EN: Assembly of Belarusian Pro-Democratic NGOs Хуткі выбар:
>> Пра Асамблею
>> Кантакты

Інавацыйны Фонд Прававых Тэхналёгіяў (Менск) выдаў зборнік “Няўрадавыя арганізацыі: прававыя падыходы, міжнародны досьвед”. Гэтая публікацыя ўключае тэксты, што распавядаюць аб розных аспэктах прававога рэгуляваньня дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў у Эўропе і краінах СНД...

Чытаць
Агульная
Для НДА
Падпіска
Базы зьвестак

Асноўныя тэндэнцыі разьвіцьця і існаваньня беларускага трэцяга сэктару (pdf)

Першыя раскопкі выканалі дабраахвотнікі

[28 жніўня]:

У Сьветлагорскім раёне (Гомельская вобласьць) завяршылася археалягічная экспэдыцыя. Яе ўдзельнікі шукалі рэшткі гораду, які існаваў у ХVII ст. У дакумэнце 1643 г. на польскай мове гэты горад названы Казімеж. На меркаваньне доктара гістарычных навук Сяргея Рассадзіна, які выявіў старадаўні дакумэнт, па-беларуску назва места – Казімер, і гэты горад мог існаваць на месцы цяперашняй вёскі Каралёўская Слабада-2. Археалягічны пошук рэшткаў гораду распачаты па прапанове і пры ўдзеле Сьветлагорскай раённай арганізацыі грамадзкага аб’яднаньня “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Пасадзейнічаў у арганізацыі экспэдыцыі начальнік Сьветлагорскай інспэкцыі аховы прыроды Анатоль Сакалоўскі.

Першыя раскопкі мелі выведкавыя мэты; разам з С. Рассадзіным працавалі дабраахвотнікі – аматары краязнаўства і вучнёўская моладзь. Усе яны бралі ўдзел у экспэдыцыі на свае грошы.

“З Каралёўскай Слабады – мае продкі, тут жыве мая бабуля. Мне было цікава даведацца зусім новае пра мінуўшчыну гэтага месца. Раней я ніколі так не цікавілася гісторыяй, як цяпер. Мяркую, што буду рыхтаваць працу па гэтай тэме на школьную канфэрэнцыю”, – кажа Анастасія Каваленка, 11-клясніца адной са школаў Сьветлагорска – дзяўчына некалькі дзён сваіх апошніх школьных вакацыяў правяла на раскопках.

Знаходкі – старадаўняя манэта, фрагмэнты кафлі з рэльефным арнамэнтам, кавалкі шкляных вырабаў, фрагмэнты посуду ХVII ст. і іншыя – пацьвердзілі, што раней тут мог разьмяшчацца горад. На адным з фрагмэнтаў посуду маецца кляймо ганчара – крыж у коле.

Экспэдыцыю наведаў старшыня выканаўчага камітэту Сьветлагорскага раёну Баляслаў Пірштук. Празь некалькі хвілінаў пасьля азнаямленьня з вынікамі раскопак была дасягнутая дамоўленасьць, што справа, якую распачалі валянтэры, прадоўжыцца пры садзеяньні раённай улады. Наступная экспэдыцыя тут будзе праведзеная ўжо ў верасьні.

Тэльман Масьлюкоў