Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  
 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
      1 2 3 4
5 6 78 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  


 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru


 РЕКЛАМА 

 НОВОСТИ 

Почему подполковник Лукашенко носит маршальскую форму?
10:42, 07/07/2004, Алег Грузьдзіловіч, «Радыё Свабода»

Когда Лукашенко был депутатом Верховного Совета, он имел военное звание старшего лейтенанта запаса. То, что теперь Лукашенко выходит в мундире, похожем на маршальский, многие в Беларуси считают не только нескромностью, но и незаконными действиями. Настоящее военное звание белорусского президента значительно ниже даже генеральского. Фуражка с золотыми околышем, широкие генеральские лампасы на штанах, с золотыми лентами на манжетах, погоны, украшенные государственным гербом – Александр Лукашенко не впервые появляется в такой форме, которая почти точно повторяет маршальскую форму времен Брежнева.

Між тым, Лукашэнка ня маршал і нават не генэрал. Пра гэта ведаюць сапраўдныя генэралы ды вайскоўцы і справядліва абураюцца. Генэрал-палкоўнік Павал Казлоўскі распавядае пра такую рэакцыю людзей пасьля параду 3 ліпеня:

-- Вайскоўцы і вэтэраны, якія ўбачылі на трыбуне Лукашэнку ў вайсковай форме, у такой вайсковай форме, былі вельмі зьдзіўленыя. Многія тэлефанавалі мне. Чаму нейкі строй, ці як яго назваць, надзеў чалавек, які ня мае гэтага званьня?

Былы міністар абароны Павал Казлоўскі дакладна ня ведаў, якое вайсковае званьне цяпер мае Аляксандар Лукашэнка. Павал Казлоўскі чуў толькі, што некалькі гадоў таму кіраўнік дзяржавы быў маёрам запасу.

“Цяпер ён падпалкоўнік запасу”, — упэўнена паведаміла мне прэсавая сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Пяткевіч. Аднак нечакана яна спыніла мае спробы высьветліць, якім дакумэнтам зацьверджаная форма, у якой Лукашэнка зьявіўся на парадзе:

(Пяткевіч: ) “Уся вайсковая форма ў краіне зацьверджаная”.

(Карэспандэнт: ) “А якім дакумэнтам зацьверджаная вось гэтая форма?”

(Пяткевіч: ) “Агульным дакумэнтам, як і ўся астатняя вайсковая форма, якая ёсьць у краіне”.

(Карэспандэнт: ) “Тут, відаць, ня ўсё гэтак…”

Натальля Пяткевіч кінула слухаўку.

У Міністэрстве абароны мне гэтак і ня здолелі назваць дакумэнту, якім зацьверджаная вайсковая форма Аляксандра Лукашэнкі. Начальнік інфармацыйнага ўпраўленьня Ўладзімер Макараў назваў яе формай галоўнакамандуючага, а за падрабязнасьцямі адправіў у прэсавую службу міністэрства. Там, аднак, накіравалі да прэсавай службы Лукашэнкі. Кола замкнулася.

Былы старшыня Вярхоўнага Савету 12 скліканьня Мечыслаў Грыб добра памятае час, калі прымаўся закон аб вайсковай службе, зацьвярджаліся вайсковыя званьні і ўзоры мундзіраў. Гэта было ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Дэпутат Аляксандар Лукашэнка тады меў званьне старшага лейтэнанта памежных войскаў у запасе, згадвае Мечыслаў Грыб. У Канстытуцыі 1994 году, якую прынялі пад кіраўніцтвам Мечыслава Грыба, упершыню зьявіўся запіс, што прэзыдэнт ёсьць і галоўнакамандуючым беларускім войскам. Аднак ніякага асобнага званьня ці мундзіра для галоўнакамандуючага не прымалі, кажа Мечыслаў Грыб.

З таго часу найвышэйшым вайсковым званьнем у Беларусі застаецца генэрал-палкоўнік. Форма для генэрал-палкоўніка –– звычайная генэральская з трыма зоркамі на пагонах. Пагонаў з гербам гэтым законам і вайсковым статутам увогуле не прадугледжана.

“Гэта ўсё самадзейнасьць, гэта дзяцінства. Навошта чалавеку, які і без таго кіруе ўсімі і ўсім, яшчэ ўпрыгожваць сябе генэральскімі лямпасамі?”— лічыць Мечыслаў Грыб.

Паводле генэрал-палкоўніка Паўла Казлоўскага, выкарыстаньне ў іншай форме такіх элемэнтаў, як чырвоныя лямпасы, упрыгожаныя золатам закаўрашы ды іншыя прыкметы генэральскай формы, ёсьць парушэньнем вайсковага статуту. За гэтым мусіць сачыць галоўны вайсковы камэндант Менску. Ён мусіць накладаць на парушальніка пэўныя пакараньні.
Минск, Белоруссия

Can't find file: './forum97/phpbb_topics.frm' (errno: 13)