Віртуальная Іўеўшчына
Гісторыя/История
   

 

лынтуп

 

 

   

Вёска ў Суботніцкім сельсавеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. У 1591 г. маёнтак Лынтупы ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства, 120 валок зямлі, шляхецкая ўласнасць. У сярэдзіне XVIII ст. у Суботніцкай парафіі Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. Часткова ўласпасць Радзівілаў, Гізберта. У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Суботніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1866 г. у вёсцы 25 двароў, 181 жыхар, у фальварку (належаў памешчыку Воўку) 11 жыхароў. У 1905 г. 339 жыхароў, 506 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся фальварак (17 двароў, 214 жыхароў), які належаў Гану. У 1909 г. 59 двароў, 370 жыхароў. У 1921 — 1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. у в. Лынтупка 1-я 27 двароў, 158 жыхароў, у в. Лынтупка 2-я 34 двары, 168 жыхароў, у фальварку 1 двор, 6 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёскі (44 двары, 251 жыхар і 49 двароў, 229 жыхароў) у Слесароўскім, маёнтак у Суботніцкім сельсаветах Іўеўскага раёна. Затым у складзе Геранёнскага, з 1960 г. Суботніцкага сельсаветаў. Працавала пачатковая школа, хата-чытальня. У 1950 г. арганізаваны калгас «Рассвет». 3 1961 г. у саўгасе «Суботнікі». Цяпер у складзе калгаса «Суботнікі». У 1999 г. 41 двор, 69 жыхароў.

 

 

Партнеры проекта

© Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002 одежда больших размеров

разработка alfas 2006

Наши друзья Виртуальная Ивьевщина Международный Клуб фамилии Гецевич