Алесь БЕЛЫ

біяграм   |   энцыклапедыя   |   рэцэнзіі   |   інтэрнэт-праекты   |   english   |   кантакт

 

  картаграфiя

  хронiка Белай Русi
      рэзюмэ: by   eng   de
      поўны тэкст
      рэцэнзii
      палеміка
      апошнія артыкулы
  матэрыялы па картаграфii
      Беларусь на Эбсторфскай
         карце

      Планы з калекцыі
         Фюрстэнхофа

      план Полацка 1707 г.
      Ідрысi
              cкладаны варыянт
              cпрошчаны варыянт

 
  іканаграфiя

  Менск. Загадкавы медзярыт
  “Лiтоўская кунсткамера”
  Голад у краiне Русь i Лiтва
  лятучыя лісткі пра Полацк
  пра Дальберга i ягоны дзённiк
 
  наша страва

  артыкулы
      “белае” пiва
      бручка
      верашчака і мачанка
      грэчка
      калдуны
      капытка ці капыткі?
      кілбаса, пальцам пханая

      кішка
      крамбамбуля
      «Культавы» селядзец
      лазанкі
      Марцін Святы — губіцель  гагаты
      смажні, кнышы, кулебякі
      харчаванне ў перыяд ВКЛ
      харчаванне ў перыяд Рас. імперыі
      In Laudem Cerevisiae

         На хвалу Піва

      Belarusian Beer Lacks
         Genealogy

      Forgotten brand: сыр Лiтоўскi
  радыёперадачы
    "Беларуская Атлантыда"

      На Хвалу Піва
      Белая Русь… Science
         Fiction?
      Тэатр сармацкага жэсту
      Гарбата ў Беларусі
      Мінулае беларускага
         баброўніцтва

      Камора тартураў...
      Сярэднявечныя сьмяротныя
         пакараньні

      Cелядзец па-беларуску
      125-гадовы юбілей 
         “трэцяга сэктару” Беларусі

      Дабрабыт магілёўца...
      Віно ў беларускай традыцыі
      Традыцыя вырабу сыроў
         у Беларусі

 
  іншыя артыкулы

Панамі будзеце, панамі!
Беларусь на Верхняй Волзе
Беларусь і Цюрых у XVI ст.

  наша страва

Галубцы
Часам здаецца, што гістарычная навука ўжо ўсё адкрыла і ў мінулым няма больш таямніцаў, так што інтарэс публікі можна падтрымаць толькі фальсіфікацыямі ў духу Фаменкі або Ермаловіча. Але насамрэч і рэальных таямніцаў, загадак, рэбусаў у гісторыі безліч, і беларуская не выключэнне. Бракуе толькі кваліфікаваных даследчыкаў, якія бачаць маштабную панараму задач і могуць даць ім рады. Нават такая банальная загадка: куды знікаюць штогод сотні выпускнікоў беларускіх гістфакаў, чым яны займаюцца ў сваіх нябачных элізеях, эмпірэях ды выраях ? ... > падрабязна <

  наша страва

Бараніна
У сучаснай масавай свядомасці паняцці «бараніна» і «Беларусь» ніяк не спалучаюцца. (Я ні на што не намякаю, пішу толькі пра кулінарыю, а вы пра што падумалі?) Даўно ўжо не трымаюць авечак ані прыватныя гаспадары, ані, здаецца, «грамадскі сектар» сельскай гаспадаркі. Наколькі бараніна ўласцівая традыцыйнаму беларускаму меню?... > падрабязна <

  наша страва

Куцця
З суб’ектыўных прычын гэты артыкул спазніўся да каталіцкай Вігіліі, але, паводле абодвух календароў, ёсць яшчэ некалькі нагодаў згатаваць куццю, найперш у Шчодры вечар... > падрабязна <

  наша страва

Бацвінне 
Многія супы ў беларускай традыцыйнай кулінарыі носяць назву аднолькавую з іх галоўным інгрэдыентам: буракі, капуста... Такая ж логіка закладзеная і ў назву бацвіння, знакавай калісьці стравы, сімвалічнасць якой сёння амаль забытая. Акадэмічныя слоўнікі тлумачаць бацвінне як... > падрабязна <

  наша страва

ЗАЦІРКА
ЗАЦІРКА – адна з самых знакавых беларускіх страў, хаця знакавасць гэтая досыць дзіўнага кшталту. Яна праяўляецца не ў тым, што зацірку часта гатуюць, - хай адгукнуцца тыя, хто еў зацірку хоць раз за апошнія гадкоў гэтак 5. Але на яе вельмі часта спасылаюцца, як на нейкі сакральны нацыянальны міф. У беларускіх савецкіх кулінарных кнігах яна запаўняе вакансію нацыянальнага супу, а ў апошнія гады на яе сталі спісваць віну за няўдачу адраджэнскага праекту ХХ ст. Прыкладам, філосаф В. Акудовіч часта прыводзіць “Пяць лыжак заціркі” З. Бядулі у адным шэрагу з “каўтуном”, “занядбанымі хаткамі” і “балотам”, і пры гэтым чамусьці вінаваціць у стварэнні такога вобразнага шэрагу Ф.Багушэвіча... > падрабязна <

  наша страва

Кішка
Гэтае слова сёння наўрад ці можна пачуць у крамах ды “установах грамадскага харчавання”. Праўда, страва, якая ім даўней абазначалася, не знікла дашчэнту, шмат дзе на вёсках прынамсі адзін з яе варыянтаў гатуюць і цяпер, хіба што называюць інакш. Хто не ведае традыцыйнай крывянкі? У адвараныя або сырыя крупы (як правіла грэцкія, радзей ячныя або рысавыя) дадаюць тлушч, скваркі, прыправы і свежую свіную кроў, перамешваюць і кладуць (наліваюць) у тоўстыя cвіныя кішкі, пякуць на бляхах або абварваюць, а потым падпякаюць. Часам замест круп кладуць муку... > падрабязна <

 

  наша страва

Грэчка
Так пісаў Міцкевіч у “Пане Тадэвушы”, бо ў яго часы палеткі, белыя ад кветак грэчкі, быццам засыпаныя снегам, былі адным з паэтычных вобразаў-сімвалаў Беларусі. У “Пане Тадэвушы” грэчка згадваецца не раз: аднаго з герояў завуць Грачэха, жаніцьба пагражае Тадэвушу перспектывай стаць дамаседам-“грэчкасеем”, а стол апошняй старасвецкай бяседы ўпрыгожваюць дэкаратыўныя палеткі грэчкі, зробленыя з шакаладу. Карацей, грэчку ў нас калісьці шанавалі ўсе – ад самага беднага селяніна да самага пышнага магната... > падрабязна <

 

  наша страва

Харчаванне ў перыяд ВКЛ
Узаемапранікненне мат. культуры беларусаў і літоўцаў, асабліва глыбокае ў гастранамічнай сферы, пачалося яшчэ з часоў усталявання ўлады Полацкага княства над Літвой (11 ст.) і яскрава праявілася ў эпоху ВКЛ, у выніку чаго беларуская кулінарная традыцыя вельмі блізкая да літоўскай. Са старажытных часоў аснову сельскай гаспадаркі продкаў сучасных беларусаў і літоўцаў складала вытворчасць зернавых. Асн. прадуктам харчавання быў хлеб з жытняй мукі, часта з дадаткамі ячменнай, пшанічнай, грэцкай, аўсянай. Адносна распаўсюджанай была выпечка з грэцкай мукі... > падрабязна <

 

  наша страва

Харчаванне ў перыяд Рас. імперыі (1772-1917)
Першыя дзесяцігоддзі пасля далучэння да Рас. Імперыі усходу структура харчавання асноўнай масы насельніцтва Беларусі амаль не змянялася. Агульнаеўрапейская (пераважна французская) мода па-ранейшаму вызначала прыхільнасці, у т.л. гастранамічныя, прывілеяваных пластоў грамадства былога ВКЛ, расійскія ўплывы адчуваліся спачатку слаба. Векавы лад амаль натуральнай гаспадаркі вызначаў побыт не толькі сялянства, але і большасці землеўладальнікаў, якія большасць прадуктаў атрымлівалі са сваіх маёнткаў. > падрабязна <

 

  наша страва

“Белае” пiва
Пiшучы пра пiва, рэдкi журналiст здолее пазбегнуць штампаў кшталту “ячменны нектар”. Але хаця сёння абсалютная большасць гатункаў пiва сапраўды варыцца з ячменя, так было – i ёсць – не ўсюды i не заўжды. Напрыклад, у раннім сярэднявеччы на Захадзе піва варылі пераважна з аўсу, і зусім не абавязкова з хмелем. Але паступова ў большасці еўрапейскіх краін выпрацоўваліся піўныя каноны, блізкія да сучасных. > падрабязна <

 

  наша страва

“Капытка” ці Капыткі?
Гэтая страва беларускай кухні цікавая не толькі сваёй поўнай адсутнасцю на паліцах крамаў і (наколькі вядома аўтару) у рэстаранных меню. Бо тое самае можна сказаць пра большасць знакавых страў нашай кухні, якія яшчэ параўнаўча нядаўна (якіх 60 гадоў таму) вызначалі побыт нашых зусім недалёкіх продкаў. Але тут маем справу яшчэ і з сумным (або забаўным, як каму падаецца) кур’ёзам, які сказіў назву стравы. Карацей, я пра “капытку”. Пад гэтай назвай ў кананічнай беларускай савецкай этнаграфіі фігуруе від клёцак з таркаванай бульбы. Усё б нічога, калі б не адно “але”. > падрабязна <

 

  наша страва

Верашчака і мачанка
Дзіўным нейкім чынам верашчака не знікла, як большасць іншых старадаўніх страў, і нават увайшла ў зацверджаны строгімі дзядзькамі беларуска-савецкі канон. Не будзем на яе крыўдаваць за гэта, хіба рачэй парадуемся. У верашчакі досыць слаўная біяграфія, і ў сучасных хіт-лістах беларускіх рэстаранаў яна займае не апошняе месца. Народная этымалогія выводзіць гэтае слова ад шыпення кілбасы пад час смажання, але то не адзіная версія паходжання традыцыйнай беларускай, польскай і літоўскай стравы. Магчыма, адной з дадатковых падстаў пашырэння своеасаблівага “культу верашчакі” ў ХІХ ст. была асоба Марылі Верашчакі, каханай А. Міцкевіча. > падрабязна <

  наша страва

Лазанкі
Што з’яўляецца крыніцай ведаў пра беларускую нацыянальную кухню ? Канешне, выключна этнаграфія. Маўкліва прызнаецца, што адзінай крыніцай рэканструкцыі нацыянальнай кулінарыі з’яўляецца этнаграфічная спадчына былога прыгоннага сялянства, зафіксаваная ў перыяд распаду яго традыцыйнага ладу жыцця. Аднак і тое, што даўно вядома не толькі з этнаграфічных запісаў, але і ў энцыклапедыі ўключана, зусім не абавязкова вядома ўкладальнікам беларускіх “нацыянальна-кулінарных” кніг. Пры гэтым з корпусу страў беларускай кулінарыі часам выпадаюць проста-такі знакавыя стравы. > падрабязна <

 

  наша страва

Бручка
Cмак гэтага вельмі звыклага калісьці караняплода беларусы сёння фактычна забыліся. І не толькі беларусы. Як жартуе вядомы знаўца украінскай кулінарыі Г.Дубовіс, “Самае цяжкае ў працэсе папярэдней апрацоўкі бручкі — знайсці яе або вырасціць”. То калі вы не аматар корпацца ва ўласным гародзе, пра бручку зможаце толькі прачытаць. Б. вельмі падобная да сваячкі-рэпы, яе жоўтыя або жоўта-белыя караняплоды адрозніваецца ад рэпы канцэнтрычнымі зубчастымі “шрамамі” вакол сцябла. Своеасаблівы смак і пах б. (лепш выражаны ў старых караняплодаў) абумоўленыя эфірнымі алеямі. Славяне вырошчваюць яе прынамсі 2000 гадоў.  > падрабязна <

 

  наша страва

Смажні, кнышы, кулебякі
Мусіць, кожны народ мае які-небудзь адмысловы нацыянальны пірог з мясной, рыбнай або поснай начынкай. Грэцкая піта, сярэднеазіяцкая самса, крымскія чэбурэкі... Амерыканскі гамбургер, які пару гадоў таму адзначыў 100-гадовы юбілей – адзін з самых прымітыўных варыянтаў гэтай універсальнай стравы. Французы у свой час настолькі сур’ёзна ставіліся да паштэтаў (якія насамрэч ёсць пріагамі з начынкай), што гэтая галіна мастацтва лічылася аддзелам не кулінарыі, а... архітэктуры. Прынамсі, на гэтым настойваў Антанен Карэм, вялікі кулінар, паштэтнік і філосаф. Мы сёння ведаем толькі начынку былых паштэтаў. Што ж, гэта не самы горшы выпадак – значна часцей у гісторыі беларускай культуры, наадварот, ад з’явы застаецца толькі абалонка, а якраз змест безваротна губляецца. > падрабязна <

  

  наша страва

Калдуны
Што рабіць, калі сям’я сабралася разам позна вечарам, трэба тэмінова гатаваць вячэру, а моцы і натхнення няма? Усё залежыць ад культурнай арыентацыі. Той, хто любіць амерыканскае кіно і ўвогуле ідзе ў нагу з прагрэсам, замовіць па тэлефоне піцу. А старэйшае пакаленне, выхаванае за Саветамі, рачэй палезе ў лядоўню за пачкам пельменяў, “хлебных вушкаў”, вынаходніцтва прыпалярнага народу комі, колішніх барбарынцаў-біярмаў, да якіх баяліся сунуцца ваяўнічыя вікінгі, але добра зжыліся варкуцінскія зэкі з адной шостай часткі сушы. Рускія ды савецкія ганарацца пельменямі; украінцам, паводле прыкладу богапраціўнага Пацука, варэнікі самі скочуць у рот, палякі частуюць гасцей “пярогамі”. У італьянцаў – равіёлі, ва ўзбекаў – манты... А беларусы, што – ізноў, нічога не маюць? А як жа калдуны? > падрабязна <

 

  наша страва

Крамбамбуля
Гэтая доўгая і заблытаная гісторыя пачынаецца яшчэ ў канцы 16 ст, калі галандскі менаніт Амброзій Вермёлен (Ambrosien Vermoellen), уцякаючы ад пераследаванняў на радзіме, пасяліўся ў Гданьску, дзе заснаваў гарэльню , якая вырабляла некалькі відаў моцных напояў паводле арыгінальных рэцэптаў. Першы зборнік гэтых рэцэптаў, які дайшоў да нашага часу, паходзіць з 1606 г. (у гэты год у Маскве якраз забілі Ілжэдзмітрыя І, і Рэч Паспалітая пачала рыхтавацца да адкрытай ваеннай інтэрвенцыі ў Расію). Справы ў прадпрыемства ўвесь час ішлі ўгару, і праз стагоддзе пасля заснавання, у 1704 г., гарэльня перабралася на самую прэстыжную вуліцу Гданьска Breitgasse (Шырокую), ў дом з ласосем на шыльдзе, і атрымала назву "Der Lachs" (“Ласось”). > падрабязна <

 

  апошнія артыкулы

„Жоўтыя русіны” антычнасці: магчымы этымалагічны продак „Белай Русі”?
У манаграфіі „Хроніка Белай Русі” аўтар зрабіў спробу рэканструкцыі ўзнікнення ў свядомасці сярэднявечных схаластаў уяўлення пра Белую Русь, і наступнага „набыцця радзімы” гэтым тэрмінам. Хаця на сённяшні дзень няма падстаў адмаўляцца ад асноўных высноў згаданай манаграфіі, некаторыя яе палажэнні, якія датычаць ранніх этапаў гісторыі назвы, падлягаюць удакладненню, па меры таго, як уводзяцца ў навуковы ўжытак і асэнсоўваюцца ўсё новыя факты. У прыватнасці, нельга выключаць магчымасці, што пэўны ўплыў на фарміраванне заходнееўрапейскага паняцця „Белая Русь” аказалі антычныя звесткі пра „жоўтых русінаў” (flavi Rutheni). > падрабязна <
 

  апошнія артыкулы

Назва „Белая Русь” у святле гісторыі вобразаў
У сучаснай культурнай і эканамічнай сітуацыі ў свеце істотна вырас інтарэс публікі да вобразаў увогуле і, у прыватнасці, да вобразаў краін і народаў. Гістарычная навука не можа стаяць у баку ад сучасных працэсаў, і таму ўжо некалькі дзесяцігоддзяў паступова акрэсліваюцца абрысы новай дысцыпліны, якую ў самым агульным выпадку можна назваць гісторыяй вобразаў, але якая можа мець і іншыя назвы ў залежнасці ад прыярытэту тых ці іншых аспектаў эвалюцыі вобразаў — напрыклад, этнаграфічнага, геаграфічнага і г.д. Гэты артыкул сцісла разглядае вызначэнні некалькіх досыць блізкіх адна да адной гуманітарных дысцыплін, і метадалогію, якую яны выкарыстоўваюць, а таксама акрэслівае ў гэтым святле кірункі далейшага даследавання гісторыі назвы „Белая Русь”. Чытача, які цікавіцца рэканструкцыяй гісторыі назвы нашай краіны, адрасуем да маёй манаграфіі „Хроніка „Белай Русі”. > падрабязна <

 

  polemika

Ryszard Grzesik (Poznań)
Dokonania historyków białoruskich są w Polsce mało znane. Tymczasem rozwijają się tam badania nad rodzimą przeszłością i miejscem tego kraju w europejskiej cywilizacji. Przykładem może służyć twórczość mińskiego historyka średniego pokolenia, Aliesia (Aljaksandra) Biełego, wytrawnego poszukiwacza śladów kultury materialnej i duchowej Rzeczypospolitej Obojga Narodów, której częścią były ziemie dzisiejszej Białorusi.
> падрабязна <

  кілбаса, пальцам пханая

Папулярны лозунг «Беларусь — у Еўропу!» выклікае адно натуральнае пытанне: з чым мы ў тую Еўропу пойдзем? Якія каштоўнасці можам прапанаваць (чытай — прадаць) свету? Наша нераспазнавальнасць у свеце, калі Беларусь атаясамлівацца толькі з Чарнобылем, партызанамі... > падрабязна <
 

  пра Дальберга i ягоны дзённiк

Да тэмы вайны 1654—1667 гг., да аднаго з самых трагічных перыядаў нашай тысячагадовай гісторыі, яшчэ і яшчэ раз мусіць вяртацца беларуская гісторыяграфія і, што яшчэ важней, грамадская думка. Стагоддзе таму асэнсаванне падзей гэтай вайны, так званага “Патопу”, свядомасцю польскага грамадства — пазбаўленага нацыянальнай дзяржавы, падзеленага паміж трыма рэакцыйнымі імперыямі, але не страціўшага надзеі — моцна прычынілася да выхавання некалькіх пакаленняў патрыётаў... > падрабязна <
 

  літоўскі сыр

Шматлікая радзіна Брахоцкіх герба Праўдзіц выводзіцца з Брахоціна ў Плоцкай зямлі. Яе заснавальнікам быў Енджэй Брахоцкі (Brochocki) з Брахоціна, удзельнік Грунвальдскай бітвы 1410 г. Ягоныя далёкія нашчадкі, чатыры браты Брахоцкія, перасяліліся з Мазоўша ў ВКЛ неўзабаве пасля Барскай канфедэрацыі поўнымі банкрутамі. З усіх чатырох найбольш славутых нашчадкаў пакінуў па сабе Рох Брахоцкі
 

  In Laudem Cerevisiae (На Хвалу Піва) 

Піва — адно з самых старых вынаходніцтваў чалавецтва, равеснік самой цывілізацыі. Ужо 6 тысяч год таму яго варылі шумеры, першы цывілізаваны народ у гісторыі — пры раскопках магілы царыцы Шубад у Уры знойдзены першыя сасуды для пітва, продкі сучасных куфляў, і гліняные таблічкі з дэталёвым апісаннем тэхналагічнага працэсу піваварства. Іншыя старажытныя цывілізацыі таксама ведалі піва — яно згадваецца ў старажытнаегіпецкай «Кнізе мёртвых», а яго вынаходніцтва егіпцяне, якія варылі піва звычайна з ацеслівага ячменнага хлеба, прыпісвалі Ізідзе ці Асірысу... > падрабязна <
 

  “Літоўская кунсткамера” 

Першыя нямецкія газеты XVI ст. шмат у чым былі падобныя на сённяшнія таблоіды: тая ж пагоня за сенсацыяй, за “смажаным” фактам у разліку на цікавасць рачэй масавага (ў тагачасным вымярэнні) чытача, чым на вытанчанага інтэлектуала. Што ж, і ў той час выдаўцоў цікавіў найперш прыбытак, атрымаць які можна было толькі задавальняючы існуючы попыт, а не марачы пра нейкія нябесныя мігдалы. Калі гартаеш газеты з таго ж збору Wickiana... > падрабязна <
 

  Беларусь на Эбсторфскай карце ХІІІ ст.

Да сярэдзіны XV ст. нават найлепшыя эўрапейскія карты давалі вельмі прыблізную карціну сьвету. Гэта былі хутчэй умоўныя “дыяграмы сьвету”, чым сапраўдныя карты. Cярэднявечны чалавек адчуваў прастору спэцыфічна: ён ня бачыў розьніцы паміж аб’ектамі рэальнымі й фантастычнымі. Сьведамасьць сярэднявечнага чалавека лёгка фабрыкавала як бясконцыя “сьвятыя” рэліквіі, так і рознага кшталту монстраў, прывідаў, мітычных жывёлаў і людзей, нават цэлыя фантастычныя краіны
 

  планы гарадоў Беларусі з калекцыі Яна Г. Максымільяна фон Фюрстэнхофа 

З усіх тыпаў гістарычных крыніц планы і панарамныя выявы гарадоў даюць найбольш поўную інфармацыю пра іх страчанае аблічча: планіроўку, выгляд гістарычных помнікаў, мікратапаніміку. На жаль, у нашай краіне гэтыя планы пачалі стварацца толькі ў ХVІ ст., спачатку толькі для самых важных гарадскіх цэнтраў (Вільня, Гародня), пазней у сувязі з тымі ці іншымі падзеямі (як правіла, дзеля практычных ваенна-тапаграфічных мэтаў) паступова з’яўляліся і планы іншых
 

  „страшны голад у краіне Русь і Літва…“

1571-ы, першы год перамір'я ў Інфлянцкай вайне з Масквой пасля 13 год няспынных баявых дзеянняў, не выдаўся для ВКЛ хоць бы адносна спакойным. Дажываў свой век апошні з Ягелонаў, бяздзетны Жыгімонт Аўгуст, пакідаючы адкрытым пытанне пра лёс навастворанай Рэчы Паспалітай. Войскі Івана Жахлівага, гатовага ў любы момант абвесціць свае прэтэнзіі на вакантны прастол, працягвалі акупіраваць Полаччыну. І быццам не жадаючы даваць хоць нейкую палёгку, сама прырода наканавала шматпакутнай краіне новае выпрабаванне: недарод... > падрабязна <
 

  загадкавы медзярыт

Воляй лёсу Менску не вельмі пашанцавала на захоўнасць іканаграфічных матэрыялаў XV—XVIII ст.ст., і таму ўявіць сабе, як выглядаў горад за часы ВКЛ, можна толькі на падставе пісьмовых сведчанняў, таксама параўнаўча нешматлікіх. Цяжка сказаць, чаму цэнтр найбуйнейшага ў ВКЛ ваяводства, адзін з трох трыбунальскіх гарадоў, размешчаны на адным з галоўных шляхоў з Заходняй Еўропы ў далёкую Масковію, абмінала ўвага мастакоў, але да нядаўняга часу не было вядома ніводнай выявы Менска дарасійскага часу... > падрабязна <
 

  Ідрысі

ТЭРЫТОРЫЯ СУЧАСHАЙ БЕЛАРУСI HА МАПЕ IДРЫСI (1154 Г.) 
Асобнага даследвання, пpысвечаннага адлюстpаванню выдатным сяpэднявечным аpабскiм геогpафам ал-Iдpысi тэpытоpыi сучаснай Белаpусi пакуль не iснуе, хаця шэpаг даследчыкау пpама цi ускосна закpаналi гэтую тэму. Пеpшае важкае даследванне пpацы Iдpысi зpабiу славуты польскi вучоны Лялевель, якi у сваей "Геагpафii сяpэднявечча" пpадпpыняу i пеpшую спpобу тлумачэння дадзеных Iдpысi у дачыненнi да добpа вядомай яму тэpытоpыi Белаpусi (ён у 1815—1818 i 1822—1824 гг. выкладау у Вiленскiм унiвеpсiтэце)...
 > падрабязна <

 

  рэцэнзіі

Fiedoruk A. Kuchnia Podlaska w rozhoworah i recepturach opisana. Нават тыя, хто даўно прачытаў “Літоўскую гаспадыню”, опусы Збігнева Куховіча, Эльжбеты Кавецкай, Марыі Лемніс ды Хенрыка Вітры, для каго чароўны свет ядлаўцовых соўсаў, паштэтаў з вераб’ёў, печаных кур з жывымі галовамі ды іншых дзівосаў старапольскай (старалітоўскай, старабеларускай) кухні не зусім terra incognita, атрымаюць асалоду ад гэтай кнігі... > падрабязна <
 

  рэцэнзіі

Марзалюк І. Людзі даўняй Беларусі: этнаканфесійныя і сацыякультурныя стэрэатыпы (Х-XVII cтст.) Лаяльны чытач “Спадчыны” мусіць быць часткова знаёмы з новай кнігай Ігара Марзалюка, бо некалькі вытрымак з яе публікавалася ў нас у часопісным варыянце: “Прыбытак ці ўратаванне душы ?” (№ 4, 2002); “Наша “кіеўская” і “літоўская” спадчына” (№5-6, 2002), “Праваслаўная рэфармацыя” (№ 1, 2003)... > падрабязна <
 


біяграм   |   энцыклапедыя   |   рэцэнзіі   |   інтэрнэт-праекты   |   english
картаграфiя  
|   хронiка Белай Русi   |   матэрыялы па картаграфii   |   іканаграфiя
матэрыяльная культура  
|   артыкулы   |   радыёперадачы   |   іншыя артыкулы
камунікат  
|   аўтары

© Copyright Ales' Bely 2004