Р А З В І Ц Ц Ё    Р А Д Ы Ё   Ў   Б Е Л А Р У С I

                                           (артыкул створан у 1995 годзе)

     Першая магутная радыёстанцыя  на Беларусi была  пабудавана  ў Бабруйску  ў  1908  годзе.  Яна  ўваходзiла   ў   лiчбу  iскравых радыёстанцый сеткi адлеглай сувязi Расii.

     З пачаткам  рэгулярнай  работы   Маскоўскай   радыёвяшчальнай станцыi пачынае  стварацца  радыёпрыёмная  сетка i на Беларусi. 28 чэрвеня 1924 года СНК СССР прыняў пастанову "Аб прыватных прыёмных радыёстанцыях",  якая  паклала  пачатак шырокаму радыёаматарству i развiццю радыёпрыёмнай сеткi.  Гэта пастанова дазваляла  прыватным  асобам мець свой радыёпрыёмнiк.

     У Мiнску, Вiцебску, Оршы, Магiлёве, Гомеле  пры  рабочых  клубах  i ў навучальных установах стваралiся радыёгурткi, у якiх радыёаматары-энтузiясты набывалi тэарэтычныя i практычныя веды па стварзнню  прасцейшых радыёпрыёмных устройстваў i антэн,  знаёмiлiся  з першымi  нумарамi  часопiса  "Радыёаматар", пачыналi   будаваць  дэтэктарныя  радыёпрыёмнiкi  i  арганiзоўваць калектыўнае праслухоўванне радыёперадач.

     У 1924   годзе   ў   Мiнску   i   Гомелi   пачалася   будоўля радыёвяшчальных станцый.  У гзтым  годзе  значна  пашырылася  сетка радыёслухачоў. У  канторах  Наркамата  пошт  i  тэлеграфаў  былi ўстаноўлены радыёпрыёмнiкi ЛБ-2 для прыёму паведамленняў ТАСС.

     У студзенi  1925 года ў Гомелi  пачала працаваць радыёстанцыя РВ- 40 магутнасцю 1,2кВт.  7 лiстапада такая-ж радыёстанцыя пачала работаць   у   Мiнску.   Гэтыя   радыёстанцыi   былi   створаны  ў Нiжагародскай лабараторыi.

     У 1927 годзе у Мiнску пачала працаваць новая 4кВт радыёстанцыя пры  вышынi  антэнных  мачт  100  метраў,  што   значна   пашырыла адлегласць перадач i палепшыла якасць прыёму.

     У 1928 годзе  ў  Беларусi  былi  радыёфiкаваны  ўсе  клубы  i чырвоныя  куткi,  у  Мiнску  пачала  работаць  радыёсетка  на  400 радыёкропак.

    1930 год. Каля Мiнска пачалася будоўля новага магутнага радыёцэнтра. У  Мiнскiм  тэхнiкуме сувязi было створано радыёадзяленне, якое рыхтавла шмат выдатных спецыялiстаў.

     1931 года 7 лiстапада пачалася рэгулярная работа новай радыёстанцыi магутнасцю 30кВт.

     1932 год.  На Мiнскiм радыёцентры,  пад  кiраўнiцтвам  аўтара праекта прафесара  В.П.Валагдзiна,  пачынаецца мантаж 100кВТ перадатчыка, але для поўнай вагальнай магутнасцi перадатчыка не хапiла магутнасцi Мiнскай электрастанцыi.  Створаны Камiтэт па радыёфiкацыi i радыёвяшчанню ЦВК БССР,  якому даручалась арганiзацыя мясцовага  радыёвяшчання  i  планаванне трансляцый перадач центральнага вяшчання.

     1936 год. Упершыню ў СССР  на Беларускiм радыёцэнтре былi выкарыстованы антэнныя   радыёмачты   вышынёй  200 метраў.

     1939 год.  Пасля  вызвалення  Заходняй Беларусi ў Баранавiчах пачынае прцаваць радыёвяшчальная стацыя на хвалi 575 метраў з  магутнасцю 50кВт.  Гэта станцыя,  акрамя мясцовай праграмы для Баранавiцкай,  Беластоцкай i Пiнскай абласцей, вяла вящчанне па другой праграме,  атрымлiваючы  яе  па  дротах з Мiнска.  У гэтым годзе у рэспублiцы было 136 радыёвузлоў,  147 тысяч радыёкропак,  з iх  20 тысяч на сяле, каля 20 тысяч радыёпрыёмнiкаў.

     1940 год. У Мiнску пачаты мантаж новага магутнага вяшчальнага перадатчыка. Гэта быў першы ў СССР вяшчальны перадатчык, сiлкаванне якого стваралася на пераменным току.  Да пачатку  вайны  мантаж быў закончаны.

     У перадваенныя гады,  па рашэнню ЦК  КПБ  i  правiцельства,  у Мiнску  пабудаван прыборабудаўнiчы завод iм.  У.I.Ленiна,  на якiм стваралiсь  радыёпрыёмнiкi  "Пiянер", "Маршал"  i  радыёвузлы  для сельскай мясцовасцi.

     З першых дзён вайны радыёвяшчанне прымае вельмi  важнае  значанне,  як  сродак  штодзённых  паведамленняў насельнiцтву аб становiшчы на франтах,  мабiлiзуючы савецкi народ на барацьбу з ворагам.  З вясны 1942 года пачынаецца радыёвяшчанне на беларускай мове, якое стваралася беларускай рэдакцыяй Усесаюзнага камiтэта праз кароткахваляваю  маскоўскую  станцыю  з  пазыўным  "Савецкая Беларусiя".  Пасля стварэння 30 мая 1942 года штаба партызанскага руху пры  Стауцы  Вярхоўнага Галоўнакамандавання партызанскiя брыгады i  злучзння народных мсцiўцаў,якiя дзейнiчалi на Беларусi, пачалi атрымлiваць   радыёстанцыi   "Север",  якая  выраблялася  ў  блакадным Ленiнградзе,  "Р5","РПО","РНО" i iншыя,  з дапамогай якiх у  канцы 1943 года ўсе падпольныя абкомы i райкомы мелi ўстоiлiвую сувязь з Цэнтрам. 6 лiстапада 1943 года радысты Мiнскага партызанскага злучэння  змаглi з дапамогай радыёстанцыi магутнасцю ўсяго 5Вт.  правесцi гутарку рэдакцыi апошнiх паведамленняў Усесаюзнага  радыё  з камандзiрам  злучэння  В.I.Казловым.  Гэту  гутарку,  запiсаную на магнiтную стужку, 7 лiстапада перадавалi ўсе радыёстанцыi Савецкага Саюза, i з яе ўся краiна пазнала баявыя партызанскiя справы беларускага народа.

     У лiстападзе 1943 года Савецкая Армiя  ўступiла на  тэрыторыю БССР, вызвалiўшы  горад Гомель. Каля  станцыi Новабелiцы  на чыгуначнай ветцы з  15 сакавiка 1944 года  пачала  працаваць вагоннага тыпу вяшчальная радыёстанцыя на хвалi 531 метар магутнасцю 10кВт з вышынёй антзннай мачты 75 метраў. У баявых аперацыях па вызваленню Беларусi было выкарыстана каля 27000 радыёстанцый

          Пасля вызвалення Мiнска пачалася адбудова работы першай чаргi Беларускага радыёцэнтра i ў маi 1945 года  пачалiся  прерадачы  на хвалi 1115 метраў. З 1945 года ў Пiнску ў тэхнiкуме сувязi пачынаецца падрыхтоўка тэхнiчных кадраў.  ( У 1957 годзе  гэты  тэхнiкум пераведзены ў Вiцебск)

     У 1946 годзе ў Беларусi было 93,9 тысяч радыёпрыёмнiкаў.

     1947 год. Закончыўся мантаж i рэгулёўка другой чаргi аднаўлення радыёцэнтра,пачаў работаць магутны радыёперадатчык. Многiя ўдзельнiкi будоўлi былi узнагароджаны Граматамi i Ганаровымi граматамi Прэзiдыума Вярхоўнага Савета БССР.

     1949 год.     Завершана     рэканструкцыя    сярэднехвалявага вяшчальнага перадатчыка РВ-109,  якi з 31 сакавiка пачаў працаваць на  хвалi  271м.  Пазней  гэты перадатчык пачаў працаваць на хвалi 750м.   З 1 чэрвеня пачаў працаваць кароткахвалявы перадатчык.

     1950 год. Пры  стварэннi   радыёвяшчальных   праграм  пачынае выкарыстоўвацца магнiтны запiс гукаў на апаратуры МЭЗ-2.  Пачалося будаўнiцтва Мiнскага радыёзавода.

     1951 год.   Мiнскi   радыёзавод 15 верасня  зрабiў  перщую  радыёлу       "Мiнск -Р7”   i да канца года яшчэ 1283.

      1952 год Радыёла "Мiнск -Р7" атрымала высокую ацэнку спецыялiстаў i прэмiравана  экспертным  Саветам  Усесаюзнай

              тарговай палаты.

     1953 год.  У Мiнску адкрыты тэхнiкум сувязi.  На радыёзаводзе распрацаван  радыёпрыёмнiк  першага класа "Беларусь 53".  Пачалося будаўнiцтаа Мiнскага тэлецэнтра.

     1954 год.  Мiнскi радыёзавод 31 снежня зрабiў першы аднапраграмны тэлевiзар "Беларусь".

     1956 год.  Пачаўся  выпуск  трохканальнага  камбiнаванага тэлевiзара "Беларусь-1" i тэлекамбайна "Беларусь-2".

 

     1 студзеня 1956 года была зроблена першая перадача Беларускага тэлебачання працягласцю 1 гадзiна 55 хвiлiн. Да 1 сакавiка 1956 года перадачы праводзiлiся два разы у тыдзень, потым тры, з лiстапада 4 разы.

 

     Мiнскi радыёзавод распрацаваў прыёмнiк першага  класа  "Беларусь-57", i пачаў выпускаць пяцiканальны тэлевiзар "Баларусь-3".

 

     З 1957 года пачалася рэгулярная работа Гомельскага тэлецэнтра i  рэтранслятараў  магутнасцю  2кВт  у  Баранавiчах,  Бабруйске  i Магiлёве з адлегласцю дзеяння 10-12км.

     З 28 лiпеня па 11 жнiўня Мiнскi ТЦ арганiзаваў  трансляцыю  з Масквы Сусветнага фестыавля моладдi i студэнтаў.  Перадача стваралася з  дапамогай двух рэтранслятараў,  устаноўленых на  самалётах, якiя  лёталi на вышынi 3500м у адлегласцi Оршы i Вязьмы,  i аднаго рэтранслятара ў Смаленску.  Працяг перадачы быў  30-40  хвiлiн.  У насельнiцтва рэспублiкi налiчвалася каля 4500 тэлеввiзараў.

     У 1958 годзе група спецыялiстаў Мiнiстэрсiвам сувязi БССР была  распрацавана  генеральная  схема  развiцця тэлевiзiйнага i УКХ вяшчання ў рэспублiцы.  У аснову гэтай схемы было пакладзена стварэнне  ў цэнтральных  месцах  рэспублiкi  пяцi  магутных радыётэлевiзiённых перадаючых станцый з антэннымi апорамi вышынёй 350м  i радыусам  дзеяння  85-100км.  Гэта станцыi пад Мiнскам,  Слонiмам, Магiлёвам, Петрыкавым i Ушачы. У адлеглых раёнах планавалася пабудаваць  10-12  рэтранслятараў малай магутнасцi.  Усе гэтыя станцыi павiнны аб'яднацца ў адзiную сетку,  што  дазволiць  арганiзаваць шматпраграмнае  ТВ-вяшчанне  на ўсёй тэрыторыi рэспублiкi.  Мiнскi радыёзавод распрацаваў радыёлу "Мiнск-58". У гэты час у рэспублiцы працавала 1177 радыёвузлоў,  якiя абсугоўвалi 962 тысячы радыёкропак з iх 624 тысячы на сяле.

     1959 год. Распрацаван i пачаўся выпуск першага у СССР паўпра ваднiковага радыёпрыёмнiка "Мiнск-Т", якi дэманстраваўся на выставе ў Нью-Йорку.  Гэты прыёмнiк быў адзначан вышэйшай прэмiяй гандлёвай палаты СССР..  На пачатак года у БССР налiчвалася 1.067  мл. радыёпрыёмнiкаў, з iх 709 тысяч на сяле.

     1960 год.  31 сакавiка пачала работу  Вiцебская тэлестудыя. З 31  снежня 1960 года на Мiнскiм тэлевiзiённым цэнтры пачала працаваць першая ў Беларусi двухпраграмная УКХ-ЧМ радыёвяшчальная станцыя  тыпу  "Дождж-2".  Насельнiцтва  рэспублiкi мела  каля 78тысяч тэлевiзараў

     1961 год. У Мiнску пачаў працаваць другi тэлевiэiйны перадатчык на 6 канале,  пачалось двухпраграмнае ТВ вящчанне.  23 верасня пачала   працаваць   тэлестудыя   ў   Брэсце,  ТВ  рэтранслятар  у Салiгорску.

     1962 год. У Мiнску адкрыт радыётэхнiчны iнстытут.

     1963 год  У  Мiнску  завершана  будоўля  радыёдома  па вулiцы Чырвоная 4, абсталяванага навейшай апаратурай.

     1965 год.  Завершана будоўля ў Магiлёўскай вобласцi магутнага радыёцэнтра,  якi з 1 сакавiка 1966 года пачыаў транслiраваць першую i другую праграму Цэнтральнага радыёвяшчання на хвалях 1734м i 547м. Завершана будоўля радыёдома ў Гомелi.

     У канцы  года  пачалi  працаваць  магутныя  РТС  у  Слонiме i Магiлёве.  Вышыня анэнных мачт iх складала 350м ,  гэта былi самыя высокiя мачты ў Еўропе.

     На Мiнскiм ТЦ, упершыню ў рэспублiцы,  пачаў  выкарыстоўвацца вiдэазапiс на апаратуры "КМЗИ".

     ТВ вяшчаннем было ахоплена  66% тэрыторыi  рэспублiкi або 75% яе насельнiцтва.

     1966 год.На минским радыёзаводзе пачаўся выпуск стэрэарадыёлы 1 класа "Беларусь-65",што стварыла ўмовы для арганiзацыi  вопытных перадач  стэрэафанiчнай  праграмы на УКХ,  выпушчана першая партыя радыёпрыёмникаў "Мiкра".

     1969 год.Зроблен мiлiённы тзлевiзар "Гарызонт"

     1967 год.  18  сакавiка  ЦК  КПБ  i  СМ  прыняў пастанову "Аб паскарзннi развiцця тэлебачання i радыёвяшчання ў  рэспублiцы",  у якой  былi  пэўныя  меры  па стварэнню адзiнай сеткi тэлебачання i ўвядзення шматпраграмнага радыёвяшчання па дротах. У гэтым годзе ў краiне было 22 радыёвяшчальных станцыi, чатыры тэлецентра, тры магутных i 10 маламагутных рэтранслятараў,  колькасць тэлевiзараў  у насельнiцтва  больш  490 тысяч i 940 тысяч радыёпрыёмнiкаў.  Радыё стала шматпраграмным.  З дапамогай радыёрэлейных лiнiй i кабельных магiстралей стваралась адзiная сiстэма беларускага тэлебачання.

     1970 год.  За гэты год у рэспублiцы выпушчана 640  тысяч  тэлевiзараў,  580 тысяч радыёпрыёмнiкаў i радыёл.  Насельнiцтва мела 1.7 мл радыёкропак,  1.2 мл радыёпрыёмнiкаў, каля  750  тысяч  тэлевiзараў.

     У 1972 годзе Мiнiстэрства сувязi БССР пачынае ствараць на тэрыторыi  рэспублiкi  сетку  сiнхроннага  радыёвяшчання на сярэднiх хвалях.  Завершана гэта работа ў 1977 годзе.  У гэту сетку ўвайшлi радыёстанцыi Мiнска,  Слонiма,  Бреста, Гродна, Баранавiч i Ушачы.

Па вынiкам Усесаюзнага спаборнiцтва выкарыстання планаў  навукi  i тэхнiкi ў народнай гаспадарцы Рэспублiкансаму радыётэлецэнтру была прысуджана першая  прэмiя  Гостэлерадыё  СССР.  У  наступныя  гады рэспублiканскi РТЦ па вынiках конкурсу займаў вядучыя месцы.

     7 лiстапада  1972  года  у  горадзе  Гродна  пачаў  працаваць двухпраграмны  УКХ-ЧМ радыёперадатчык "Дождж-2". У канцы 1972 года

ў рэспублiцы  80% тэрыторыi ахоплена сеткай УКХ-ЧМ вящчання.

     З 1  кастрычнiка  1973   года   ў   Мiнскай   зоне   створана чатырох-праграмнае вяшчанне на УКХ.

     Зроблен дзвухмiлiённы тзлевiзар "Гарызонт"

     1974год. Мiнскi  тэлецэнтар  30  чэрвеня перадачай святочнага

шэсця ветэранаў Айчынный вайны па вулiцах г.Мiнска ўпершыню  пачаў

перадаваць каляровы вiдарыс.  З верасня студыя БТ пачала рэгулярна

ўключаць у праграмы  каляровыя  перадачы.  З  1981года  Мiнскi  ТЦ

поўнасцю перайшоў на каляровыя перадачы.

     У 1975  годзе  33  гарады  рэспублiкi  былi ахоплены дротавым трох-праграмным радыёвяшчаннем.

     1976 год. На мiнскiм радыёзаводзе  зроблен трохмiлiённы тзлевiзар "Гарызонт"   Стварэннем асобных камплектуючых дэталяў,  пачынее сваю бiяграфiю Гродненскi завод аўтамагнiтол. Ужо у 1978 годзе завод  стварае  поўнасцю магнiтолу "Гродна -301" з сваiх дэталяў.  У 1981 годзе выпускае аўтамагнiтолу "Гродна -303"  а  ў  1982  годзе аўтамагнiтолу "Гродна -302 стэрэа".  За 15 лет iснавання завод вырас у буйнейшае прамысловае аб'яднанне "Вална",  якое  ў  сучасныя гады спецыялiзiрукцца на стварэннi складанай радыёэлектроннай апаратуры i выпускае аўтамагнiтолы "Гродна"  (РМ  306Са,  РМ  -311СА, Рм-312Са),  аднаканальныя i шматканальныя радыёстанцыi для прыватнай сувязi  "Гродна-Р","  Вална", радыёпрыёмнiкi "Гародня  РП-01", абсталяванне для кабельнага тэлебачання "СТ -215",  "УМ-222",  "УД-201" i iншую радыёапаратуру,  якая iдзе  ў  краiны  СНГ,  Балтыi, Польшу.

 

     1977 год. Мiнскi радыёзавод пачаў вырабляць першыя беларускiя каляровыя  лямпавыя  тэлевiзары  "Гарызонт-723".  У  1978  годзе  -"Гарызонт-728", у 1982 годзе - "Гарызонт-736".

     1979 год. Мiнскi радыёзавод зрабiў трохмiлiённы радыёпрыёмнiк "Акiян-209". У Пiнску,  ўпершыню ў рэспублiцы, пачалiся тэлевiзiйныя  перадачы  ў  дыяпазоне  дэцыметровых  хваль (ДМХ). 

     1980 год.  Радыёзавод  "Гарызонт"  пачаў  выпуск   каляровага паўправаднiковага тэлевiзара "Гарызонт-255",  у якiм упершыню былi выкарыставаны  модульныя  мiкразборкi  i  выбiральныя  фiльтры  на павярхоўна    акустычных   хвалях.   У   1983   годзе   выпускаўся "Гарызонт-256" а у 1984 годзе - "Гарызонт-257" i "Гарызонт-355".

     За апошнiя 10 гадоў на мiнскiм  радыёзаводзе  распрацавана  i вырабляецца шмат новай сучаснай радыёапаратуры,  у якой ўлiчваюцца апошнiя дасягненнi ў  радыёпрамысловасцi  i  схематэхнiцы  i  якая вырабляецца  з  выкарыстаннем  кампютарнай тэхналогii.  Так у 1994 годзе падрыхтаваны для вырабу тэлевiзары "СТV-605" i "СТV-655",  у якiх праводзiцца лiчбавая апрацоўка сiгнала вiдарыса,што дазволiла стварыць тэлевiзар з аўтапошукам,  таймерам i аўтазапамiнаннем  на 85  праграм  i  магчымасцю ўвядзення тэлетэкста на 250 старонак на рускай мове.  Ужо праводзiца распрацоўка тэлевiзара  СТV-675,  якi будзе iмець частату кадраў 100Гц,  фармат кадра 16:9,  будзе iмець магчымасць пакаэываць кадар у кадры а таксама  прымаць  сiгнал  са спадарожнiка.,

  У  1986 годзе зроблен дзесяцiмiлiённы радыёпрыёмнiк "Акiян-214".

     У сучасныя  гады акрамя радыёзаводаў у Мiнску i Гродна,  якiя вырабляюць  для  насельнiцтва  радыёпрыёмнiкi  i   тэлевiзары,   ў рэспублiцы працуюць радыёзаводы ў Маладечна завод "Спадарожнiк", у Вiцебску прамысловае аб'яднанне "Вiтязь",  у Брэсце, Гомелi, Оршы. Пералiк   вырабаў   гэтых   заводаў  па  гадах  раэам  з  апошнiмi распрацоўкамi мiнскага радыёзавода можа стварыць асобны артыкул.

   

  Таблiца колькасцi радыёпрыёмнiкаў, радыёкропак i тэлевiзараў

    у насельнiцтва рэспублiкi па гадах ( тысяч штук )

 ----------------------------------------------------------------

                       1941г.     45      50       55      60       65       70       75      80

прыёмнiкi         37,2      18     59      197     593    790     1288  1880   2140

кропкi               147       60    210     520    1067  1820     1847  2850  3600

тэлевiз                 4        75    271     962    1730   2430

тэлевiзары каляровыя                                                                     9    55

    

     1985 год. Агульная лiчба радыёвяшчальных станцый на тэрыторыi БССР дасягнула 66, з iх 40 УКХ-ЧМ. З дапамогай гэтых станцый прыём першай  рэспублiканскай i саюзнай праграмы забяспечаны на ўсёй тэрыторыi рэспублiкi, а кожны радыёслухач мае магчымасць прымаць 5-6 праграм.

    

 

     Iснуючая перадаючая   сетка   тэлевiэiйнага  i  радыёвящчання ўключае 83 тэлевiзiённых станцыi, з iх з магутнасцю звыш 1кВт -46, да  1кВт  -37,  118 радыёвяшчальных перадатчыкаў з iх 70 дыяпазона КХ.  Для распаўсюджвання   тэлевiзiйнага   вяшчання   пабудавана радыёрэлейная  сетка  з  даўжынёй  3310  км  i  7 прыёмных станцый спадарожнiкавай сувязi "Масква".

    

      Прыём Беларускай праграмы тзлелбачання забяспечваецца на усёй тэрыторыi рэспублткi, две праграмы глядзяць 96,5% насельнiцтва,тры праграмы 72%, чатыры праграмы 40%.

     З верасня  1994  года  пачалась   экспеыментальная   праверка тэлеканала  "Мiнск"  для  перадачы  Беларускага  тэлебачання  праз спадарожнiк "Гарызонт" на частаце 11.525 ГГц на Заходнюю Еўропу  i еўрапейскую частку былога СССР. Перадачы праводзяцца праз тэлепорт г.Дубна (пад Масквой), куды тэлесiгнал перадаецца па радыёрэлейнай лiнii.    Зараз    ствараецца   рэспублiканская   тэхнiчная   база спадарожнiкавага тэлепарта ў горадзе Смалевiчы.

     Першую праграму  Рэспублiканскага радыёвяшчання можна чуць на ўсёй тэрыторыi рэспублiкi, 75% насельнiцтва мае магчымасць чуць яе ў стэрэагучаннi.