Злучаныя Штаты Амерыкі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


United States of America

Злучаныя Штаты Амерыкі

герб сцяг
герб
сцяг

дэвіз: "In God We Trust"

геаграфічнае месцазнаходжанне
LocationUSA.png
дзяржаўная мова: няма
сталіца: Вашынгтон
прадстаўнік дзяржавы:
кіраўнік дзяржавы: Барак Абама
плошча: 9,631,420 км²
насельніцтва: 304,139,000[1]
шчыльнасць насельніцтва: 31 жых./км²
грашовая адзінка: Амерыканскі долар
часавы пояс:
гімн: "The Star-Spangled Banner"
нумарныя знакі аўтамабіляў:
дамен у Інтэрнеце: .us, .gov, .edu, .mil, .um
міжнародны тэлефонны код: +1
карта
US map - geographic.png

Злучаныя Штаты Амерыкі — федэратыўная краіна ў Паўночнай Амерыцы. Складаецца з 50 штатаў і адной федэральнай акругі.

Змест

[правіць] Геаграфічнае становішча

Злучаныя Штаты Амерыкі — чацвёртая паводле плошчы краіна ў свеце пасля Расіі, Канады і Кітаю. Кантынентальная частка ЗША займае тэрыторыю ад Атлантычнага да Ціхага акіяна, ляжыць паміж Канадай і Мексікай і Мексіканскім залівам. Аляска — самы вялікі паводле плошчы штат. Ён аддзелены ад кантынентальнай часткі Канадай, узбярэжжа Аляскі выходзіць да Ціхага і Паўночнага Ледавітага акіянаў. Гаваі ўтвараюць архіпелаг у Ціхім акіяне на паўднёвы захад ад Паўночнай Амерыкі. Уладанне ЗША Пуэрта-Рыка — востраў ў Карыбскім моры. Тэрыторыя краіны амаль цалкам знаходдзіцца ў Заходнім пашар'і Зямлі (выключэнне — толькі тэрыторыя вострава Гуам, які належыць ЗША, і заходняя частка Аляскі.

[правіць] Адміністрацыйны падзел

Дзяржава складаецца з 50 штатаў, якія з'яўляюцца раўнапраўнымі суб'ектамі федэрацыі, і сталічнай федэральнай акругі Калумбія. Кожны штат мае сваю канстытуцыю, заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўлады.

Штаты падзяляюцца на графствыЛуізіяне гістарычна склаўся тэрмін «прыход» (parish); у Алясцы ужываюць тэрмін «баро» (borough), — драбнейшыя адміністрацыйныя адзінкі, звычайна не якія маюць істотных урадавых функцый. Найболей вядомай функцыяй графстваў з'яўляецца кіраванне дзяржаўнымі школамі. Мясцовым жыццём населеных пунктаў кіруюць муніцыпалітэты.

[правіць] Гісторыя

Людзі на тэрыторыі ЗША ўпершыню з'явіліся, паводле ацэнак археолагаў, ад 12 да 40 тыс. гадоў назад. Як мяркуецца, яны трапілі сюды праз Аляску, якая ў той час злучалася з Азіяй.

Гісторыі англійскіх паселішчаў, з якіх пасля сфармаваліся ЗША, пачалася з заснавання Джэймстаўна ў Віргініі (1607). У 1696, прыняцце чарговага закона аб мараплаўстве і ўсталяванне новага міністэрства гандлю Вялікабрытаніі заклалі асновы імперскай сістэмы. На працягу дзевяці дзесяцігоддзяў ўтварыліся 13 калоній, там развілася сістэма рабаўладання, укараніліся англійская культура, англійская мова і брытанскія палітычныя інстытуты.

Наступны перыяд каланіяльнай гісторыі (16961763) быў адзначаны малаважнымі зменамі ў сістэме імперскай адміністрацыі і пераўтварэннем практычна ўсіх бакоў жыцця калоній. У гэты час адбываўся няўхільны рост насельніцтва, развівалася дынамічная, арыентаваная на экспарт, эканоміка, умацоўваўся аўтарытэт асамблей — незалежных інстытутаў прадстаўнічай улады, рэлігійнае і культурнае жыццё калоній дзівіла сваёй разнастайнасцю. Усе сем дзесяцігоддзяў былі апаленыя пажарамі еўрапейскіх войн, якія дакочваліся і да амерыканскіх берагоў. Гэтыя войны спрыялі кансалідацыі калоній з метраполіяй у агульным змаганні супраць французаў і іспанцаў, што ўгрунтаваліся ў Амерыцы. У выніку гэтых войн іспанцаў выцеснілі з Фларыды, а французаў — з Канады, і ад 13 калоній была адведзена пагроза знешняй агрэсіі.

У 1763 брытанскі ўрад паспрабаваў замацаваць свой кантроль над амерыканскімі паселішчамі. Новае імперскае заканадаўства выклікала бурную рэакцыю ў калоніях. У выніку дзесяцігадовага супрацьстаяння і лютага змагання ў 1776 калоніі прынялі Дэкларацыю незалежнасці. Да 1783 мяцежныя калоніі заваявалі незалежнасць сілай зброі і ўтварылі вольную канфедэрацыю пад назовам Злучаныя Штаты Амерыкі. У 1789 суверэннымі грамадзянамі некалькіх штатаў была ўхваленая канстытуцыя, якая заклала асновы новай дзяржавы.

USA Territorial Growth small.gif

Паводле першага перапісу 1790, у краіне пражывалі каля 4 млн чалавек. За перыяд з 1790 па 1815 колькасць насельніцтва падвоілася, а да 1860 дасягнула 31,5 млн. На працягу першай паловы 19 ст. адбывалася міграцыя амерыканцаў на захад. Насельніцтва Паўночна-Заходняй тэрыторыі, дзе ўтварыліся штаты Агайа, Індыяна, Ілінойс, Мічыган і Вісконсін, узрасло з 51 тыс. у 1800 да 6,9 млн у 1860. За той жа перыяд колькасць насельніцтва Новай Англіі ўзрасла з 1,2 млн чалавек да 3,1 млн. У 1790 у складзе насельніцтва пераважалі выхадцы з Брытанскіх астравоў, але былі таксама прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў (немцы, валійцы, французы, швейцарцы, галандцы). Этнічны склад насельніцтва фактычна заставаўся нязменным аж да наплыву нямецкіх і ірландскіх імігрантаў у 1840-1850-х гадах. У 1790 афрыканцы, якія былі дастаўлены сюды ў якасці рабоў, складалі пятую частку ўсяго насельніцтва, аднак з-за заняпаду тытуняводства ўвоз рабоў скарачаўся. Падчас Вайны за незалежнасць у большасці штатаў увоз рабоў быў забаронены, і ў 1808 Кангрэс ЗША заканадаўча замацаваў гэты забарону. Аднак падпольны гандаль рабамі квітнеў яшчэ доўгія гады. Падчас рэвалюцыі рабы ў большасці паўночных штатаў здабылі волю, аднак ім рэдка даводзілася атрымаць усе грамадзянскія правы. Гл.далей Англа-амерыканская вайна 1812-1814

[правіць] Прырода

[правіць] Будова паверхні

Скалістыя горы
Вялікія раўніны

Асноўную частку тэрыторыі ЗША па асаблівасцях рэльефу дзеляць на восем правінцый: Апалачы, Берагавыя раўніны, Унутраныя ўзвышшы, Унутраныя раўніны, узвышша ля возера Верхняга, Скалістыя горы, Межгорныя плато і Ціхаакіянскія Берагавыя горы. Аляска і Гавайскія астравы таксама з'яўляюцца самастойнымі правінцыямі.

Найвышэйшы пункт краіны — гара Мак-Кінлі (6193 м).

[правіць] Клімат

ЗША адрозніваюцца вялікай разнастайнасцю кліматычных умоў. На асноўнай тэрыторыі краіны вылучаюць дзве галоўныя кліматычныя вобласці — Усходнюю і Заходнюю. Мяжа паміж імі праходзіць прыкладна ўздоўж мерыдыяна 100° з.д.

Усходняя вобласць у цэлым характарызуецца вільготным кліматам з сярэдняй гадавой колькасцю ападкаў ад 500 мм уздоўж мерыдыяна 100° з.д. да больш 1500 мм на паўднёвым усходзе. Асноўная крыніца ападкаў — цёплае вільготнае паветра, якое паступае з боку Мексіканскага заліва, і — у значна меншай ступені — з боку Атлантычнага акіяна. Тэмпературы ў гэтай вобласці больш залежаць ад шыраты мясцовасці, чым ад вышыні паверхні, і даволі раўнамерна падвышаюцца з поўначы на поўдзень. У выніку лета на поўначы кароткае і цёплае, на поўдні працяглае і гарачае, а зіма на поўначы доўгая і халодная, на поўдні кароткая і вельмі цёплая.

Вялікая частка Усходняй вобласці падвержана частым зменам надвор'я, галоўным чынам таму, што струмені цёплага паветра з поўдня часта перарываюцца масамі халоднага паветра, якое пранікае з поўначы. Асабліва зменлівае надвор'е ў Новай Ангдіі, дзе ветраныя дажджлівыя перыяды хутка змяняюцца бясхмарнымі і сухімі.

У Заходняй вобласці горны рэльеф аказвае вялікі ўплыў на цыркуляцыю атмасферы. Калі вільготныя паветраныя масы, якія рухаюцца ад Ціхага акіяна на ўсход, падымаюцца над высокімі гарамі, там выпадаюць ападкі. Адпаведна наветраныя заходнія схілы гор значна лепш забяспечаныя вільгаццю, чым шырокія арыдныя тэрыторыі, размешчаныя з зацішнога боку ў дажджавым цені гор. Хоць у цэлым Заходняй вобласці ўласцівы арыдны клімат, сярэдняя гадавая колькасць ападкаў вагаецца ад меней 120 мм у пустыні Санора да больш 2500 мм у некаторых мясцовасцях Берагавых хрыбтоў.

Тэмпературы ў Заходняй вобласці залежаць ад шыраты і вышыні мясцовасці, а ў прыбярэжных раёнах адчуваецца ўздзеянне акіяна. Самыя высокія часткі гор знаходзяцца ў зімовых умовах, тады як у самых паўднёвых пустынях вялікую частку года пераважае гарачае надвор'е. Скалістыя горы абараняюць іх ад уварвання халодных паветраных мас з поўначы.

[правіць] Рэкі і азёры

Амаль усе рэкі асноўнай тэрыторыі ЗША упадаюць у Атлантычны акіян і Ціхі акіян. Вялікая частка рачнога сцёку накіроўваецца ў Мексіканскі заліў (які з'яўляецца часткай Атлантычнага акіяна). Яго вадазборны басейн распасціраецца да Скалістых гор на захадзе, Апалачаў на ўсходзе і межы з Канадай на поўначы. Некаторыя рэкі, як напрыклад Рыа-Грандэ, цякуць непасрэдна ў Мексіканскі заліў. Большасць рэк належыць да гіганцкай сістэмы, сфармаванай р. Місісіпі (даўжыня — 3757 км) і яе галоўным прытокам р. Місуры (даўжыня — 4127 км).

Мноства рэк, пераважна кароткіх, упадае ў Атлантычны акіян. Самыя доўгія з іх, працягласцю ў некалькі сотняў кіламетраў, пачынаюцца ў Апалачах. Сцёк з вобласці Вялікіх азёр накіраваны на паўночны ўсход па р. Святога Лаўрэнція, якая ўпадае ў Атлантычны акіян на тэрыторыі Канады.

На Захадзе ЗША сістэмы рэк Калумбія, Каларада і Сакрамента-Сан-Хоакін утвораць асноўныя вадазборныя басейны і ўпадаюць у Ціхі акіян. Аднак у арыдных і семіарыдных раёнах, аддаленых ад узбярэжжа акіяна, мноства пересыхаючых рэк і некалькі рэк з сталым сцёкам упадаюць у азёры ў замкнёных катлавінах.

Невялікая частка тэрыторыі ЗША, пераважна ў штатах Мінесота і Паўночная Дакота, прымеркаваная да вадазборнага басейна, сцёк з якога накіраваны да поўначы праз воз. Вініпег, р. Нэльсан і Гудзонаў заліў у Паўночны Ледавіты акіян.

У ЗША знаходзіцца мноства азёр. Самае вялікае з іх — воз. Мічыган (57 440 км²), адзінае з пяці Вялікіх азёр, цалкам змешчанае ў межах ЗША. Другое па памерах Вялікае Салёнае возера ў штаце Юта (2850 км²).

[правіць] Расліннасць і жывёлны свет

[правіць] Ахова прыроды

[правіць] Насельніцтва

Паводле колькасці насельніцтва краіна займае трэцяе месца ў свеце, саступаючы толькі Кітаю і Індыі. Насельніцтва у 2008 склала 304 453 816 чалавек. Самым густанеселеным штатам з'яўляецца Каліфорнія з насельніцтвам у 36 893 799 чалавек. Паводле Бюро перапісу, самы хуткі рост насельніцтва з 1990 па 2000 год назіраўся ў штатах Невада (66,3 %), Арызона (40 %) і Каларада (30.6 %).

[правіць] Самыя вялікія гарады

  1. Нью-Ёрк
  2. Лос-Анджэлес
  3. Чыкага
  4. Вашынгтон
  5. Сан-Францыска

[правіць] Гаспадарка

Эканомика ЗША — буйнейшая нацыянальная эканомика свету. ВУП ЗША ў 2008 склаў 14,3 трлн долл. Даход на душу насельніцтва — 46,8 тыс. долл. з'яўляецца адным з самых высокіх у свеце (краіна ўваходзіць у першую дзесятку).

Разам з тым для ЗША характерныя высокі знешні доўг (13,6 трлн долл. у 2008), вялікія карпаратыўныя даўгі і запазычанасці па іпатэцы, нізкі ўзровень ашчаджэнняў, падзенне цэнаў на нерухомасць (праблема інвесціравання), вялікі плацёжны дэфіцыт. Узровень беспрацоўя — 9,5 % (май 2009).

Асноўныя сектары: сельская гаспадарка (0,9 %), прамысловасць (20,6 %), сфера паслуг (78,5 %).

Асноўныя галіны прамысловасці: нафтаперапрацоўка, металургія, машынабудаванне, аэракасмічная, хімічная, электронная, харчовая, ваенная прамысловасць.

[правіць] Палітыка

Гл. таксама Спіс прэзідэнтаў ЗША

[правіць] Узброеныя сілы

Узброеныя сілы Злучаных Штатаў складаюцца з:

  • Марской пяхоты
  • Сухапутных сіл
  • Ваенна-марскіх сіл
  • Ваенна-паветраных сіл
  • Берагавой аховы

Колькасць на красавік 2007 года — 1 426 700 чалавек рэгулярнага войска, 1 458 500 чалавек у рэзерве. Бюджэт 2007 года — 553 млрд долараў.

[правіць] Праваахоўныя органы

  • ЦРУ (Цэнтральнае раследвальнае ўпраўленне)
  • ФБР (Федэральнае бюро расследаванняў)

Па становішчу на 2007 год ў турмах ЗША заставалася 2 323 000 чалавек, гэта каля 1 % ад усяго насельніцтва краіны. З зняволеных 2.77 адсотка латынаамерыканцы, 6.66 адсотка афраамерыканцы. Для таго, каб пасадзіць у турмы, у 2007 годзе, спажывана 49 млрд долараў ЗША, да 2011 года выдаткі, як чакаецца, дасягнуць 74 млрд долараў.

[правіць] Адукацыя і культура

Адукацыя ў ЗША пераважна дзяржаўная, кантралюецца і фінансуецца на трох узроўнях: федэральным, штата, мясцовым. Існуе разгалінаваная сістэма дзяржаўных школ. Вышэйшыя навучальныя ўстановы галоўным чынам прыватныя.

Узровень адукацыі ў ЗША — 97 %, аднак паводле перапісу 2003 толькі 84,5 % амерыканцаў ад 25 гадоў і старэй мелі сярэднюю адукацыю.

Па гістарычных прычынах адукацыя не ўпамінаецца ў Канстытуцыі, з-за чаго рэгулюецца ў асноўным на ўзроўні штата. Адсутнічаюць уніфікаваныя федэральныя стандарты для навучальных устаноў.

[правіць] Зноскі

[правіць] Гл. таксама

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў
Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах