Сьпевы

Магутны Божа

Муз. М. Равенскага                                Словы Н. Арсеньнявай
 

Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялікіх сонцаў і сэрц малых! 
Над Беларусяй, ціхай і ветлай, 
Рассып праменьні свае хвалы.

Дай спор у працы штодзеннай, шэрай, 
На лусту хлеба, на родны край, 
Павагу, сілу і веліч веры 
У нашу праўду, у прышласьць - дай !

Дай урадлівасьць жытнёвым нівам, 
Учынкам нашым пашлі ўмалот! 
Зрабі магутнай, зрабі шчасьлівай 
Краіну нашу і наш народ!

 

Comments