На галоўную старонку Напісаць ліст

   

Мэню  
Пошук  


Абвесткі  

Siabry  

Рух «За Свабоду»

Малады Фронт

ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

Беларускі Маладзевы Рух у Амерыцы

ЭРНЕСТ САБРЛА СУСТРЭЎСЯ З МАЛАДАФРОНТАЎКАЙ НАСТАЙ АЗАРКАЙ, УНУЧКАЙ ВЯЗЬНЯЎ ГУЛАГУ, ЯКУЮ СУДЗЯЦЬ ЗА ПРАЦЯГ СПРАВЫ СВАІХ ДЗЯДОЎ.


У панядзелак 3 верасьня напярэдадні суду над моладзевай актывісткай Настай Азаркай у Нясьвіж яе падтрымаць прыехалі былы вязень сталінскага ГУЛАГу, пастар зачыненай сёньняшнім рэжымам Беларускай евангельскай царквы Эрнэст Сабіла і сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі.

 

“Гэта дзіцё шчырае, беларускае. Я дужа рады, што мы прыехалі. Мы гаварылі шчыра, па-сямейнаму. Я падараваў ёй Евангельле і цяпер моцна малюся за яе.” - падзяліўся ўражаньнямі ад сустрэчы Эрнэст Канстанцінавіч. Паводле ягоных словаў, Наста сапраўды пачуваецца ў сваім выпрабаваньні даволі самотна, і дужа дзякавала за прыезд і падтрымку.

Наста Азарка ня проста мужная і адданая беларуска - яна годная прадаўжальніца традыцыі беларускага моладзавага супраціву канца 40-х гадоў. Яе дзядуля і бабуля Аляксандр і Марыя Азаркі сядзелі ў сталінскіх лагерах за ўдзел ў падпольнай моладзевай арганізацыі “Саюз змаганьня за незалежнасьць Беларусi”, створанай выпускнікамі Нясьвіжскай настаўніцкай семінарыі.

Па словах каляжанкі старэйшых Азаркаў былой зьняволенай ГУЛАГу Веры Касмовіч з Гарадзеі, якая правяла з Марыяй Азаркай увесь час зьняволеньня на адных нарах, Наста сапраўды пайшла ў дзядулю з бабуляй. Яны моцна трымаліся і на сьледстве, і на судзе, нікога ня выдаўшы. А ў лагеры спадар Аляксандр амаль увесь час сядзеў у карцэры, бо ніколі не скараўся перад гулагаўскімі апрычнікамі і заўсёды заступаўся за слабейшых. А спадарыня Марыя разам з Верай Касмовіч і іх каляжанкамі заснавалі ў лагеры беларускае зямляцтва, якое дазваляла захоўваць чалавечую і нацынальную годнасьць, а часам і выратоўвала жыцьцё у тых страшных умовах.

Падчас цяперашняга суду над Настай дзядулі Аляксадра ўжо год як няма, а бабуля Марыя пасьля ягонай сьмерці пачуваецца даволі блага, і яны ня могуць падтрымаць сваю ўнучку. Таму спадар Эрнэст паспрабаваў замяніць Настачцы яе дзядоў.

Сёньня разам з Эрнэстам Сабілам усе неабыякавыя людзі моляцца за Насту і яе паплечнікаў, якіх маюцца судзіць гэтымі днямі, і спадзяюцца, што дынастыя змагароў за сапраўдную незалежнасьць Беларусі ня стане і дынастыяй палітычных вязьняў.

Рэпресіі на Беларусі

04-09-2007


Вэрсія для друку


Вярнуцца
Інфармацыя  
Рэпрэсіі  
Памяць  

Буклет  
Далучайся  
Маніторынг  
Стужка навін  

Падпіска  


Лічыльнікі  

Каталог TUT.BY

Rating All.BY

(с) 2005 Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя
220123, г. Мінск, а/с 324, т. 8-029-642-47-58, 8-029-753-43-37, bchd.info@gmail.com
Плятформа - Spaiz-nuke
Дызайн - Zmicier