Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +11° Маладзечна
Вілейка +11° Вілейка
Смаргонь +11° Смаргонь
Ашмяны +12° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +11° Мядзел
Астравец +11° Астравец
Спорт
Вілейка
3.05.2015 10:02 ,AЎТАР(Ы): Воля Трубач

Убачыць касцёл, пабудаваны за залатую табакерку, і абняць адзін з самых вялікіх камянёў Вілейшчыны. Маршрут “Па даўгінаўскіх ваколіцах”

Касцёл у Даўгінаве ўзвялічылі за грошы Зана

Касцёл у Даўгінаве ўзвялічылі за грошы Зана. Фота novotor.livejournal.com.

У вас ёсць ровар альбо машына, альбо вы жадаеце падарожнічаць, тады рубрыка “у Дарозе” спецыяльна для вас. Прапануем вам маршруты, якія вы зможаце самастойна зладзіць на выхадных.

Адзін з іх – па даўгінаўскіх ваколіцах. Падчас яго вы на свае вочы пабачыце самы стары касцёл Вілейшчыны, даведаецеся, колькі спатрэбіцца рук, каб абняць адзін з найбольшых камянёў, паспрабуеце гэта зрабіць.

Маршрут ахоплівае вёску Касцяневічы, Вялікая Сэрвач, Даўгінава, Мільча, Вардамічы, Камена, Сцешыцы і Кастыкі.

Агульная адлегласць – 65 кіламетраў. На гэта пойдзе адзін дзень.

У Касцяневіцкім касцёле хрысцілі польскіх паэтаў

Пачынаем завочнае падарожжа з вёскі Касцяневічы. Тут знаходзіцца самы стары касцёл Вілейшчыны. Ён датуецца 1662 годам. У ім хрысцілі вядомага класіка польскай літаратуры Ігната Ходзьку, польскага паэта-дэмакрата сябра Тараса ШаўчэнкіЭдварда Жалігоўскага.

У Касцяневіцкім касцёле хрысцілі польскіх паэтаў. Фота vandrouka.by.

У Касцяневіцкім касцёле хрысцілі польскіх паэтаў. Фота vandrouka.by.

Едзем у Вялікую Сэрвач. Па ўспамінах мясцовых жыхароў, пры апошнім гаспадару Юзафу Козелу-Паклеўскім тут выраблялі сыры. У маёнтку працаваў майстар з Францыі.

Да нашых дзён на мясцовых могілках захавалася  капліца-пахавальня роду Козелаў-Паклеўскіх, вінакурня і гамарня.

У вёсцы нарадзіліся ўдзель­нікі паўстання Кастуся Каліноўскага – браты Ян і Вікенцій Козелы-Паклеўскія. Першы з іх быў паплечнікам Каліноўскага, меў мянушку Скала.

 “Даўгі гані!” – ад гэтых слоў пайшла назва вёскі

Накіроўваемся ў Даўгінава. Адна з гіпотэз паходжання назвы мястэчка звязаная з легендай пра чалавека, які павінны быў грошы, але не спяшаўся іх вяртаць. Калі даўжнік ішоў, то чалавек, які спаганяў грошы, выскокваў з-за дрэва і крычаў: “Даўгі гані!” Месца  і пераняло назву.

Магчыма, усё больш проста – вёска доўгая, цягнецца ўздоўж дарогі. Так і атрымалася – Даўгінава.

Мястэчка праславіў ксёндз Юзаф Львовіч, актыўны ўдзельнік таварыства філарэтаў, за гэта яго пасадзілі за краты, пазбавілі настаўніцкіх правоў і саслалі на памежную тэрыторыю – спачатку ў Касцяневічы, пасля ў Даўгінава. Філаматы, якія вярталіся з ссылкі,  прыязджалі да яго.

Касцёл у Даўгінаве ўзвялічылі за грошы Зана

Адзін з філаматаў, Тамаш Зан, калі ўбачыў касцёл, быў засмучаны яго знешнім выглядам. Таму прапанаваў Юзафу Львовічу залатую табакерку, каб адбудаваў сапраўды велічны касцёл. Львовіч, у сваю чаргу, прапанаваў Зану злоты са словамі: “Не маеш кавалка сваёй зямлі. Вось даю табе злоты з перакананнем, што купіш на яго вёску”.

Так і разышлося па людзях: ксёндз адбудаваў касцёл за  табакерку Зана, а Зан купіў вёску за злоты Львовіча.

У 1886 годзе Даўгінава было цэнтрам воласці. Таму мястэчка магло мець прыватную ўласнасць і мела права на самакіраванне.

У Даўгінаве існавала суконная фабрыка. Вырабы прадавалі за мяжу. 

Склеп з хадамі знаходзіцца ў Вардамічах

Існуе легенда, калі Стэфан Баторы, трапіўшы на Вілейшчыну, загадаў камусьці: “Маўчаць!”. Па-польску гэта гучала “мільч”. Адтуль і пайшла назва вёскі Мільча.

Існуюць меркаванні, што на месцы капліц раней знаходзілася вёска. Але яна “вымерла” ад чумы – вёску перанеслі на поўнач. У памяць пра тыя падзеі там паставілі капліцы.

Царква ў Вардамічах. Фота sobory.ru.

Царква ў Вардамічах. Фота sobory.ru.

За каплічкай у Вардамічах знаходзіцца, на першы погляд, непрыкметная хата. А пад ёй – велізарны цагельны склеп, ён мае шмат хадоў. Нават гаспадар не ведае, куды яны могуць прывесці.

У той самай хаце нарадзілася Марыя Віткоўская. У Вардамічах яе называюць сваёй першай святой.

Камень-звон знаходзіцца ў Камене

Хочаце паглядзець на адзін з вялікіх валуноў у раёне? Тады вам у Камену! На валуне змешчаная выява крыжа. Вышыня яго каля двух метраў, шырыня амаль 11.

Даследчыкі сцвяр­джаюць, што камень трапіў сюды з ледавіком тысячы гадоў таму з тэрыторыі сучаснай Фінляндыі. Знайшоў яго Канстанцін Тышкевіч у канцы 19 стагоддзя падчас навуковай экспедыцыі.

Камень-звон знаходзіцца ў Камене. Фота holiday.by.

Камень-звон знаходзіцца ў Камене. Фота holiday.by.

Валун яшчэ называюць камень-звон, бо мае такую форму. Мяркуюць, што гэта была язычніцкая святыня. Аб гэтым сведчаць два штучныя паглыбленні на яго вяршыні. На роўнай паверхні высечаны шасціканцовы крыж, напісаны словы кірыліцай, цяпер іх не ра­забраць.

Жонка словам ператварыла мужа ў камень

Існуе паданне, што ў Камене жыла сям’я. На вялікае свята муж пайшоў араць. Жонка прасіла не рабіць гэтага. Працаваць у свята – грэх. Але не паслухаўся. Тады яна са злосці крыкнула: “Каб цябе ў камень ператварыла!” Пачуў гэта мужык – і стаў каменем.

Апошні пункт у нашым падарожжы – вёска Кастыкі. Тут ёсць курганны могільнік, які датуецца 11-12 стагоддзем. Археолаг Міхась Чарняўскі ў вёсцы знайшоў бронзавую сякеру.

Даведка “РГ”. Філаматы –  нелегальнае таварыства віленскіх студэнтаў у 1817-1823 гадах, якое ставіла перад сабой культурна-асветніцкія задачы, але паступова замяняла іх на палітычныя. Змагаліся за незалежнасць народаў, знішчэнне прыгоннага права. У складзе філаматаў было арганізаванае таварыства філарэтаў.

Як вандроўка змяніла жыццё смаргонца Аляксея Сабельнікава і маладзечанкі Іны Высоцкай

Турызм дапамагае адпачыць ад горада, вучыць разумець людзей

Вялікі Сэрвач – “раскіданае гняздо” Козелаў-Паклеўскіх

Суботнік у капліцы-пахавальні Козел-Паклеўскіх

Няхай загавораць пра Каліноўскага

Паставілі новы крыж на магіле паўстанцаў 1863 года ў вёсцы Уладыкі

Бой пад Уладыкамі

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар