No comments…

Альбо пра тое, як мову прадаюць.

Ці выпадкова гэта, калі да цябе трапляюць матэрыялы па адной тэматыцы, па адным стаўленні розных аўтараў (нават з розных стагоддзяў) да адной і той жа праблемы? Тэма беларускай мовы і зараз актуальная, нязменная. Напэўна таму, што ўвесь час некаторыя асобы, звязаныя з яе адраджэннем, станаўленнем, развіццём, выкарыстаннем, — прадаюць мову за срэбранікі. Нават не за срэбранікі, а за так, дзеля свайго задавальнення. А іншыя (людзі свядомыя) спрабуюць яе ўратаваць.

А самае прыкрае, калі тваю мову зневажаюць славяне-суседзі. Канешне, тут магчыма спасылацца на неадукаванасць, нізкі ўзровень IQ, генетычнае хамства, але балюча...

Ці жадаеце вы ведаць лёс беларускай мовы, колькі бруду вылівалі на яе і працягваюць ліць, якія рэпрэсіі сцярпела яна і яе паслядоўнікі? Калі так, то чытайце далей гэты матэрыял, праглядайце прапанаваныя намі спасылкі, бо на іх змешчаны арыгіналы тэкстаў, аб якіх пойдзе размова, а свае меркаванні, ці ўражанні можаце пакінуць на форуме. Калі вы ўсё ж успрымаеце тэму сучаснай Беларусі занадта блізка да сэрца, то задумайцеся, ці трэба вам ведаць меркаванні нейкіх не знакавых для вас асоб аб вашай роднай культуры і мове?

Мы не перакладалі тэксты, якія будуць прыведзеныя, з рускай мовы, бо гэта магло б сапсаваць поўнае ўражанне ад аўтарскага погляду (усе рускамоўныя цытаты выдзеленыя па тэксце курсівам).
Часы ЦК

Пачынаем з часоў панавання ЦК КП(б), калі сакратаром кампартыі Беларусі быў Панамарэнка. Тады, у далёкім 1938 годзе, 21 лістапада, спадар Панамарэнка, ад Цэнтральнага камітэта ВКП(б) для Сталіна падрыхтаваў справаздачу “О Белорусском языке, литературе и писателях”. У ім Панцеляймон Кандратавіч дакладае дзяржсакратару ЦКП аб тым, што азнаёміўшыся з беларускімі пісьменнікамі і іх настроямі, ён зрабіў шэраг высноў, па рэалізацыі якіх жадаў параіцца са Сталінам.

Спадар Панамарэнка для перадачы беларускай мовы скарыстоўваў рускую транскрыпцыю (накшталт “щирых белорусов”), абражаў культуру і мову, фактычна падпісваў смяротны прысуд літаратурным дзеячам, абвінаваціўшы іх у “контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай працы, ідэйна кіруемых заўсёды дзесяткам прафашысцкіх пісьменнікаў (у тым ліку Янкам Купалай і Якубам Коласам)...”. пад чыім кіраўніцтвам магчыма было напісаць такое?: “Враги народа, пробравшиеся в свое время к партийному и советскому руководству Белоруссии, ставившие целью отторжение Белоруссии от Советского Союза и организацию <самостоятельного> Белорусского государства, под протекторатом Польши, прилагали много усилий для идеологической подготовки этого отторжения... Работали они умело. Матерых националистов, <щирых белоруссов> вербовали сразу, и вводили в курс задач-идей...”

Па словах Панцеляймона Панамарэнкі здаецца, што ў мовы не было гісторыі, што толькі зараз пісьменнікі-манапалісты пачалі скажаць рускую мову, уводзіць у напісанне і вымаўленне гукі дз і дж, каб сапсаваць рускім разуменне мовы... Неверагодныя паранаідальныя ўяўленні аўтара аб культуры і мове — чым далей па тэксту, тым больш абсурду. “Есть правила, доходящие до абсурда, хулигански искажающие язык, узаконившие, нипример, написание слов: <Эфиоп>, <Ниоба>, как <Эфiеп>, <Нiеба>. Вся эта вражеская работа в области правописания, неразбериха, путанница, смесь в правилах определяют большую безграмотность оканчивающих школы. Позволю привести ряд примеров, слов и оборотов, имеющихся сейчас в белорусской литературе… В лозунге <Пролетарии всех стран, соединяйтесь>, слово <соединяйтесь> заменено словом <злучайцеся>, а в народе <злучайцеся - злучка>, все равно, что и по-русски <случайтесь - случка>. Лозунг <Да здравствует годовщина Октябрьской революции> на белорусском языке <Няхай жыве гадавiна Кастрычнiцкай рэвалюцыi>, испохаблен от начала до конца. Белорусы говорят здравствуй, а <няхай> означает <пусть> в смысле пренебрежительного <так и быть>. Гадавiна означает гада большого размера. Так и говорят <Ух, якая гадавiна>. Кастрычник - октябрь. Но кастрыца - это не лен, а отбросы от льна...”.

Панамарэнка ў сваёй справаздачы прапаноўвае: “...Решительно очистить литературу от произведений с национал-фашистской контрабандой (кое-что мы в этом направлении уже сделали), поднять литературную, преданную молодежь, освежить литературу, укрепить руководство Союза писателей”. За тым піша, якія крокі ўжо былі праведзеныя ў бок саюза пісьменнікаў і дадае: “По двум вопросам:
а) о предлагаемых мероприятиях в отношении белорусского языка — грамматики и литературы;
б) об отношении к писателям Янке Купале и Якубу Коласу, — я прошу Вас дать мне совет”.

Поўны варыянт справаздачы Панцеляймона Кандратавіча Панамарэнкі вы можаце прачытаць: http://bdg.press.net.by/1998/1998_12_18.530/pisate~1.shtml
Сучасны погляд расіяніна

Тут мы прывядзем як прыклад пасквіль, які быў надрукаваны ў адным з жнівеньскіх нумароў Уладзівастоцкіх “Ежедневных новостей”. У артыкуле “Про Лукашенко все врут” журналіст Сяргей Карнілаў абараняў беларускага прэзідэнта і нашы парадкі ад крытыкі нядобразычліўцаў, але пры гэтым здзекаваўся з беларускай мовы.

“Беларускія навіны” пісалі аб гэтым, з абурэннем цытуючы гэтае лінгвахамства: “Вообще, смешнее белорусского языка для русского уха ничего нет, даже украинский здесь не конкурент. На железнодорожном вокзале, помимо русскоязычной надписи, красуется белорусский эквивалент: "Чыгуначный вакзал". Оказывается, железная дорога по-белорусски — "чыгунка". Вспоминается, что и в России 200 лет назад железную дорогу тоже называли чугункой. Это говорит о крайнем консерватизме белорусского языка: он наиболее близок к старославянскому, и его лексика порой повторяет лексику древнерусских летописей.

Детское состояние языка, законсервированного в белорусском Полесье, создает у русских ощущение, что белорусы, говорящие на родном языке, просто балуются. У меня случались животные колики, когда я натыкался в белорусской столице на вывески типа: "Тэатр Лялек" (Театр кукол), "Тэатр Юнага Глядача" (Театр юного зрителя), "Дитячьи Цацки" (Детские игрушки), "Напои" (Соки). Некоторые вещи вводили в восторг и ступор одновременно, например: "Хутка и Смачна" (Быстро и вкусно) — обычная надпись на минских кафе, "Мыльные Бурбалки" — продажа мыльных пузырей в "Дитячьем Парке". Или вот объявление в транспорте: "Наступный прыпынок — "Акадэмия Навук" ("Следующая остановка — "Академия наук").

И в дальнейшем образцы белорусской грамматики, попадавшиеся на глаза, поражали несоответствием нашему правописанию и казались глумлением двоечника над русским языком. "Малако", "Мяса", "Прадукты" - читал я вывески и думал о том, как легко учиться в белорусской школе. Позже, углубившись в белорусские лингвистические дебри, я вдруг подумал: "Что мне это все напоминает?" И, только после того как я обнаружил на магазине мебели крупные буквы "Мэбля", я вдруг понял, что именно.

Да белорусский язык - язык международного общения подонков!”

На гэты артыкул звярнула ўвагу наша пасольства і адпісала ва Уладзівасток ліст: “Посольство с сожалением вынуждено констатировать, что наряду с объективной информацией о Беларуси в статье содержатся откровенно оскорбительные высказывания относительно белорусского языка. Изложенные автором трактовки о роли и месте белорусского языка в развитии нашего государства являются надуманными и безнравственными, наносят существенный ущерб белорусско-российским отношениям и союзному строительству. В связи с этим требуем удалить с сайта газеты "Ежедневные новости" часть статьи С.Корнилова "О Лукашенко все врут" под названием "Занимательная лингвистика", в которой приводятся грубые суждения автора о белорусском языке, а также опубликовать в одном из ближайших номеров газеты соответствующие извинения. В случае отказа редакции выполнить вышеуказанные действия посольство оставляет за собой право обратиться в судебные инстанции Российской Федерации для привлечения автора статьи "О Лукашенко все врут" и редакции газеты, допустившей ее опубликование, к уголовной ответственности по части второй статьи 282 Уголовного кодекса Российской Федерации ("Возбуждение национальной, расовой или религиозной вражды"). Пользуясь случаем, посольство еще раз возобновляет редакции газеты "Ежедневные новости" свои уверения в уважении и выражает надежду на то, что допущенный инцидент будет исчерпан".

Адказ рэдакцыі газеты быў такі ж нахабны: там знайшлі памылкі словаўжывання ў лісце з пасольства і заявілі, што абразіліся за вялікі і магутны, пакінуўшы за сабой правы скардзіцца ў Міжнародны суд у Гаазе з фактам непавагі да Расіі.

Так атрымалася, што нахабства журналіста ператварылася ў палітычны скандал, абразу дыпламатаў і нацыі. Аб гэтым поўна напісана ў артыкуле Паўла Кірылава “Наших дипломатов оскорбили за защиту белорусского языка”, якую вы можаце паглядзець на сайце Навіны.by (http://naviny.by/ru/content/rubriki/0-ya_gruppa/tema/24-11-05-2/ )

Акрамя таго добры каментар змешчаны на гродзенскім сайце (цісніце http://s13.ru/2005/11/25/1 ) тамжа прыведзены ў прыклад выбраныя каментарыі з сайта Уладзівастоцкіх “Ежедневных новостей”, дзе чытачы артыкулу пакінулі свае высновы аб аўтары і пажаданні яму. Напрыклад: “Цікава. Як гэтага блазана ў рэдакцыі яшчэ трымаюць. Смяяцца над чужой культурай, мовай — гэта прыкмета нізкага інтэлекту і благога выхавання. Пасля такіх артыкулаў некаторыя грамадзяне, якія падазрона ставіліся да Расіі, будуць адносіцца да яе ўвогуле варожа. Хаця, я так лічу, што ўплыў кітайскай культуры на Прымор’е ўвогуле ад рускага ў гэтым гуманоідзе нічога не пакінула”. Ці вось такі каментарый: “...Каб яшчэ весялей табе было — па чэшскі “урода” — гэта прыгожая... Бу га га!!! Праўда весела? І яшчэ... каб проста ведаў. Прачытай у слоўніку Даля сэнс слова “благо”, тады ты на сам рэч зразумееш выраз: ох ужо і благі ў цябе артыкул...”

Сам артыкул, аб якім ішла размова з сайта Уладзівастоцкай газеты быў зняты. Там зараз пустая старонка (http://novosti.vl.ru/?f=sz&t=050826sz01).
Аб ... беларусах

25 лістапада 2005 года ў 44-м нумары “Нашай нівы” была апублікавана інфармацыя ад Таццяны Горн з Фрайбурга. Яна напісала аб дакладзе, агучаным 21 лістапада ў Фрайбургскім універсітэце імя Альберта Людвігса спадаром Міхайлавым, рэктарам ЭГУ, рэпрэзентантам Беларусі на Захадзе. Даклад быў названы “Культура і самаідэнтыфікацыя ў Беларусі”.

Як пісала Таццяна Горн: “У выступленні дакладчыкам не раз падкрэсліваўся прымітыўны духоўны стан беларускага народа. Аказваецца, у нас няма ні дастойных выкладчыкаў у галіне філасофіі і сацыялогіі, ні спецыялістаў, здольных перакласці на беларускую мову Гердэра, Шлегеля і іншых нямецкіх філосафаў. На думку Міхайлава, беларуская мова — маленькая мова без будучыні, а яе прапаганда ў школах і універсітэтах ёсць актам гвалту.

Прагучала і такое выказванне, што Беларусь немагчыма асацыяваць з беларускай мовай. Але ці магчыма асацыяваць нашу краіну з такім чалавекам, як спадар Міхайлаў, які за мяжой ачарняе не толькі палітычную сітуацыю ў Беларусі, што я лічу яшчэ зусім апраўданым, але і духоўнасць усяго беларускага народа, падаючы нашу мову другараднай у параўнанні з расейскай, а сябе — прадстаўніком дэмакратыі, які, «баючыся за сваё жыццё, пакінуў радзіму» і бачыць сваю задачу ў марнаслоўі на канферэнцыях і дакладах за межамі Беларусі, выдаючы гэта за патрыятызм. Ніводным словам не была згадана работа апазіцыйных арганізацый, стваралася ўражанне бяздзейнасці беларускага народа, а пан Міхайлаў выступаў у ролі «пакутніка» за сваю краіну…”. Цалкам матэрыял вы можаце паглядзець на электроннай старонкі “Нашай нівы” http://nn.by/index.pl?theme=nn/2005/44&article=do-ehu

Пасля такога ліста, апублікаванага ў газеце, і спадар Міхайлаў і рэктарат ЭГУ выступілі з абвяржэннем, што нібыта “дзяўчынка дрэнна разумее мову” і сэнс дакладу быў іншы. На гэта ў наступным нумары “Нашай нівы” (http://www.nn.by/index.php?act=view&id=7) быў надрукаваны адказ: “Тацяна Горн: Для мяне словы Міхайлава былі праявай культурнага расізму. Беларус, для якога нешта значыць беларуская мова, такіх выказванняў прыняць не можа.

Адно стала для мяне больш зразумела: выступленне А.Міхайлава, мабыць, было разлічана на дрэнна інфармаваную публіку, але тут і была дапушчана галоўная памылка. Пасля выказвання аб тым, што беларуская мова — гэта мова маленькая і расейская мова ў параўнанні з ёй з’яўляецца больш прывабнай, неўразуменныя пытанні пасыпаліся і з боку немцаў. Для мяне словы спадара Міхайлава былі праявай культурнага расізму. Я лічу зусім апраўданым дэфініраваць такі пункт гледжання як “уцягванне ў гразь”.

У залі прысутнічалі 17 чалавек, сярод іх былі і выкладчыкі славістыкі ў Фрайбургу, якія таксама былі некалькі здзіўлены з такога стаўлення дакладчыка да “роднай” мовы. Мяне ж гэтыя “ўводзіны” ў культуру Беларусі падахвоцілі напісаць мой папярэдні ліст. Я лічу, што грамадзяне Беларусі маюць права ведаць, ХТО і ЯК прадстаўляе нашу краіну за мяжой.

Само ж абвінавачанне ў няведанні мовы выдае характар палітыкі ведаў ЭГУ, на думку прадстаўнікоў якога беларус, для якога нешта значыць беларуская мова, не можа добра ведаць замежных моў. Хаця, праўду кажучы, часам разабраць тое, што гаварыў спадар Міхайлаў, было цяжкавата дзеля ягонага самабытнага акцэнту.

Тацяна Горн, студэнтка 8 семестра факультэту славістыкі”.

Вось гэтыя тры прыклады абразы і знявагі беларускай мовы “нашымі” і “не нашымі”. Што магчыма ўзяць са спадара Панамарэнкі, партыйнага краснадарца, інжынера-чыгуначніка па адукацыі і кіраўніка парторганаў па прафесіі. Для яго акрамя рускай і грузінскай моў у Савецкім Саюзе ніякіх больш не існавала. Цяжэй зразумець шавіністычныя погляды з боку карэспандэнта Уладзівастоцкай газеты. Мы ж не ў час сярэднявечча жывем, зараз светам прынятая павага да нацыянальных моў і культур.

А больш за ўсё шкада спадара Міхайлава, які выступіў ад імя беларусаў супраць беларускай мовы. Перабор атрымаўся, і пры ягоным выступленні прысутнічала студэнтка ўжо 4 курса факультэту славістыкі. Таму, як бы прадстаўніцтва ЭГУ не спрабавала закрыць тэму сваёй ганьбы, на недакладны пераклад выступлення ўсё не спішаш.

На жаль такія артыкулы і выказванні былі, ёсць і будуць. Аж да таго часу, пакуль у вас саміх не з’явіцца пачуццё павагі да роднай культуры і шанавання свайго. Трэба не купляць беларускае, а ствараць.

Агляд падрыхтаваны Дар’яй Сацукевіч,
прэс-сакратаром МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Паводле bdg.press.net.by ; www.nn.by ;
novosti.vl.ru ; naviny.by ; s13.ru
‹‹ на галоўную | у архіў