Белорусский портал TUT.BY
АВТОРИЗАЦИЯ
НОВОСТИ
 
   
 
  Запомнить меня  Безопасный вход
 
 
 



AРХИВ НОВОСТЕЙ

ПОДПИСКА НА НОВОСТИ
Ваш e-mail:  

 

ЭКСПОРТ НОВОСТЕЙ

Забітай журналістцы Вераніцы Чаркасавай споўнілася б 50

12 января 2009 » Общество
12 студзеня беларускай журналістцы Вераніцы Чаркасавай споўнілася б 50. Яе не стала 4 гады і 3 месяцы таму — 20 кастрычніка 2004 года невядомы злачынца дадаў да шэрагу нераскрытых у Беларусі гучных забойстваў адно з самых дзікунскіх. Мабыць, з гэтай прычыны Вераніку часцей узгадваюць у звязку з яе гібеллю, чым з яе талентам… Між тым, яна несумненна з’яўлялася адным з самых адметных аўтараў у сучаснай беларускай журналістыцы.

Напярэдадні юбілею журналісткі прэс-служба БАЖ сустрэлася з яе маці Дзіянай Чаркасавай і распытала пра тое, як Вераніка выбірала сваю прафесію.

"…Ніка з маленства расла ў творчай атмасферы. Я працавала ў "Голасе Радзімы" (газета для беларускай дыяспары за мяжой — заўв. БАЖ), бацька таксама быў журналістам і пісьменнікам, займаўся перакладамі… У будзённыя дні, як вядома, зрабіць далёка не ўсё паспяваеш. Так што часта па выходных, калі Ніка, як кожны нармальны дзіцёнак, хацела пайсці пагуляць з бацькамі, аказвалася, што мы якраз сядзелі і нешта пісалі. Яна часта казала: "Ну ўжо я-та гэтай вашай журналістыкай ніколі не буду займацца!"

Але ж гены бралі сваё. З дакладнымі навукамі яна ніколі не сябравала, а вось з сачыненнямі ёй дапамагаць не трэба было — я іх сама з задавальненнем чытала. У апошніх класах яна ўжо друкавалася ў "Голасе Радзімы" са сваімі першымі нататкамі, так што рашэнне паступаць на журфак нікога не здзівіла.

Ва ўніверсітэце Ніка адразу абрала накірунак "Радыё і тэлебачанне". Памятаю, адной з яе першых вучэбных радыёпраграм, якія тады запісвалі на вялізныя цяжкія стужкавыя "Рэпарцёры", было інтэрв’ю з дачкой Чарвякова. (Аляксандр Чарвякоў — савецкі і партыйны дзеяч, скончыў жыццё самагубствам у 1937 годзе). Адчувалася, што ёй цікавыя людзі і іх лёсы, што ёй камфортна ў гэтай прафесіі…

Пасля заканчэння вучобы яна пачала працаваць у моладзевай рэдакцыі БТ. Мне здаецца, найбольш цікавымі творамі гэтага перыяду былі яе дакументальныя фільмы — пра Максіма Багдановіча, пра Сяргея Мяржынскага, а таксама пра бацьку, Анатоля Чаркасава… Пэўны час яна разам з будучым мужам Дзімам Філімонавым працавала над праграмай "Крок" — вельмі смелай і папулярнай па тых часах…

Але ёй было мала тэлебачання. Каб выказацца на поўніцу, ёй заўсёды былі патрэбныя "пяро і папера".

На пачатку 1990-х Ніка развіталася з БТ і прыйшла ў "Голас Радзімы". Наша рэдакцыя, дзякуючы вельмі добразычлівай атмасферы, была выдатнай "стартавай пляцоўкай"… Потым былі "Имя", "Белорусская деловая газета", "Наша свабода", "Белорусская газета" і, нарэшце, "Салідарнасць"…

За ўсё жыццё яна займала ўсяго адну кіраўнічую пасаду — намесніцы галоўнага рэдактара ў "БГ". Але яна вельмі не любіла адміністратыўную працу. Яна была журналістам "у чыстым выглядзе", ёй трэба было пісаць.

Злева — бацька Веранікі, Анатоль Чаркасаў, пасярэдзіне — Барыс Кіт, знакаміты беларускі матэматык, фізік, канструктар амерыканскай ракетнай тэхнікі

Канец 1990-х — пачатак 2000-х, я лічу, быў яе самым прадуктыўным і ўдалым перыядам. Якраз тады з’явілася выдатная серыя яе "гістарычных экскурсаў": пра тэлебачанне, пра кіно, пра моду… Гэта было не проста апісанне нейкага часу, а яго асэнсаванне — з ацэнкай падзеяў, з нечаканымі цікавымі фактамі… Яна заўсёды "глыбока капала" — калі ўжо пісала пра нешта, дык правярала кожную дэталь. Гэта заслуга бацькі. Ён заўсёды вучыў: калі бярэшся за тэму, то абавязаны вывучыць яе дасканала.

Мяне, канешне, найбольш краналі тыя артыкулы, што пісаліся "для душы". Мне вельмі падабаецца "Сямейная гісторыя роднага горада" ("БДГ", 2000 г.), дзе яна, сабраўшы ўспаміны блізкіх і архіўныя фота, паспрабавала на прыкладзе ўласнай сям’і распавесці пра жыццё перадваеннага і ваеннага Мінска. Якія атракцыёны працавалі ў парку Горкага, у што апраналіся сталічныя кабеты, дзе хавалася суседка Роза пасля прыходу немцаў…

Вельмі моцныя артыкулы выходзілі, калі яе нешта ўсур'ёз абурала. Напрыклад, публікацыя "Мёртвыя могуць адпомсціць жывым" — пра незаконныя пахаванні на Кальварыйскіх могілках у Мінску. ("Салідарнасць", 2003 год). У яе было абвостранае пачуццё справядлівасці, і яна змагалася за праўду тым спосабам, якім умела найлепш — пісала.

Для Нікі заўсёды была важная мая ацэнка, маё меркаванне. Я шкадую, што прыродная стрыманасць перашкаджала мне яшчэ больш хваліць яе. Увогуле — трэба любімаму чалавеку як мага часцей казаць, што любіш…"



Все новости за день  |  Все новости этой рубрики послать другу послать другу       версия для печати версия для печати       код ссылки на статью вставить в блог

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

 

Логин:
  
Пароль:
Комментарий:

Правовые ограничения