Галоўная  
02.07.2007 г.
СЕМІНАРЫ Ў ТБМ ДЛЯ ЎСІХ

Графік правядзення семінараў "Гістарычна-культурная адукацыя гарадскога насельніцтва Беларусі ў перыяд складвання грамадзянскай супольнасці" ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" 20 – 29 чэрвеня 2007 г.  

Падрабязней...
 
СЬВЯТА ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ПАЭЗІІ Ў ЛЯЎКАХ

Магчымасць адзначыць Купалаўскі юбілей для незалежнага грамадства, пад нацыянальным сьцягам і без цэнзуры -- Сьвята вольнай беларускай паэзіі ў Ляўках (Аршаншчына), 7 ліпеня ад 20.00.

У праграме: 

  • чытаньне улюбёнага Купалавага верша; 
  • новыя вершы маладых ды сталых творцаў - без рэглямэнту і штучнага адбору; 
  • сьпевы, проза і дыскусіі - на ўсю ноч; 
  • кнігі з аўтографамі  -- маладым ад старэйшых калегаў;
  • магчымасьць асабіста пачуць і пабачыць наступную паэтычную сэнсацыю - для ўсіх прыхільнікаў беларускага слова. 
Падрабязней...
 
ПАЧАЛАСЯ ПАДПІСНАЯ КАМПАНІЯ
Паважанае спадарства, пачалася падпісная кампанія і мы звяртаемся да Вас з заклікам падпісацца на газету арганізацыі "Наша слова". Бланк прыкладаецца:

 
САПЕГА БУДЗЕ ЎГАНАРАВАНЫ Ў РУЖАНАХ
У адказ на прапанову ўганараваць імя Льва Сапегі ТБМ атрымала два лісты.
У лісце ўпраўлення культуры Берасцейскага аблвыканкама паведамляецца, што памятная дошка ў гонар Льва Сапегі будзе ўрачыста адкрыта ў Ружанах у жніўні 2007 г. падчас гарадскога свята.
У лісце з упраўлення культуры Гарадзенскага аблвыканкама (дарэчы, на расейскай мове) паведамляецца пра тое, што ўсталяванне помніка Сапегу ў Слоніме будзе каштаваць 25-30 млн. рублёў, але Слонімскі райвыканкам не мае сродкаў на помнік, а ў абласным бюджэце грошы на стварэнне і ўсталяванне помніка не прадугледжаны.
 
Мова – зарука дзяржаўнай бяспекі
Заклік Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" да моладзі

Дарагія юнакі і дзяўчаты!
Набліжаецца час іспытаў для паступлення ў навучальныя ўстановы краіны. З гэтай нагоды Таварыства беларускай мовы зычыць школьнай моладзі поспехаў у першым сур'ёзным выпрабаванні на сталасць і заклікае зрабіць выбар на карысць беларускай мовы як гаранта бяспекі незалежнай дзяржавы. Гэта будзе годным выклікам на русіфікацыю нашай краіны і Вашым падарункам у вянок памяці класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, 125 – гадовы юбілей якіх адзначаецца сёлета.

Заклік прыняты на пасяджэнні Сакратарыята ТБМ
22 траўня 2007 г.

 
КС прапанаваў кіраўніцтву ГЦ "Карона" выкарыстоўваць беларускую мову нараўне з рускай
 
Канстытуцыйны суд прапанаваў кіраўніцтву менскага гандлёвага цэнтра "Карона" (філіяла ТАА "Табак-інвест") выкарыстоўваць беларускую мову нараўне з рускай у афармленні прадпрыемства іінфармаванні грамадзян. Аб гэтым гаворыцца ў адказе намесніка старшыні Канстытуцыйнага суду  Аляксандра Марыскіна на зварот старшыні грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алега Трусава ў сувязі з нежаданнем кіраўніцтва цэнтра "Карона" выкарыстоўваць беларускую мову ў афармленні прадпрыемства. "

"Супрацоўнікі цэнтра павінны валодаць беларускай мовай у аб'ёме, неабходным для выканання сваіхслужбовых абавязкаў, інфармавання наведвальнікаў цэнтра аб таварах і паслугах", - гаворыцца ў адказеКС. Па словах А.Марыскіна, Канстытуцыйны суд накіраваў адпаведны ліст кіраўніцтву цэнтра "Карона" з прапановай "па магчымасці выкарыстоўваць беларускую мову разам з рускай, забяспечваючы фактычнае двухмоўе на практыцы".

У інтэрвію БЕЛАПАН А.Трусаў адзначыў, што ўдзячны Канстытуцыйнаму суду, які, па яго словах, "нефармальна паставіўся" да звароту кіраўніцтва ТБМ. "Бо ў свой час Канстытуцыйны суд адзначаў, штозакон аб мовах у рэдакцыі, прынятай у 1998 году Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага збору, супярэчыць Канстытуцыі краіны. І гэтая калізія захоўваецца дагэтуль. Аднак, як у любой нармалёвай еўрапейскай краіне, закон аб мовах павінен адпавядаць, перш за ўсё, інтарэсам спажыўца, а не кіраўніцтва гандлёвага прадпрыемства", - сказаў А. Трусаў. Ён выказаў спадзяванне, што з дапамогай Канстытуцыйнага суду дзяржаўная беларуская мова зойме годнае месца ў гандлёвым цэнтры "Карона".

Нагадаем, першапачаткова ТБМ звярталася да кіраўніка гандлёвага цэнтра "Карона" Валера Палынкова. У адказе апошняга было адзначана, што кіраўніцтва прадпрыемства абрала рускую мову для візуальнага афармлення гандлёвага цэнтра "Карона" і ў паданні грамадзянам інфармацыі аб таварах і паслугах з мэтай стварэння спажыўцам максімальна зручнага ажыццяўлення пакупак". Атрымаўшы гэты адказ, ТБМ звярнулася 12 красавіка ў КС. "

 
 
Дзень Волі – галоўнае нацыянальнае свята беларусаў усяго свету

15 сакавіка 2007 г. Сакратарыят ГА "ТБМ імя Ф.Скарыны" прыняў Заклік да грамадзян Беларусі
   

Праз год мы будзем святкаваць дзень аднаўлення беларускай дзяржаўнасці -- 90-я ўгодкі абвяшчэння БНР, першай беларускай дзяржавы ў ХХ стагоддзі. ТБМ лічыць, што ўжо зараз трэба пачаць падрыхтоўку да ўсенароднага святкавання гэтага юбілею і стварыць нацыянальны камітэт з абавязковым прадстаўніцтвам беларускай дыяспары. Сёлета свята 25 Сакавіка прапануюць абвесціць Днём нацыянальнай еднасці, і ўжо зроблены адпаведныя звароты з боку грамадскасці да Савета Міністраў Беларусі. Далучаючыся да гэтых прапаноў, ТБМ адзначае, што галоўным фактарам яднання беларусаў у адзіную нацыю была, ёсць і заўжды будзе толькі беларуская мова, якая ў ХХ ст. была абвешчана дзяржаўнай менавіта Урадам БНР у 1918 годзе. Таму мы заклікаем усіх удзельнікаў святкавання 25 Сакавіка шырока ўжываць дзяржаўную беларускую мову ў штодзённым жыцці і тым самым далучыцца да святой справы беларускага адраджэння.