Вельмі рады вітаць наведвальнікаў Sieviarynets.net!
Дзякуй Богу, сёньня мы можам пераадольваць адлегласьці, ізаляцыю і забароны рэжыму з дапамогай сучасных тэхналёгіяў свабоды. Адна з такіх тэхналёгіяў - інтэрнэт.
Сьпярша хацеў бы выказаць вялікую ўдзячнасьць тым, хто дапамог зрабіць гэты сайт: Зьміцеру Ятчэню, непасрэднаму стваральніку Sieviarynets.net а таксама Зьміцеру Дашкевічу, Міколу Арцюхову, Сяржуку Лісічонку, Барысу Гарэцкаму.
На Sieviarynets.net сабраныя ўвадно кнігі, артыкулы, праграмныя тэксты і публікацыі, дзе адлюстраваныя мае меркаваньні ды прынцыпы ў грамадзкай дзейнасьці і палітыцы. Гэтаксама тут можна пабачыць біяграфічныя зьвесткі, нізку навінаў, фотагалерэю і гасьцёўню. Сардэчна запрашаю. Буду вельмі ўдзячны наведнікам за водгукі, прапановы, пажаданьні.
Зычу шаноўным наведнікам, каб інтэрнэт ў іхнім жыцьці заставаўся менавіта прасторай свабоды, адказнага слова і чыстага сумленьня, а не сеткаю свабоды зла, распусты, уседазволенасьці. "Такім чынам, стойце ў свабодзе, якую даў вам Хрыстос, і не схіляйцеся зноў пад ярмо рабства." (Да Галятаў, 5:1)