Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том II  » РАДЗІВІЛ Канстанцін 

РАДЗІВІЛ Канстанцін

[5.4.1793 — 6.4.1869], адзін з першых бел. фалькларыстаў, мецэнат, паліт. дзеяч. Разбудаваў спадчынны маёнтак Паланэчка ў Навагрудскім пав., ператварыўшы яго ў адзін з культурных цэнтраў Беларусі. Сабраў вялікую бібліятэку, архіў, калекцыю твораў мастацтва. Меў званне камергера імператарскага двара. У 1820 уступіў у тайнае таварыства «Нацыянальнае масонства», у 1821 увайшоў у склад «Патрыятычнага таварыства». Арыштаваны ў канцы 1825 па справе дзекабрыстаў. Збіраў на Навагрудчыне фальклорныя, этнаграфічныя і лінгвістычныя матэрыялы, склаў мясцовы слоўнічак, апісаў адзенне, абрады на Дзяды, куццю, Купалле, вяселле, запісаў прыказкі і абрадавыя песні. У 1850-х г. даслаў у Рускае геаграфічнае таварыства свае працы — «Статыстычны нарыс Навагрудскага павета» і «Этнаграфічныя звесткі пра жыхароў Навагрудскага павета» (зберагаюцца ў архіве таварыства). У снеж. 1863 заступніцтва Р. перад генералам Мураўёвым дазволіла замяніць смяротны прысуд аднаму з лідэраў паўстання З.Чаховічу на ссылку ў Сібір.

Літ.: Зеленин Д.К. Описание рукописей ученого архива императорского Русского географического общества. Пг., 1915. Вып. 2; Воронков И.А. Польские тайные общества в Литве и Белоруссии в конце XVIII и первом тридцатилетии XIX в. // Исторические записки. 1957. Т. 60; Цішчанка І.К. Да народных вытокаў: Збіранне і вывучэнне беларускага фальклору ў 50—60-я гады ХІХ ст. Мн., 1986; ЭГБ, т. 6-1.


Падтрымка праекта: Смотрите описание кп глаголево парк на нашем сайте.
 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2014.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".