыляўся. Куба i Гаiцi знаходзяцца на поў-дзень ад Канарскага архiпелага, а гэта значыць, што Жуан II мог абвiнавацiць iспанцаў у пару-шэннi дагавора. Уладары Iспанii патрабавалi ад Папы Рымскага Аляксандра Борджыа перагле-дзець гэтае пагадненне. (У iх былi на гэта ўсе падставы, бо менавiта дзякуючы iх грошам А.Борджыа ўзышоў на папскi прастол.) У гэты раз Папа Рымскi падзялiў свет па мерыдыяну, якi праходзiць на захад ад Канарскага архiпе-лага. Усе тыя тэрыторыi, што трапілі на захад ад гэтай лiнii, пачалi належаць Iспанii, а тыя, што на ўсход — Партугалii. Жуан II не адразу згадзiўся з такiм перадзелам, але ўжо ў 1494 г. абодва бакi дамовiлiся на падзел свету па мерыдыяну, але лiнiю падзелу перанесцi на захад ад Канараў на 2 200 км. Тады было невя-дома, што дзякуючы гэтаму за партугальцамi застаецца ўсходнi выступ Паўднёвай Амерыкі, на якiм цяпер размяшчаецца буйная дзяржава гэтага кантынента — Бразiлiя. Паўднёвую i Цэнт-ральную Амерыку яшчэ называюць iспанскай, але ў сферы iнтарэсаў Партугалii Бразiлiя зас-талася назаўсёды, нават афiцыйная мова ў яе партугальская.

Старонка:  1  2  3  4  >> 

     
             
  © Адукацыя і Выхаванне, 1991-2004   Выдавецтва | Часопісы | Паслугі | Кантакты      
  © aiv.by, 2003-2004