Шчаслівага Раства! Вясёлых каляд!

Падзяліцца ў сац.сетках

0

Прокомментируете? 25.12.2014

Хлебапёк з нацыянальным каларытам

У год гасціннасці заўсёды чакаеш сустрэч з нязведаным, з незвычайным, з такімі асобамі, якія б адкрылі вочы на, здаецца, зусім простыя і вядомыя ўсім рэчы. Такія адкрыцці ўзбагачаюць чалавека духоўна і прымушаюць па-новаму глядзець на тое, што даўным-даўно існуе побач з намі, а мы ніколі не звяртаем на гэта ўвагі…

Гутарка пойдзе аб надзвычай цікавай сустрэчы з чалавекам самай “прызямлёнай” прафесіі, без якой мы б не адчувалі смаку жыцця і працы. Знаёмцеся: Кастусь Ларкоў – майстар-пекар Верхнядзвінскага хлебазавода.

Трэцяга снежня гэты незвычайны самародак, хлебапёк-віртуоз, творца ў сваёй справе, ўзнаўляльнік старажытных беларускіх традыцый у выпечцы хлеба, пабываў з візітам у Запрудскай базавай і Залескай сярэдняй школах, дзе расказаў пра цяжкую і вельмі важную працу хлебапёка, правёў майстар-клас па адкрыццю многіх сакрэтаў стварэння хлеба, караваяў, пірагоў і сумеў даказаць усім, што “Хлеб – Яго Вялікасць”.

  Празаічная прафесія майстра на хлебазаводзе Кастуся не зусім задавальняе. Таму ён вырашыў самастойна “пашырыць” свае прафесійныя якасці, пераўтварыўшы звычайную справу хлебапёка ў адраджэнне нацыянальных, народных сакрэтаў і традыцый, давёўшы працэс выпечкі каравая і бохана да ўзору мастацтва, да выгляду кулінарнага шэдэўра.

 Яго творчыя праграмы, майстар-класы ў нашых школах нагадвалі чараўніцтва. Як можна давесці звычайны працэс раскатвання цеста, вырабу мастацкіх кулінарных элементаў да працы, падобнай стварэнню скульптуры ці малявання карціны? Аказваецца, можна! І гэта адзін з галоўных наватарскіх падыходаў Кастуся да сваёй працы. А як можна прапагандаваць беларускую мову, культуру, гісторыю праз хлеб? І тут Кастусь Ларкоў не мае сабе роўных…

 

 Звычайны пекар ставіць мэтай у сваім “незвычайным” хобі наступнае: чалавек павінен паважаць Хлеб так, як ён паважае і шануе сваіх маці і бацьку, родных; чалавек павінен памятаць, якой цяжкой працай даецца Хлеб; чалавек павінен схіляць галаву перад Хлебам. Адсюль пачынаецца наша культура.

Таму і не дзіўна, што Кастусь размаўляе толькі па-беларуску, збірае ўсё, што так ці іначай звязана з хлебам: прымаўкі, вершы, песні, абрады, фальклор, гістарычныя факты, прыкметы і павер’і, старажытныя рэцэпты па выпечцы. Ён, дарэчы, і сам піша вершы, прысвечаныя Хлебу і Радзіме, бо для яго гэта – непарыўныя сімвалы.

 Тым больш цікава, што пекар Кастусь Ларкоў вынайшаў незвычайны, але вельмі мудры спосаб прапагандавання беларускай мовы і народнай культуры з дапамогай свайго захаплення: на многіх сваіх “хлебных” і “каравайных” шэдэўрах ён робіць надпісы, якія з’яўляюцца мудрымі народнымі выслоўямі, прымаўкамі, афарызмамі.

Сам Кастусь у размове з настаўнікамі і дзецьмі гаварыў пра тое, што ён імкнецца захаваць старадаўнія народныя традыцыі ў выпечцы хлеба, данесці іх сучаснай моладзі. І бачылі б Вы, з якім імпэтам і захапленнем спрабавалі “працаваць” над будучым караваем нашы дзеці, калі яны самі рабілі з цеста хлебныя віньеткі, кветкі, розныя фігуркі – усё тое, што потым аздабляе, напрыклад, вясельны каравай! Вось мудры педагагічны элемент майстар-класа народнага хлебапёка… Гэта і ёсць выхаванне.

 Як спецыяліст-прафесіянал, Кастусь Ларкоў прапанаваў прагледзець два відэафільмы, знятыя ім асабіста пра дзейнасць Верхнядзвінскага хлебазавода і пра тое, як ствараюцца хлеб, булкі, абаранкі. Цікава! (Усе тут жа ўспомнілі духмяныя і смачныя вырабы Глыбоцкага хлебазавода).

Наш госць аказаўся чалавекам вельмі ўлюбёным у гісторыю сваёй Радзімы, дасведчаным у
многіх пытаннях. Таму і не дзіўна, што сустрэча, напрыклад, у Залескай школе працягвалася ў пакоях краязнаўчага і этнаграфічнага музеяў, дзе для Кастуся Ларкова працавалі свае “гаспадары” – вучні-экскурсаводы. А шаноўнага госця, вядома ж, найбольш цікавілі экспанаты па этнаграфіі, асабліва тыя, якія звязаны з выпечкай хлеба ў мінулым. Кастусь Ларкоў быў вельмі ўражаны прыгожымі краявідамі Глыбоччыны.

Майстар хлебазавода па прафесіі, хлебапёк народных традыцый па захапленню, паэт зямлі і калосся ў душы, Кастусь Ларкоў лічыць самымі сваімі любімымі гэтыя радкі з ​верша Ларысы Геніюш пра беларускі хлеб:

Беларусы ідуць, хлеб свой жытні нясуць,

На ручнік палажыўшы ўрачыста.

 Хлеб – як сонца ў руках, бохан хлебам прапах,

 А ручнік , як іх сэрца – прачысты…

 Магчыма, што такая сустрэча аставіла ў сэрцах нашых дзяцей нешта такое, што потым абавязкова выльецца ў разуменне высакароднасці працы хлебароба, пекара, звычайных нашых вяскоўцаў, многія з якіх яшчэ валодаюць сакрэтамі стварэння самага неабходнага і цяжкага прадукта – Хлеба.

 

Настаўнік Запрудскай базавай і Залескай сярэдняй школ Шарыпкін Рыгор Леанідавіч

Падзяліцца ў сац.сетках

0

Прокомментируете? 23.12.2014

У сэрцы маім – твой прытулак

Мова мая палымяная,
з дабра ўся і крыху са сьлёз.
Пад сьвіткаю саматканаю
дзед мне цябе прынёс.

У сэрцы маім – твой прытулак,
у сэрцы маім і любоў.
Даўно цябе выгналі з вулак
нашых старых гарадоў.

Густыя чужацкія хмары
над нашай пакутнай зямлёй.
Жаль – цябе выгналі з храмаў,
мову Прадславы сьвятой.

  Л. Геніюш

Падзяліцца ў сац.сетках

0

Commentlink:
Прокомментируете? 02.11.2014

У госці да “Мова нанова”

У другі раз у гэтым годзе запрасілі ў якасці госця на сучасныя курсы беларускай мовы “Мова нанова”. Гэтым разам я завітаў у Магілёў, дзе трапіў у атачэнне спагадлівых, добразычлівых людзей аб’яднаных адзінай мэтай. Як высветлілася, сярод прысутных шмат аматараў хатняй выпечкі, таму і не дарэмна прывёз я з сабою качалку, бо без яе паказаць шмат хітрыкаў з цеста не атрымалася б.

   

Фота Алеся Сабалеўскага

Падзяліцца ў сац.сетках

0

Прокомментируете? 01.11.2014

Вясельны каравай

Да вашай увагі відэа, дзе я раблю двух’ярусны вясельны каравай.

Падзяліцца ў сац.сетках

0

Commentlink:
Прокомментируете? 01.11.2014

Караваі для ярархаў

Некалькі караваяў мной былі спечаны для сустрэчы ярархаў, што прыехалі на святкаванне 100-годдзя нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча ў Друю. Сярод іх – Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, дапаможны біскуп Прэшаўскай архідыяцэзіі Мілян Лях.

Падзяліцца ў сац.сетках

0

Commentlink:
Прокомментируете? 07.09.2014

У госці да пекара

Падзяліцца ў сац.сетках

0

Commentlink:  
Прокомментируете? 07.09.2014

Каб быць першым

 ”11: каб быць першым, трэба вучыцца і жыць на 10-кі!” Пірог з гэткім надпісам замовіла адна маці да дня нараджэння сына. Хай жа яе чаканні спраўдзяцца!

Падзяліцца ў сац.сетках

0

Commentlink:
Прокомментируете? 11.08.2014

Кусаць ці не вясельны каравай?

Ці не на кожным з вяселляў, на каторых мне давялося прысутнічаць, даводзілася назіраць за цікавай  традыцыяй, калі па адкусаным караваі высвятляюць, хто ў сям’і будзе галоўным.  За гэтым спаборніцтвам заўсёды з інтарэсам назіраюць госці і цешацца тыя з іх, чый бок перамог.

Але, як высветлілася, ёсць і тыя, хто не падтрымлівае гэткага звычаю, адстойваюць іншы пункт гледжання: сям’я – гэта вам не алімпіяда, дзе кожны бяжыць сам па сабе, адштурхваючы іншага, сям’я – адзінае цэлае двух закаханых людзей – гэта ўзаемны клопат і сяброўства, а Каханне заўсёды прадугледжвае нейкую ахвярнасць, падатлівасць, жаданне захаваць далікатныя даверныя адносіны, і калі прапаноўваюць спаборнічаць, адкусіць ад вясельнага каравая хто больш – гэта ўбівае клін паміж мужамі, вядзе да разбурэння сям’і, а не змацоўвае звяз маладых сэрцаў.

Падзяліцца ў сац.сетках

0

Commentlink:    
Прокомментируете? 19.06.2014

Смачны рытуал

Пераадолеўшы шлях больш чым у 300 кіламетраў, з Верхнядзвінска ў Мінск,  чарговы трох’ярусны каравай, як сімвал радавой сувязі, будзе падзелены сёння на адным з вясельных застолляў.

Дарэчы, акрамя дзялення каравая, існаваў яшчэ адзін не менш цікавы і смачны вясельны рытуал – частаванне салодкай кашай сваякоў нявесты за яе чысціню і цнатлівасць. У чыгунок з салодкай кашай устаўлялі кветку, якая разам з кашай сімвалізавалі нявіннасць нявесты. Паколькі чыгун быў невялікім, кожны з прысутных атрымліваў патроху салодкай кашы. Варылі салодкую кашу з проса, а падсалоджвалі мёдам.

Падзяліцца ў сац.сетках

0

Commentlink:   
Прокомментируете? 07.06.2014

Newer Posts »


Караваі

Пірагі

Майстар-клас

З’еш мяне па-беларуску

Прымаўкі

Тайскі хлеб

Усміхніся

Публікацыя

Хатка пекара

Велікодныя кулічы

Вадзяны млын

Вершы аб хлебе

Суполка Ў КАНТАКЦЕ

Кніга скаргаў

Апошнія каментары

Блог Глеба Лабадзенкі

Беларуская інтэрнэт-крама

Курсы беларускай мовы

Мой канал на YUTUBE

беларускія смайлікі